Аўтар прапануе цікавую форму работы з бацькамі па далучэнні дзяцей да сумеснага чытання мастацкай літаратуры – Кніжнае дрэва.
Ірына ГРЫНЬ,
выхавальнік
ДУА “Яслі-сад № 8 г. Навагрудка”,
Гродзенская вобласць
На кніжным дрэве размешчаны чытацкія дзённікі выхаванцаў. У змест дзённікаў уваходзіць памятка “Як абыходзіцца з кнігай“, фатаграфіі дзяцей з указаннем прозвішча і імя. Кніжнае дрэва знаходзіцца ў групавой прыёмнай.
Прачытаўшы ў сям’і дзіцячую кнігу з хатняй ці дзіцячай бібліятэкі горада, дарослыя запісваюць назву кнігі, аўтара, галоўных герояў, цікавыя пытанні, якія задавалі дзеці. Пры арганізацыі тэматычнага чытання бацькі ў дзённіку наклейваюць карцінку з назвай мастацкага твора.
Кожны месяц падводжу вынікі чытання, і найбольш актыўныя чытачы атрымліваюць медалі “Лепшы чытач дзіцячай кнігі”.
Памятайце, будучага чытача неабходна выхоўваць, калі ён яшчэ з’яўляецца слухачом.