Павел ПРАКАПОВІЧ,
настаўнік геаграфіі
ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Пружаны”,
Брэсцкая вобласць
Пры замацаванні вывучанага матэрыялу на ўроках у 6–11-х класах выкарыстоўваю самастойна створаныя 246 інтэрактыўных мадэлей, у рамках якіх выконваюцца пэўныя заданні з дапамогай экраннай клавіятуры і камп’ютарнай мышы/стылуса: прапісваюцца неабходныя для правільнага адказу лічбы і словы, у тым ліку ў колеры, вызначаецца месцазнаходжанне розных аб’ектаў (гарадоў, краін, кліматычных паясоў, вадаспадаў, горных вяршынь і інш.).
Дзякуючы прыёму “Лагічны ланцужок” усталёўваюцца прычынна-выніковыя сувязі паміж аб’ектамі, з’явамі і працэсамі, якія адыгрываюць важную ролю ў вывучэнні геаграфіі. Ад раскрыцця гэтых сувязей залежыць узровень засваення матэрыялу. Спачатку даю паняцце пра прычыну і вынік, а потым тлумачу, што прычына хаваецца ў папярэдніх з’явах, якія ўрэшце і прыводзяць да пэўнага выніку.
Прыклад 1. Інтэрактыўная мадэль да § 5 “Геаграфічныя паясы і прыродныя зоны Зямлі”, 7-ы клас (Геаграфія. Мацерыкі і акіяны : вучэб. дапаможнік для 7-га кл. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі / Е.Г.Кальмакова, П.С.Лопух, В.В.Сарычава. – Мінск : Адукацыя i выхаванне, 2017).
Вучань на інтэрактыўнай дошцы з дапамогай экраннай клавіятуры і камп’ютарнай мышы/стылуса падпісвае лічбамі прыродныя зоны.
1 Арктычныя і антарктычныя пустыні;
2 Тундра і лесатундра.
3 Тайга.
4 Змешаныя і шыракалістыя лясы.
5 Лесастэпы і стэпы.
6 Вечназялёныя жорсткалістныя лясы і хмызнякі.
7 Паўпустыні і пустыні.
8 Саваны, рэдкалессі і хмызнякі.
9 Пераменна-вільготныя (у тым ліку мусонныя) лясы.
10 Пастаянна вільготныя лясы субтрапічнага і трапічнага паясоў.
11 Пастаянна вільготныя экватарыяльныя лясы.
12 Вобласці высотнай пояснасці.
Пры правільным выкананні мадэль будзе выглядаць так:
Пасля гэтага задання звяртаюся да прыёму “Лагічны ланцужок”.
Геаграфічнае становішча (прычына) – змена прыродных зон (вынік):
1 Змена прыродных зон.
2 Геаграфічнае становішча тэрыторыі.
3 Розная колькасць паступаючага цяпла і вільгаці.
Правільны адказ: 2 – 3 – 1.
Прыклад 2. Інтэрактыўная мадэль да § 11 “Унутраныя воды Афрыкі”, 7-ы клас (Геаграфія. Мацерыкі і акіяны : вучэб. дапаможнік для 7-га кл. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі / Е.Г.Кальмакова, П.С.Лопух, В.В.Сарычава. – Мінск : Адукацыя i выхаванне, 2017).
Вучань выконвае заданне на інтэрактыўнай дошцы з дапамогай экраннай клавіятуры і камп’ютарнай мышы/стылуса: падпісвае аб’екты і вызначае іх месцазнаходжанне на карце.
Пры частковаа правільным выкананні задання мадэль будзе выглядаць так:
Пасля выканання задання зноў звяртаюся да прыёму “Лагічны ланцужок”.
Асаблівасці геалагічнай будовы (прычына) – фарміраванне тэктанічных азёрных катлавін (вынік):
1 Усходнеафрыканскі рыфт.
2 Самае глыбокае возера на мацерыку – Танганьіка.
3 Азёрная катлавіна тэктанічнага паходжання.
Правільны адказ: 1 – 3 – 2.
Іншыя прыклады даступныя па спасылцы https://cloud.mail.ru/public/WVwB/fwcJt16vm
Выкананне прапанаваных заданняў дазваляе ацаніць якасць і ўзровень засваення вучэбнага матэрыялу, уменне суадносіць вывучаемае з прасторай і картаграфічнай асновай.
Калі вы жадаеце карыстацца інтэрактыўнымі мадэлямі, вам неабходна спампаваць іх у даступным фармаце (HTML5) па прапанаваных спасылках ці QR-кодах:
https://cloud.mail.ru/public/cJPp/pwayuJbWM
7-ы клас, 29 мадэлей
https://cloud.mail.ru/public/Jm2n/eEis8o9pN
8-ы клас, 28 мадэлей