Антаніна ДЗЕРАЧЭНІК,
настаўнік пачатковых класаў
ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні”,
Гродзенская вобласць
Цікавым і дзейсным сродкам засваення новых слоў з’яўляецца гульня “Слоўнікавае лато”. Моўны матэрыял для гульні мы адбіралі разам з вучнямі на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Гэта тыя словы, якія дзеці найчасцей забывалі, замянялі словамі на рускай мове, калі будавалі ўласныя выказванні.
Зараз у наш камплект для гульні ўваходзяць:
1) вялікія карты (8 штук па 21 слове на кожнай карце);
2) маленькія карткі (168 штук па адным слове на кожнай картачцы).
На вялікіх картах – словы на рускай мове, на маленькіх – на беларускай. Мэта гульні – закрыць усе словы на вялікай карце.
Па чарзе, не гледзячы, вучні бяруць адну маленькую картку, называюць слова і яго пераклад. Кожны правярае сваю карту. Той, у каго ёсць такое слова, закрывае яго. На першых парах усе ўдзельнікі гульні могуць падказваць адно аднаму пераклад слоў. Больш складаны вырыянт гульні – калі гуляем без падказак, а слова можна закрыць толькі тады, калі пераклад быў правільным.
Гульня – найбольш прывабны для вучняў спосаб арганізацыі моўнай практыкі. “Слоўнікавае лато” актывізуе розныя віды памяці, садзейнічае развіццю маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі, фарміруе станоўчую матывацыю да вывучэння роднай мовы.
Дадатак Карткі для гульні «Слоўнікавае лато»