ШАГ: Любчанская сярэдняя школа Навагрудскага раёна  

- 13:57ШАГ

Вучні 8–11-х класаў Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання праекта ШАГ на тэму “Гонар за Беларусь. Хутчэй. Вышэй. Мацней” (пра дасягненні ў галіне спорту і турызму).

Вядучыя пазнаёмілі вучняў са зместам інфармацыйных блокаў: “Беларусь спартыўная”, “30 гадоў Нацыянальнаму Алімпійскаму камітэту Рэспублікі Беларусь”, “Беларусь турыстычная”. Потым было арганізавана абмеркаванне прадстаўленага матэрыялу.

Удзельнікі абмеркавалі таксама дасягненні навучэнцаў, якія адстойваюць гонар школы на спартыўных спаборніцтвах раёна, вобласці і рэспублікі. А вучаніцы 9-га класа Ксенія Каўцэвіч і Ангеліна Карповіч падзяліліся сваімі ўражаннямі пра ўдзел у 64-м міжнародным турніры па лёгкай атлетыцы памяці Героя Савецкага Саюза генерала-лейтэнанта Д.М.Карбышава, які праходзіў у Брэсце. Вучні прыгадалі і абмеркавалі турыстычныя экскурсіі, у якіх яны пабывалі.

Удзел у адзіным дні інфармавання прыняў і настаўнік фізічнай культуры і здароўя Любчанскай сярэдняй школы Дзмітрый Гарашнякоў, які адзначыў, што ва ўстанове адукацыі багатая спартыўная гісторыя. Дзмітрый Мікалаевіч нагадаў навучэнцам, што ў 2007 годзе каманда Любчанскай сярэдняй школы заняла першае месца ў спаборніцтвах рэспубліканскага тэлевізійнага конкурсу дзіцячых спартыўных гульняў “Вас выклікае Спартландыя”, а ў наступным годзе прыняла ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах па рухомых гульнях у тэлеконкурсе “Бухта капітанаў”.

Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы прыйшлі да высновы, што спартыўныя дасягненні беларускіх спартсменаў на міжнародных спаборніцтвах і Алімпійскіх гульнях дазволілі ўсяму свету даведацца пра нашу краіну. А вучаніца 9-га класа Ксенія Радзько прапанавала стварыць відэаролік “Спартсмены нашай школы”.

 

Анжаліка ЗУБАРАВА,
педагог сацыяльны
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий