З навучэнцамі 8–11-х класаў Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы Воранаўскага раёна праведзены ШАГ, падчас якога школьнікі знаёміліся з дасягненнямі беларускай медыцыны і фармацэўтыкі, вялася прафілактыка здаровага ладу жыцця.
У якасці інфармацыйнай асновы мерапрыемства была выкарыстана мультымедыйная прэзентацыя, падрыхтаваная Нацыянальным інстытутам адукацыі, электронныя версіі дапаможнікаў “Гонар пра Беларусь” (Ахова здароўя).
У першым блоку “Мы даведваемся” класны кіраўнік 11-га класа М.І.Спецелюн пазнаёміла навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў, прадставіла госця мерапрыемства – школьную медсястру Галіну Міклюкевіч, якая яшчэ працуе фельчарам ФАПа вёскі Нача.
У другім блоку “Здаровая нацыя – паспяховае будучае дзяржавы” было арганізавана абмеркаванне інфармацыі. Вучні выказалі свае думкі і погляды наконт таго, якая важнейшая задача беларускай медыцыны, якія дасягненні нашай краіны ў барацьбе з віруснымі інфекцыямі, чым могуць ганарыцца беларусы ў фармацэўтычнай вобласці і іншыя. Паразважалі пра тое, хто ў будучым хоча стаць медыцынскім работнікам і чаму?
У ходзе рэалізацыі “Мы дзейнічаем” былі падведзены вынікі і складзены ТОП-5 самых важных дасягненняў беларускай медыцыны за апошнія 25 гадоў. Вучні найчасцей называлі трансплантацыю сэрца, лячэнне інсуліназалежных людзей, прафілактыку інфекцыйных захворванняў, лячэнне лейкоза, пабудову ў гарадах спартыўных комплексаў.
Марыя СПЕЦЕЛЮН,
класны кіраўнік 11-га класа
Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы
Воранаўскага раёна