Квест-тэхналогія – эфектыўны сродак карэкцыйнай работы  

- 15:51Коррекционная педагогика. Опыт, Методичка

У матэрыяле аўтар расказвае, як выкарытоўвае квест-тэхналогію для арганізацыі карэкцыйнай работы з дзецьмі з агульным недаразвіццём маўлення.

 

 

Людміла БРОВІНАВА,
настаўнік-дэфектолаг
ДУА “Яслі-сад № 3 г.п. Зэльва”,
Гродзенская вобласць

 

 

 

 

У маёй практыцы квест выступае ў якасці прыгодніцкай гульні, у якой дзецям прапануецца рашыць задачы для перамяшчэння ў пэўным сюжэце. Выхаванцы шукаюць разнастайныя прадметы, знаходзяць ім ужыванне, размаўляюць з рознымі персанажамі ў гульні, вырашаюць галаваломкі і гэтак далей. Змест задання і ўмовы арганізацыі гульні выстройваю ў адпаведнасці з узроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі дзіцяці.

У змест сцэнарыя ўключаю розныя віды дзейнасці, бо выконваць аднастайныя заданні выхаванцы не могуць у сілу псіхолага-узроставых асаблівасцей, таксама прадумваю часовыя інтэрвалы, падчас якіх яны змогуць выканаць заданне. У кожным квесце для дзяцей абавязкова сумяшчаю элементы навучання і адпачынку. Навучанне адбываецца неўзаметку, бо пры рашэнні пастаўленых гульнявых задач можна пазнаць шмат новага.

У сваёй працы часцей за ўсё арганізую квест-падарожжа. Для складання маршруту выкарыстоўваю розныя варыянты: пазл, скрынкі, маршрутны ліст, чароўны клубок, карту, чароўны экран.

Арганізаваць дзейнасць дзяцей дапамагае прысутнасць адмоўнага і станоўчага герояў: гусі-лебедзі выкрадаюць Іванку, а Алёнцы дапамагае чароўны клубочак, які прыводзіць яе да дома Бабы-Ягі. Па шляху дзяўчынка выконвае сумесна з дзецьмі заданні печкі, яблынькі і рэчкі.

Станоўчыя і адмоўныя героі суправаджаюць кожны занятак. Так дзіця адпраўляецца на пошукі пірацкіх скарбаў, якія можна знайсці дзякуючы карце. Пападаючы на кожны з астравоў, выхаванец выконвае заданні яго жыхароў, добрых і злых. Карта таксама дапамагае адправіцца ў падарожжа з маленькай мышкай, з жабянём Пашам, падказвае шлях прытрымлівання Лунціку, каб сабраць часткі лятаючай талеркі і дабрацца да хворай бабулі.

У выніку работы прыйшла да высновы, што квест-тэхналогія значна павышае эфектыўнасць карэкцыйнай работы з дзецьмі з АНМ. Яна дазваляе за кароткі час ненадакучліва ўцягнуць дзіця ў карэкцыйны працэс, падтрымліваць цікавасць на працягу ўсяго занятку і дапамагчы хутчэйшаму ўстараненню маўленчых парушэнняў. Гэта тэхналогія спрыяе развіццю пазнавальнай цікавасці, лексіка-граматычнага ладу маўлення, звязнага маўлення, фанематычнага слыху, гукавога аналізу і сінтэзу, пазнавальных псіхічных працэсаў, удасканаленню артыкуляцыйнай маторыкі, гукавымаўлення, фарміраванню супрацоўніцкіх узаемаадносін паміж дзіцем і настаўнікам-дэфектолагам, уменняў самастойнага пошуку рашэння задач.

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий