Псіхалагічны трэнінг для дашкольнікаў старэйшага ўзросту “Наступны прыпынак – школа”

- 12:14Дошкольное образование. Материалы к занятиям, Методичка

Аўтар прапануе псіхалагічны трэнінг, які будзе садзейнічаць лепшай адаптацыі будучых першакласнікаў у школе. Разлічаны на дашкольнікаў старэйшага ўзросту.

 

 

Вольга ТУРУТА,
магістр псіхалагічных навук,
педагог-псіхолаг
ДУА “Санаторны яслі-сад г. Смаргоні”,
Гродзенская вобласць

 

 

 

Мэта: рашэнне праблем адаптацыі дзяцей у школе, фарміраванне псіхалагічнай гатоўнасці дзяцей да навучання ў школе.

Задачы: павысіць упэўненасць і знізіць трывожнасць пры пераходзе з дашкольнай установы ў пачатковаю школу; скласці псіхалагічны партрэт жыццеўстойлівага першакласніка.

Форма працы: групавая.

Час: 20–35 хвілін.

Абсталяванне і матэрыялы: бэйджыкі, алоўкі, ручкі, мяч, чыстыя лісты паперы, каляровыя папяровыя адрэзкі (7).

 

Ход трэнінгу

1 Арганізацыйная частка

Псіхолаг вітаецца з удзельнікамі трэнінгу (абавязкова з усмешкай на твары). Кожны з дашкольнікаў мае права ўзяць сабе любое імя, якое яму падабаецца, каб да яго так звярталіся на працягу трэнінгу (псіхолаг кожнаму запісвае імя і вешае бэйджык).

2 Асноўная частка

Псіхолаг: Дарагія дашкольнікі, хутка наступіць час, калі вы станеце першакласнікамі. Многія з вас наведваюць курсы, секцыі для падрыхтоўкі да школы, а хтосьці дома набыў пазнавальныя гульні, каб да першага верасня мець нейкія ўяўленні пра школу.

Практыкаванне “Колер школы”

Давайце паспрабуем разгадаць вашы ўяўленні пра школу ў гэты час. У нас ёсць сем каляровых папяровых адрэзкаў, кожны з якіх мае свой сэнс. Папрашу выбраць і падняць палоску, якая на ваш погляд характарызуе школьнае жыццё, а затым растлумачыць свой выбар.

На стале ляжаць палоскі рознага колеру. Кожная мае сваё тлумачэнне. Чырвоная значыць актыўнасць, жоўтая – радасць, зялёная – спакой, фіялетавая – трывожнасць, чорная – страх.

Псіхолаг: Будучыя першакласнікі, адкажыце, калі ласка, ад чаго залежыць ваш настрой; што трэба, каб змяніць, каб вы адчулі сябе лепш? Кожны выхаванец выказвае свае пажаданні.

Гульня-асацыяцыя “Школа”

Псіхолаг: Давайце зараз станем у круг і пагуляем. Будзем перадаваць адно аднаму мяч, кажучы словы, якія ў вашым уяўленні звязаны са школай. Напрыклад, “школа – адзнакі”, а затым перадаём мяч суседу па крузе.

Пасля заканчэння практыкавання псіхолаг аналізуе ўяўленні пра школу.

Практыкаванне “Псіхалагічны партрэт жыццеўстойлівага першакласніка”

Дзецям прапаноўваецца скласці псіхалагічны партрэт першакласніка. Псіхолаг запісвае адказы кожнага выхаванца, а затым удзельнікі трэнінгу разам праводзяць абмеркаванне.

3 Вынік трэнінгу

Зваротная сувязь: кожны дашкольнік выказвае сваё меркаванне пра трэнінг.

У канцы псіхолаг жадае кожнаму ўдзельніку поспехаў у будучыні, кажа нешта пазітыўнае і прыемнае. Напрыклад: наступны прыпынак для вас – гэта школа. Я жадаю цябе, дарагі дашкольнік (альбо імя выхаванца), каб ты заставаўся заўсёды вясёлым, добрым, шчодрым, а таксама радаснага настрою.

Падказкі-кампліменты псіхолагу: добразычлівы, прыветлівы, спакойны, міралюбівы, адказны, чэсны, адкрыты, усмешлівы, смелы, клапатлівы, рашучы, мілы, ласкавы, пазітыўны, актыўны, уважлівы, эмацыянальны, хуткі, сімпатычны, смешны, стыльны, акуратны, энергічны, крэатыўны, разважлівы, працалюбівы, таленавіты, адказны, душэўны і г.д.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий