Таццяна КАРАВАЙЧЫК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. п. Зэльва”,
Гродзенская вобласць
Мэта: павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў установы дашкольнай адукацыі.
Задачы:
— актуалізаваць веды педагогаў па змесце вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі;
— садзейнічаць згуртаванню педагагічнага калектыву.
Папярэдняя работа: правядзенне кансультацыі для педагогаў на тэму “Квест-гульня як форма арганізацыі адукацыйнага працэсу з дзецьмі дашкольнага ўзросту” (Дадатак 1); дзяленне на каманды з дапамогай фішак чырвонага і сіняга колеру, вызначэнне дэвізу, назвы каманды, капітанаў.
Матэрыялы і абсталяванне: карткі з заданнямі, карткі-падказкі, граматы, матэрыялы для выяўленчай дзейнасці, сталы, крэслы, музычны цэнтр.
Ход мерапрыемства
Члены каманд сядзяць насупраць адно аднаго
1 Матывацыйны этап
Вядучы: Добры дзень, паважаныя калегі! Хочацца пачаць нашу сустрэчу са слоў Канфуцыя:
Тое, што я пачуў, я забыўся.
Тое, што я ўбачыў, я памятаю.
Тое, што я зрабіў, я ведаю.
Калі прадставіць гэта выслоўе ў лічбах, то атрымаецца наступнае:
Тое, што мы чуем, то запамінаем на 10 %.
Тое, што мы бачым, – на 50 %.
Тое, што мы робім самі, – на 90 %.
Сёння мы ўпершыню праводзім квест-гульню з педагогамі. Гэта не просты квест, а педагагічны. Для таго, каб арганізаваць гэтае мерапрыемства, мы загадзя размеркаваліся на каманды. Камандам трэба на працягу 30 хвілін прайсці шэраг выпрабаванняў і знайсці прыз.
Каманды не могуць быць без капітана, назвы каманды і дэвізу. Прашу капітанаў па чарзе прадставіць сябе і свае каманды ўсім удзельнікам.
Прывітанне і прадстаўленне каманд
Вядучы: Давайце цяпер павітаем адно аднаго поціскам рук і скажам адно аднаму нешта вельмі прыемнае (камплімент, пажаданне і г. д.).
2 Арганізацыйны этап (азнаямленне з правіламі і этапамі)
Вядучы: Па правілах гульні камандам неабходна знайсці галоўны прыз. Для гэтага трэба выканаць заданні па сваім маршруце. Маршрут прадугледжвае пяць прыпынкаў, якія знаходзяцца ў будынку дашкольнага цэнтра. Заданні неабходна выканаць пісьмова на картках. У канцы квеста гэтыя карткі будуць ацэньвацца: за правільны адказ – 1 бал, за няпоўны адказ – 0,5 бала.
Усю гульню вас будзе суправаджаць арбітр, які зафіксуе час, правільнасць выканання задання і прапануе камандам карткі з падказкай, дзе шукаць наступнае заданне. На адваротным баку карткі з падказкай вы знойдзеце частку карты. Атрымаўшы ўсе пяць частак карты, можна скласці яе цалкам і даведацца, дзе самая галоўная падказка. Галоўная падказка дапаможа знайсці прыз.
Пераможцай стане тая каманда, якая першая пройдзе квест, знойдзе прыз, набярэ большую колькасць балаў за правільныя адказы. (галоўны прыз – грамата за ўдзел ці за перамогу ў квесце).
Час праходжання квеста абмежаваны – 30 хвілін. За кожныя пратэрмінаваныя 5 хвілін будзе здымацца 0,5 бала.
Арбітр фіксуе час старту і час фінішу.
Як толькі каманда выканае заданне, капітану неабходна падысці да арбітра і перадаць яму картку з выкананым заданнем. За правільна выкананае заданне атрымаеце падказку, калі будуць памылкі, іх неабходна выправіць.
Капітаны атрымліваюць заданне
3 Асноўны этап
Праходжанне квэсту (30 хвілін)
Каманды выконваюць заданні па маршрутным лісце. (Дадатак 2)
4 Рэфлексійны этап
Размеркаванне месцаў у рэйтынгу
Вядучы: Віншую каманды з выдатна пройдзеным квестам. Вы заслугоўваеце прыз – ганаровыя граматы. Але каб атрымаць іх, кожнай камандзе неабходна падлічыць балы каманды-саперніцы і вызначыць пераможцу.
Праца ў камандах (2 хвіліны).
Вядучы: Вы самі вызначылі каманду-пераможцу квест-гульні. Падпішыце граматы адно аднаму.
Узнагароджанне каманд.
Рэфлексія
Вядучы: Зараз я прапаную вам прааналізаваць той вопыт, які вы сёння атрымалі. Падумайце, якія асацыяцыі выклікае ў вас слова “квест”.
Практыкаванне “Плюсы і мінусы” (4 хвіліны)
Першая каманда назаве плюсы выкарыстання ў адукацыйным працэсе квест-гульні. Другая каманда – мінусы.
Пытанні для абмеркавання
– Што выклікала найбольшую цікавасць?
– Што даведаліся новага?
– Што здалося цяжкім?
– Ці задаволены вы сваімі вынікамі?
– Што атрымалася, а над чым трэба яшчэ папрацаваць?
Вядучы: Квест-гульня падышла да канца. Віншую ўсіх!
Прапаную скончыць наша мерапрыемства гэтак жа, як мы яго пачалі –паціснуць адно аднаму руку і падзякаваць за добрую гульню.
Дадатак 1
Кансультацыя для педагогаў
“Квест-гульня як форма арганізацыі адукацыйнай працэсу
з дзецьмі дашкольнага ўзросту”
Слова “квест” даслоўна перакладаецца з англійскай мовы як “пошук”. Квест – гэта аналаг старой гульні “у сакрэцікі” або “казакі-разбойнікі”. Такі спосаб арганізацыі дзейнасці ў межах навучальнага працэсу быў распрацаваны амерыканскім прафесарам Доджам Берні ў сярэдзіне 90-х гадоў ХХ стагоддзя.
У цяперашні час разнавіднасцей квестаў шмат, іх ладзяць на вуліцы, у закінутых будынках, спецыяльна абсталяваных памяшканнях. Ёсць нават міжнародная сетка квестаў “Форт Баярд”.
Квесты сталі папулярнымі і ў дашкольнай адукацыі. Квест у дашкольнай адукацыі – гэта інтэрактыўная гульнявая форма навучання дзяцей. У квест-гульні абавязкова ёсць мэта, дайсці да якой можна, паслядоўна разгадваючы загадкі, выконваючы заданні. Кожная загадка – гэта ключ да наступнага задання. Задачы квеста могуць быць рознымі: даследчымі, творчымі, пазнавальнымі, інтэлектуальнымі.
У квесце для дашкольнікаў выхавальнік выступае ў ролі настаўніка. Ён вызначае мэты, складае маршрут, рыхтуе заданні, ацэньвае вынік.
Значэнне квест-гульняў:
– навучаюць уменню планавання і прагназавання;
– закладваюць асновы самааналізу;
– выхоўваюць навыкі калектыўнага супрацоўніцтва;
– развіваюць валявыя якасці і мэтанакіраванасць;
– ствараюць спрыяльнае эмацыянальнае асяроддзе, якое садзейнічае рэлаксацыі, зняццю нервовага і псіхалагічнага напружанняў;
– спрыяюць фарміраванню творчай, фізічна здаровай асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.
Задачы квест-гульняў:
– актывізаваць цікавасць да пазнання навакольнага свету;
– дапамагчы дзецям засвоіць новыя веды і замацаваць раней вывучаныя;
– стварыць камфортны эмацыянальны настрой, які спрыяе асобаснай самарэалізацыі;
– выхоўваць паразуменне і пачуццё таварыства, фарміраваць уменне вырашаць канфлікты;
– спрыяць развіццю мыслення, мовы, інтэлектуальных і творчых здольнасцей, камунікатыўных навыкаў;
– стымуляваць ініцыятыўнасць і самастойнасць, даследчую і эксперыментальную дзейнасць.
Арганізацыя квеста ва ўстанове дашкольнай адукацыі не патрабуе вялікіх навыкаў, але педагогу неабходны дастатковы ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі, вынаходлівасць, творчае мысленне.
Квест-гульня аб’ядноўвае ўсе адукацыйныя вобласці, і рашэнне пастаўленых задач адбываецца праз практычнае прымяненне разнастайных відаў дзіцячай дзейнасці: спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай.
Прыёмы:
– пытанні (якія патрабуюць канстатацыі; падахвочваюць да разумовай дзейнасці);
– указанне;
– тлумачэнне;
– педагагічная ацэнка;
– выкананне гульнявых дзеянняў;
– загадванне і адгадванне загадак;
– увядзенне элементаў спаборніцтва;
– стварэнне гульнявой сітуацыі.
Праводзіць гульні можна як у памяшканні ўстановы дашкольнай адукацыі, так і на вуліцы.
Квест можа праходзіць як у малодшых, так і ў старшых групах, але заданні для дзяцей старэйшага ўзросту ўскладняюцца і пашыраюцца. Для іх можна арганізаваць такую форму квеста, як геакэшынг – гульня з элементамі арыентавання на адкрытай мясцовасці ў пошуках скарбаў.
Працягласць квест-заняткаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі складае:
– 15 хвілін для малодшых дашкольнікаў;
– 20 хвілін для выхаванцаў сярэдняй групы;
– 25 хвілін для старэйшых дашкольнікаў.
Тыпалогія квестаў
– Лінейныя. Заданні ўзаемазвязаны па прынцыпе звёнаў адным лагічным ланцужком.
– Штурмавыя. Каманды атрымліваюць задачу, падказкі, але шляхі дасягнення мэты вызначаюць самастойна.
– Кальцавыя. Кругавы аналаг лінейнага квеста, калі каманды адпраўляюцца з розных пунктаў і кожная рухаецца па сваім маршруце да канчатковай мэты.
Найбольш папулярнымі і даступнымі для дашкольнікаў з’яўляюцца брадзілкі (каманды, перамяшчаючыся па пунктах гульнявога маршруту, паслядоўна выконваюць ўзаемазвязаныя адно з адным заданні. Справіўшыся з адным заданнем, дзеці атрымліваюць падказку, з дапамогай якой яны пераходзяць да наступнага выпрабавання).
Алгарытм правядзення і арганізацыі квест-гульні
1 Вызначэнне тэмы
Тэмы квестаў могуць быць самымі рознымі:
— пошук скарбаў;
— дапамога героям або герою;
— пазнавальныя;
— з разнастайнасцю доследаў і эксперыментаў;
— літаратурныя квесты;
— фізкультурныя святы.
2 Вызначэнне мэты і задачы. Мэты і задачы ставіць перад сабой арганізатар, улічваючы тую ці іншую катэгорыю ўдзельнікаў (дзеці, бацькі)
3 Вызначэнне месца правядзення гульні.
4 Складанне карты маршруту або пашпарта праходжання этапаў.
Для складання маршруту можна выкарыстоўваць розныя варыянты:
— маршрутны ліст (на ім могуць быць проста напісаныя паслядоўна станцыі і дзе яны размешчаны; а могуць быць загадкі, рэбусы, зашыфраванае слова, адказам на якія і будзе тое месца, куды трэба рушыць услед);
— “Чароўны клубок” (на клубку нітак паслядоўна прымацаваны запіскі з назвай таго месца, куды трэба адправіцца. Паступова размотваючы клубок, дзеці перамяшчаюцца ад станцыі да станцыі);
— карта (схематычны малюнак маршруту);
— “Чароўны экран” (планшэт ці ноўтбук, дзе паслядоўна размешчаны фатаграфіі тых месцаў, куды павінны рушыць услед удзельнікі);
— сляды – прайсці ад аднаго задання да другога можна па намаляваных стрэлачках або прылепленых слядах.
5 Вызначэнне складу ўдзельнікаў (педагогі, дзеці, спецыялісты, бацькі, колькасць арганізатараў і памагатых). Ва ўстанове дашкольнай адукацыі квесты можна праводзіць у розных узроставых групах, пачынаючы з малодшай. Але часцей за ўсё ў старшых групах, дзе ў дзяцей ужо маюцца навыкі і пэўны запас ведаў і ўменняў. У многіх квестах прымаюць удзел не толькі дзеці, але і бацькі.
6 Распрацоўка легенды гульні, яе фармату і правілаў, напісанне сцэнарыя (канспекту). Сцэнарый павінен быць зразумелым, дэталёвым, прадуманым да дробязей.
7 Падрыхтоўка заданняў, рэквізіту для гульні.
Заданні для дзіцячага квеста могуць быць самымі разнастайнымі: загадкі; рэбусы; гульні “Знайдзі адрозненні”, “Што лішняе?”; пазлы; творчыя заданні; гульні з пяском, з вадой; вопыты, эксперыменты; лабірынты; спартыўныя эстафеты.
8 Абмеркаванне даты і матывацыя ўдзельнікаў.
9 Правядзенне гульні.
10 Абагульненне і прэзентацыя вынікаў гульні (апавяданне, калаж, газета, інфармацыйны лісток і інш.).
11 Аналіз атрыманых вынікаў (слабыя, моцныя бакі, магчымасці і пагрозы).
Квест – гэта гульня, якая дапамагае актывізаваць педагогаў, дзяцей, бацькоў. Важным з’яўляецца тое, што і бацькі могуць актыўна ўключацца ў гульню дзяцей. Гэта паляпшае паразуменне паміж усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу.
Дадатак 2
Маршрут квеста для першай каманды
Заданне 1. Тэст “Педагагічны залік” (праводзіцца ў музычнай зале)
У структуру вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ўваходзяць:
-
- Тлумачальная запіска +
- Характарыстыка фізічнага і псіхічнага развіцця дзіцяці +
- Дадаткі
- Змест дашкольнай адукацыі +
- Спіс рэкамендаванай літаратуры
- Запланаваныя вынікі засваення выхаванцам вучэбнай праграмы дашкольнай адуккацыі +
Адзначце асноўныя напрамкі развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту згодна з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі.
-
- фізічнае +
- сацыяльна-маральнае і асобаснае +
- экалагічнае
- пазнавальнае +
- маўленчае +
- музычнае
- эстэтычнае +
- матэматычнае
Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляюцца:
-
- гульня +
- экскурсія
- назіранні
- заняткі +
- дзяжурства
- адукацыйная сітуацыя
Адзначце перыядычнасць правядзення фізкультурнага вольнага часу ва ўзроставых групахзгодна вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
-
- Усе групы 2 разы ў месяц
- Першая малодшая група – 1 раз у месяц
- Другая малодшая група – 1–2 разы ў месяц+
- Сярэдняя група – 2 разы ў месяц+
- Старшая група – 2 разы ў месяц+
Пасля таго, як заданне будзе выканана, педагогі аддаюць картку з заданнем арбітру, атрымліваюць падказку, якая дапаможа знайсці наступны прыпынак.
Падказка 1
Тут правільна гаворым гукі,
У люстэрку з язычком гуляем
І развіваем свае рукі –
З задавальненнем тут бываем.
(Гэта кабінет настаўніка-дэфектолага).
Заданне 2
У якой узроставай групе згодна з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі ў адукацыйнай галіне “Элементарныя матэматычныя ўяўленні” уведзены раздзел “Час”?
-
- Першая малодшая (з 2 да 3 гадоў) +
- Другая малодшая (з 3 да 4 гадоў)
- Сярэдняя (з 4 да 5 гадоў)
- Старшая (з 5 да 6 гадоў)
Падказка 2. Канверт з запіскай “Метадычны кабінет”.
Заданне 3
З якога ўзросту згодна з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі выхаванцы пачынаюць выконваць абавязкі дзяжурных па падрыхтоўцы да заняткаў?
-
- З 2 да 3 гадоў
- З 3 да 4 гадоў
- З 4 да 5 гадоў +
- З 5 да 6 гадоў
Падказка 3. Канверт з запіскай “На лесвіцу ідзі ў ляснога аленя заданне знайдзі”. (Канверт з заданнем схаваны пад карцінай “Алень у лесе”, якая знаходзіцца ў калідоры).
Заданне 4
Падымаючыся па лесвіцы, на кожнай прыступцы назваць асноўныя віды дзіцячай дзейнасці, якія вызначаны ў вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі.
– зносіны +
– гульнявая +
– элементарная вучэбная +
– прадуктыўная
– пазнавальная практычная +
– самаабслугоўванне
– працоўная +
– музычная
– мастацкая +
– успрыманне мастацкай літаратуры і фальклору
– рухальная
– канструяванне
Падказка 4. Карцінка са спартыўным інвентаром (спартыўная зала).
Заданне 5
Назавіце асноўныя кампаненты адукацыйнай галіны “Фізічная культура” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
– навучанне рухам і выхаванне фізічных якасцей
– гімнастычныя практыкаванні +
– спартыўныя практыкаванні +
– элементы спартыўных гульняў +
– рухавыя гульні і гульнявыя практыкаванні +
– рухальная актыўнасць
Падказка 5. Канверт з карткай “Асацыятыўны рад: дзеці – свята – педсавет. Адгадай месца, дзе схавана галоўная падказка” (музычная зала).
З 5 частак педагогі складаюць карту і вызначаюць, дзе знаходзіцца галоўная падказка (у музычнай зале на фартэпіяна).
Галоўная падказка.
Павярніцеся тварам да сярэдняга акна.
Ад акна павярніцеся направа. Зрабіце 4 крокі.
Павярніцеся яшчэ раз направа. Прайдзіце 4 крокі.
Павярніцеся налева.
Каробка на фартэпіяна захоўвае ваш прыз.
Віншуем, вы на фінішы!
Маршрут квеста для другой каманды
Заданне 1. Тэст “Педагагічны залік” (у музычнай зале).
Назавіце адукацыйныя галіны вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
-
- Фізічная культура +
- Матэматычнае развіццё
- Дзіця і грамадства +
- Пазнавальнае развіццё
- Дзіця і прырода +
- Сацыяльна-маральнае і асобаснае развіццё
- Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін +
- Эстэтычнае развіццё
- Выяўленчае мастацтва +
- Бяспека
- Музычнае мастацтва +
- Маўленчае развіццё
- Мастацкая літаратура+
- Развитие речи и культура речевого общения +
- Элементарныя матэматычныя ўяўленні +
З якога ўзросту згодна вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі вырашаюцца задачы кампанента “Тэатральна-мастацкая дзейнасць”?
– З 3 да 4 гадоў
– З 4 да 5 гадоў +
– З 5 да 6 гадоў
– З 6 да 7 гадоў
Што з пералічанага ніжэй не з’яўляецца кампанентамі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
-
- Дзіцячы фітнес
- Найпрасцейшы турызм
- Мацярынская школа +
- Замежная мова (англійская, нямецкая, французская)
- Дзіцячае ручное ткацтва
- Гульнявая пляцоўка +
- Тэхнічнае канструяванне
- Навучанне дзяцей чытанню +
- Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- Харэаграфія
Адзначце перыядычнасць правядзення фізкультурных святаў ва ўзроставых групах згодна з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі.
- Усе групы 4 разы ў год
- Першая малодшая група – 1 раз у год
- Другая малодшая група – 2 разы ў год
- Сярэдняя група – 4 разы ў год +
- Старшая група — 4 разы ў год +
Пасля таго, як выканалі заданне, педагогі аддаюць картку з заданнем арбітру, атрымліваюць падказку, якая дапаможа знайсці наступны прыпынак (кабінет загадчыка).
Падказка 1
Скажыце, дзе так смачна
Рыхтуюць капусту і катлеты,
Салаты, вінегрэты? (харчблок)
Заданне 2
З якога ўзросту згодна з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі ў адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” уведзены кампанент “Рукатворны свет”?
– З 1 да 2 гадоў
– З 2 да 3 гадоў+
– З 3 да 4 гадоў
– З 4 да 5 гадоў
– З 5 да 6 гадоў
Падказка 2. Канверт з фотакарткай “Медыцынскі кабінет”
Заданне 3
З якога ўзросту згодна з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі вырашаюцца задачы кампанента “Асновы эканамічнай культуры”?
– З 3 да 4 гадоў
– З 4 да 5 гадоў+
– З 5 да 6 гадоў
– З 6 да 7 гадоў
Падказка 3. Канверт з запіскай “На лесвіцу ідзі, у Курачкі Рабы запытай”. (Канверт з заданнем знаходзіцца пад карцінай па казцы “Пшанічны каласок”).
Заданне 4
З якога ўзросту згодна з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі ў выхаванцаў фарміруюцца ўменні адрозніваць віды мастацтва (графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, архітэктура, дызайн)?
– З 3 да 4 гадоў
– З 4 да 5 гадоў+
– З 5 да 6 гадоў
– З 6 да 7 гадоў
Падказка 4. Канверт з запіскай “Сіняя стрэлачка падкажа, куды ісці” (хол 2 паверха дашкольнага цэнтра).
Заданне 5
Адзначце перыядычнасць правядзення музычных святаў і забаў у розных узроставых групах згодна з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі.
- Сярэдняя група
1.1 музычнае свята 1 раз на год
1.2 музычнае свята 2 разы на год +
1.3 музычная забава (2 разы на месяц) +
1.4 музычная забава (адзін раз на тыдзень)
- Старшая група
2.1 музычнае свята 2 разы на год
2.2 музычнае свята 3 разы на год +
2.3 музычная забава (2 разы на месяц) +
2.4 музычная забава (адзін раз на тыдзень)
Падказка 5. Канверт з карткай “Асацыятыўны рад: музыка – дзеці – свята – педсавет”. Адгадайце месца, дзе схавана галоўная падказка (музычная зала).
З 5 частак педагогі складаюць карту і вызначаюць, дзе знаходзіцца галоўная падказка (у музычнай зале ў сакрэтніку).
Галоўная падказка.
Павярніцеся тварам да акна, каля якога стаіце.
Ад акна павярніцеся налева. Прайдзіце 6 крокаў.
Павярніцеся налева. Прайдзіце 4 крокі.
Павярніцеся направа. Зрабіце 2 крокі.
Павярніцеся налева.
Адгадайце загадку, знайдзіце прыз:
На шырокім двары,
На гладкім полі
чатыры малайцы
Пад адным капелюшом стаяць (стол)
Віншуем, вы на фінішы!
Літаратура
1 Елизарьева, Л.В. Квест как форма организации образовательной деятельности в дошкольном учреждении [Текст] / Л.В.Елизарьева // Научный альманах. – 2015. – № 11–2(13). – С. 133.
2 Интеграция образовательных областей в педагогическом процессе : пособие для педагогов дошкольных учреждений [Текст] / О.В.Дыбина [и др.]. – М. : МОЗАИКА–СИНТЕЗ, 2012. 80 с.
3 Образовательный квест – современная интерактивная технология / С.А.Осяк [и др.] // Современные проблемы науки и образования. – 2015. – № 1–
4 Новые педагогические и информационные технологии в системе образования / Учеб. пособие для студ. пед. вузов и системы повыш. квалиф. пед. кадров / Е.С.Полат [и др.] : под ред. Е.С.Полат – М.: Издательский центр «Академия», 2001.