Гульнёва-развіццёвы набор “Кола цудаў роднага Мазыра”

- 21:29Дошкольное образование. Идеи, Методичка

 

Юлія КУЗЬМЕНКА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Яслі-сад № 15 г. Мазыра”,
Гомельская вобласць

 

 

Гульнёва-развіццёвы набор “Кола цудаў роднага Мазыра” для дзяцей ад 5 да 7 гадоў накіраваны на развіццё цікавасці да славутых мясцін Мазыршчыны, пашырэнне і паглыбленне ўяўленняў пра жывёльны і раслінны свет беларускага Палесся, сімвалы і прамысловыя прадпрыемствы горада Мазыра і іх прадукцыю, працоўныя дасягненні мазыран.

Змест гульні садзейнічае рэалізацыі задач адукацыйных абласцей “Дзіця і грамадства” і “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі для выхаванцаў 5–7 гадоў.

 

 

Узроставая адраснасць: старэйшы дашкольны ўзрост.

Мэта: замацаванне і абагульненне ўяўленняў дзяцей пра горад Мазыр.

Задачы: удакладняць уяўленні дзяцей пра прамысловыя прадпрыемствы, сімвалы горада Мазыра, славутыя масціны, галоўныя будынкі, жывёльны і раслінны свет; развіваць пазнавальныя і маўленчыя здольнасці, адвольную ўвагу, памяць, наглядна-вобразнае мысленне; выхоўваць патрыятычныя пачуцці.

Абсталяванне: гульнёвае кола, канверты з заданнямі, “чорная скрыня”, скрыня з фішкамі і стрэлкамі.

 

Гульнёвыя правілы

У гульні можа ўдзельнічаць як адзін ігрок, так і дзве каманды. Ігрок ці капітаны каманд круцяць кола па чарзе. Выхавальнік бярэ картку таго колеру, на які паказвае стрэлка. У залежнасці ад лічбы на картцы педагог выбірае канверт з заданнем. Выхавальнік прапануе дыдактычны матэрыял удзельнікам (заданне). Пасля таго як выканана заданне, гульня працягваецца далей. Вядучы наклейвае “стрэлку” на кожны сектар, які сыграў.

Калі стрэлка гульнёвага кола выпадае на сектар са стрэлкай, іграе наступны сектар. Калі стрэлка выпадае на чорны колер, выхавальнік бярэ канверт з выявай “чорнай скрыні”. Правільны адказ на заданне размешчаны ў скрыні. Калі стрэлка выпадае на колер з выявай званочка, вядучы бярэ канверт з адпаведным сімвалам.

Хто першы правільна выканае гульнёвае заданне, атрымлівае фішку. Гульня працягваецца да таго моманту, пакуль не выканаюцца ўсе заданні.

Гульнёвыя дзеянні: падбор картак з выявай прадукцыі прадпрыемстваў горада Мазыра; адбор патрэбных выяў герба і сцяга горада Мазыра; складанне малюнка будынкаў роднага горада; складанне аповеду пра славутыя мясціны Мазыра; адбор картак з выявамі абектаў парка Перамогі і гарналыжнага комплексу Мазыра; падбор картак жывёльнага і расліннага свету супольнасцей беларускага Палесся.

 

Ход гульні

Выхавальнік прапануе дзецям адправіцца ў падарожжа. Чытае ўрывак з верша Уладзіміра Дубоўкі.

Мазыр, Мазыр! Збягаеш ты
з прыгожых берагоў крутых
да самай Прыпяці-ракі,
на прыбярэжныя пяскі.
Не менш чым тысячу разоў
па-над табою час правёў
вясну і лета за сабой,
над гэтай стромкаю гарой…

Пытанне да выхаванцаў, ці здагадаліся яны, куды адправяцца ў падарожжа.

Варыянт 1. Ігрок – 1 дзіця

Выхавальнік круціць гульнёвае кола, бярэ картку таго колеру, на які паказвае стрэлка. У залежнасці ад лічбы на картцы выхавальнік бярэ канверт з заданнем, прапануе дзіцяці дыдактычны матэрыял і чытае заданне да яго. Ігрок выконвае заданне. За правільна выкананае заданне дзіця атрымлівае фішку.

 

Варыянт 2. Гуляюць 2 каманды з роўнай колькасцю ігракоў (не больш за 5 чалавек у кожнай)

У камандах выбіраюцца капітаны, якія па чарзе круцяць гульнёвае кола. Выхавальнік бярэ картку таго колеру, на які паказвае стрэлка. У залежнасці ад лічбы на картцы педагог бярэ канверт з заданнем, прапануе камандам дыдактычны матэрыял і чытае заданне да яго. Каманды выконваюць заданне адначасова. Перамагае каманда, якая скончыла раней і правільна выканала заданне. Правільнасць выканання задання камандай правяраецца выхавальнікам. Камандзе-пераможцы даецца фішка.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий