Мадэль-шырма каляндарнага года для фарміравання ў дашкольнікаў ведаў пра час

- 13:00Дошкольное образование. Идеи, Методичка

 

Юлія ТКАЧОВА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Яслі-сад № 73 г. Гродна”

 

 

 

Распрацаваная і зробленая ў яслях-садзе № 73 Гродна мадэль-шырма каляндарнага года вучыць старэйшых дашкольнікаў усталёўваць колькасныя адносіны паміж часовымі адрэзкамі: дзень і тыдзень, тыдзень і месяц, месяц і пара года, месяцы і год.

Час з’яўляецца асноўнай катэгорыяй у спазнанні дзіцём навакольнага свету. Дашкольнікам жыццёва неабходна навучыцца самім арыентавацца ў часе: вызначаць, вымяраць, адчуваць яго працягласць. Час стварае аснову для развіцця такіх якасцей асобы, як арганізаванасць, сабранасць, дакладнасць, неабходных дзіцяці для навучання ў школе і ў паўсядзённым жыцці. Для дзяцей дашкольнага ўзросту гэта дастакова складана. А выкарыстанне метада нагляднага мадэлявання дазваляе зрабіць гэта цікава і без цяжкасцей.

Мадэль уяўляе сабой шырму з чатырох разваротаў. На першай старонцы шырмы размяшчаецца адрыўны каляндар і сем кішэней, пазначаных розным колерам, па колькасці дзён у тыдні. Адрываючы кожны дзень лісток календара, дзеці складаюць ў пэўную кішэню “дні тыдня”. Далей сем дзён тыдня з першай старонкі адпраўляюцца на другую старонку.

Другая старонка з кішэнямі – тыдні. Сем дзён тыдня ў кожнай кішэньцы – мінулыя тыдні месяца. Па заканчэнні месяца падлічваецца колькасць тыдняў. Лісткі календара, сабраныя за месяц, адпраўляюцца на трэцюю старонку ў адпаведную кішэню.

Трэцяя і чацвёртая старонка шырмы з дванаццаццю кішэнямі-месяцамі. У кішэнькі з адценнямі сініх колераў адпраўляюцца зімовыя месяцы, зялёных адценняў – вясновыя месяцы, чырвоных адценняў – летнія месяцы, і восеньскія месяцы адпраўляюцца ў кішэнькі жоўтых адценняў.

Выкарыстанне такога дапаможніка павышае ўзровень ведаў, уменняў і навыкаў старэйшых дашкольнікаў, дапамагае справіцца з цяжкасцямі, якія ўзнікаюць пры фарміраванні ведаў пра час.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий