ШАГ: Дварчанскі дзіцячы сад – базавая школа Свіслацкага раёна

- 18:07ШАГ

У Дварчанскім дзіцячым садзе – базавай школе ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ прайшоў занятак “Наша школа праз 10 год”. Мерапрыемства прайшло ў форме адкрытага мікрафона.

Вучні 5–7-х класаў здзейснілі падарожжа па старонках віртуальнага музея школы. Навучэнцам было цікава даведацца больш падрабязна пра гісторыю школы, яе знакамітых выпускнікоў. Сярод выпускнікоў – людзі самых розных прафесій. Вучоныя і ваенныя, медыкі і інжынеры, настаўнікі і праграмісты – усе яны прыносяць карысць нашай Радзіме, праслаўляюць родную школу стараннай працай і глыбокімі ведамі.

Вучні з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне “Родная школа”, паўдзельнічалі ў стварэнні віншавальнай паштоўкі. Кожны з навучэнцаў напісаў свае пажаданні школе, настаўнікам.

Настаўнікі нашай школы імкнуцца фарміраваць у вучняў правільнае разуменне такіх асноўных нацыянальных каштоўнасцей, як чалавечнасць, патрыятызм, працалюбства, дапамагаюць ім пазнаць таямнічы свет прыроды, мастацтва. Любоў да Радзімы, роднай вёскі, людзей, жаданне праслаўляць і абараняць сваю краіну – гэта і ёсць аснова чалавека-патрыёта, сапраўднага грамадзяніна. І гэта ўсё пачынаецца са школы. Школа – гэта месца, дзе вучаць быць шчаслівым!

 

Т.СЛАВЕЦКАЯ,
класны кіраўнік 6-га класа
Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий