Дружная і вясёлая змена ў лагеры “Дружныя рабяты”

- 12:29После уроков, Фоторепортаж

 

Таццяна БОНДАРАВА

 

 

Гэтай зімой дзіцячы аздараўленчы лагер Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі “Дружныя рабяты” расчыніў свае дзверы для 76 навучэнцаў ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў. Праграма лагера прадугледжвае шмат цікавых мерапрыемстваў і сустрэч.

У адзін з дзён з удзельнікамі зімовай змены сустрэўся старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Кіраўнік абласнога дэпутацкага корпусу пагутарыў з моладдзю і педагогамі, азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай лагера, умовамі побыту, арганізацыяй вольнага часу і адпачынку дзяцей.

Падчас змены з дзецьмі займаюцца вопытныя выхавальнікі і актыўныя важатыя. Кожны дзень студзеньскай змены напоўнены разнастайнымі забаўляльнымі, пазнавальнымі, культурна-масавымі і спартыўнымі мерапрыемствамі, рухомымі гульнямі і зімовымі забавамі на свежым паветры. Асабліва падабаюцца дзецям хакей і катанне на лыжах, санках, ватрушках.

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий