ШАГ: Грынкаўскі дзіцячы сад – базавая школа Свіслацкага раёна

- 15:44ШАГ

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 9-га класа Грынкаўскага дзіцячага сада-базавай школы Свіслацкага раёна прайшла інфармацыйная гадзіна “Карэнны пералом у Вялікай Айчыннай вайне”.

Спачатку вучні пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў: “Ад Масквы да Сталінграда”, “Праблема адкрыцця другога фронту”, “Тэгеранская канферэцыя”. Навучэнцы даведаліся, што для замацавання поспехаў Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання на зіму–вясну 1942 года паставіла грандыёзныя задачы: разгром нямецкіх сіл па трох напрамках: “ Поўнач”, “ Цэнтр” і “Поўдзень”. Неабходных для гэтага сіл, рэзерваў, баявой тэхнікі не хапала, таму наступленне скончылася няўдачай.

Сталінградская бітва і бітва на Курскай дузе сталі пераломнымі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вучні пачулі пра ролю перамогі пад Сталінградам у адкрыцці другога фронту і рашэннях Тэгеранскай канферэнцыі, дзе была прынята Дэкларацыя аб сумесных дзеяннях СССР, Вялікабрытаніі і ЗША ў вайне супраць Германіі і пасляваенным супрацоўніцтве трох дзяржаў.

У ходзе ШАГа 2 вучні разважалі над пытаннямі інфармацыйных блокаў. Дзевяцікласнікі выказалі свае меркаванні адносна бітвы пад Сталінградам.

У ходзе ШАГа 3 былі падведзены вынікі мерапрымства. Вучні прыйшлі да высновы, што адкрыццё другога фронту і супрацоўніцтва трох буйных дзяржаў дазволіла паскорыць разгром фашысцкага блока, а Тэгеранская канферэнцыя садзейнічала стварэнню міжароднай сістэмы бяспекі пасля вайны.

 

Надзея МАЦЮК,
настаўнік гісторыі
Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий