Глядзі і памятай: Вераб’евіцкі дзіцячы сад – базавая школа

- 15:32ШАГ

 

У Вераб’евіцкім дзіцячым садзе – базавай школе Навагрудскага раёна адбылося чарговае пасяджэнне “Школы актыўнага грамадзяніна” па тэме “Глядзі і памятай”, прысвечанае 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Вучні дакрануліся да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны як нашай нацыянальнай трагедыі, расказалі пра знішчэнне тысяч беларускіх вёсак, пра трагедыю ў Хатыні, пра лагеры савецкіх ваеннапалонных і месцы прымусовага ўтрымання насельніцтва, пра супрацьстаянне ворагу, партызанскі рух і пра вызваленне Беларусі.

На мерапрыемства была запрошаная Марына Мікалаеўна Нагулевіч, бібліятэкар Вераб’евіцкай сельскай бібліятэкі.

Вядучыя прадэманстравалі прысутным мультымедыйную прэзентацыю, інфармацыйныя матэрыялы і відэаролікі па двух інфармацыйных блоках: “Перад памяццю час бяссільны” і “Рэспубліканскі культурна-патрыятычны кінамарафон “Глядзі і памятай”, прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны”.

У Беларусі, паводле слоў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, заўсёды будуць памятаць пра подзвіг тых, хто абараняў Брэсцкую крэпасць. “Таму што ў іх – веліч і сіла духу людзей, якія не пакарыліся. Менавіта тады, калі, не здаючыся, паміралі апошнія абаронцы крэпасці, вораг быў пераможаны псіхалагічна. І гэта быў першы крок савецкага народа на шляху да найвялікшай перамогі Новага часу”.

Навучэнцы паглядзелі відэаролік пра Вялікую Айчынную вайну, абмеркавалі яго і расказалі пра свае любімыя фільмы пра вайну. М.Н.Нагулевіч пазнаёміла навучэнцаў з літаратурай пра вайну, расказала пра аўтараў, экранізацыі твораў.

У ходзе “Мы дзейнічаем” навучэнцы нашай школы падзяліліся ўражаннямі ад прагледжаных фільмаў кінамарафона “Глядзі і памятай”. Паказалі свае кінаплакаты, якія распрацавалі і падрыхтавалі па выніках прагляду мастацкіх фільмаў з тэматычных блокаў “Пачатак вайны”, “Каханне і сяброўства на вайне”. Абмеркавалі далейшы ўдзел у кінамарафоне і стварэнні кінаплакатаў.

 

Алена ЖУКОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий