Дзень інфармавання з цікавым субяседнікам

- 16:35ШАГ

 

22 красавіка на інфармацыйнай гадзіне ў рамках праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” у Навагрудскай спецшколе-інтэрнаце была арганізавана сустрэча з незвычайным чалавекам. Госцем быў Міхаіл Кір’янавіч Касабукін, у мінулым педагог, а ў дзяцінстве ён быў малалетнім вязнем канцэнтрацыйнага лагера.

Мерапрыемства атрымалася змястоўным і цікавым. Міхаіл Кір’янавіч распавядаў пра сваё ваеннае дзяцінства, пра тое, якім страшным выпрабаваннем стала для яго вайна: “Мне было пяць гадоў, калі нашу сям’ю ў 1943 годзе немцы вывезлі ў канцэнтрацыйны лагер у раёне Беластока. Вызвалілі нас толькі ў 1944 годзе. Людзей трымалі ў жахлівых умовах. Баракі былі збіты з досак, кармілі адзін раз у суткі. Было вельмі жудасна і страшна…”

Дыялог паміж маладым і старэйшым пакаленнем атрымаўся. У ходзе мерапрыемства абмяркоўвалася, чаму важна храніць памяць пра Вялікую Айчынную вайну і памяць пра Вялікую Перамогу, дзеля чаго людзі гатовыя аддаць свае жыццё, што дапамагло выстаяць у жудаснай вайне, што такое гістарычная памяць і што для сучасных дзяцей значыць дата 9 мая.

Разам прыйшлі да высновы, што нельга быць патрыётам, не маючы асабістай сувязі з вялікай і малой Радзімай, не ведаючы, як любілі, аберагалі і абаранялі яе нашы продкі, нашы бацькі і дзяды.

 

Святлана ЗАЙКО,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Навагрудскай спецшколы-інтэрната

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий