Дыдактычныя гульні і дапаможнікі для развіцця дробнай маторыкі рук дашкольнікаў

- 17:30Дошкольное образование. Идеи, Методичка

 

Наталля ЗУДАВА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Яслі-сад № 1 г. п. Карэлічы”,
Гродзенская вобласць

 

 

 

Працуючы ва ўстанове дашкольнай адукацыі, заўважыла, што з кожным годам павялічваецца колькасць дзяцей з недастатковым узроўнем развіцця дробнай маторыкі рук. Гэта цягне за сабой цяжкасці ў самаабслугоўванні, правільным выкананні мноства разнастайных дзеянняў, а ў далейшым – недаразвіццё маўлення і цяжкасці ў навучанні ў школе.

В.А.Сухамлінскі пісаў, што “… розум дзіцяці знаходзіцца на кончыках яго пальцаў. Чым больш майстэрства ў дзіцячай руцэ, тым дзіця разумнейшае. Менавіта рукі вучаць дзіця дакладнасці, акуратнасці, яснасці мыслення. Рухі рук узбуджаюць мозг, прымушаючы яго развівацца”. Таму падбіраю і выкарыстоўваю для сваіх выхаванцаў гульні, якія не толькі ім цікавыя, але і карысныя для развіцця іх пальчыкаў.

Каб прыцягнуць дзіцячую увагу, выклікаць жаданне чапаць, здзяйсняць практычныя дзеянні з прадметамі, папоўніла развіваючую прадметна- прасторавую сераду групы яркімі і маляўнічымі дыдактычнымі гульнямі і дапаможнікамі. Разам з дзецьмі мы абмацваем рукамі “Чароўныя мяшэчкі”, навобмацак вызначаем, чым яны напоўнены (вата, пясок, каменьчыкі і г.д.), знаходзім такія ж па колеры, форме, гучанні.

“Кветкі і матылькі” – гэта гульнявое поле з матылькамі і кветачкамі, на якім мы ствараем сюжэт, суадносячы прадметы па колеры. Пры гэтым важна навучыць дзяцей правільнаму захопу прадметаў. У дыдактычнай гульні “Знайдзі сваю палянку” мы трэніруем пальчыкі, раскладваючы на рознакаляровым полі божых каровак, гузікі адпаведнага колеру. У гульні “Чароўны агарод” патрэбна выканаць некаторыя заданні, якія патрабуць карпатлівай працы для пальчыкаў: напрыклад, прымацаваць шляпу да агурка, пасадзіць матылька на капусту, завязаць банцік на моркве і г.д.

Пасродкам гульняў-шнуровак развіваем сенсаматорную каардынацыю, прасторавае арыентаванне, што садзейнічае паляпшэнню каардынацыі рухаў, гнуткасці пальчыкаў і раскаванасці рухаў, фарміруе навыкі шнуравання, выхоўвае ўседлівасць.

У час ранішняга прыёму, пасля сну, на занятках праводжу пальчыкавыя гульні, слоўнікавыя і з мячыкамі, пры гэтым уважліва сачу за тым, каб кожнае дзіця выконвала практыкаванні правільна.

    

Адным з падабаных дыдактычных дапаможнікаў у маіх выхаванцаў з’яўляецца цацка Клоун Ціма, якая ў мяне атрымалася з падручных матэрыялаў. Ціма часта “прыходзіць” да нас у госці з прапановай пагуляць разам ці з просьбай дапамагчы яму завязаць стужачкі, падабраць гузікі, прымацаваць упрыгажэнні.

Так, гуляючы, нам удаецца выканаць адну з важных задач: развіць дробную маторыку выхаванцаў у адпаведнасці з іх узростам.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий