“Матчына песня-калыханка”. Канспект занятку па адукацыйнай галіне “Мастацкая літаратура” для выхавальнікаў другой малодшай групы

- 15:31Дошкольное образование. Сценарии, Методичка

Святлана ЖУРКОВА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Яслі-сад № 15 г. Мозыра”,
Гомельская вобласць

 

 

Тэма: “Матчына песня-калыханка”.

Праграмныя задачы:

— замацоўваць уменні слухаць і ўспрымаць беларускі фальклор, адрозніваць калыханку ад іншых жанраў;
— развіваць практычныя мастацка-моўныя дзеянні: паўтараць і ўзнаўляць радкі калыханкі, адказваць на пытанні выхавальніка;
— выхоўваць імкненне паўторна слухаць і спяваць калыханкі.

Матэрыял і абсталяванне: лялька, калыска, аўдыёзапіс калыханкі на беларускай мове.

Папярэдняя работа: знаёмства з калыскай, разглядванне малюнкаў па адпаведнай тэматыцы, гутарка “Ласкавая песня матулі”, завучванне песні “А ты, коцінька-каток”.

Метады і прыёмы: наглядны (разглядванне лялькі ў калысцы), славесны (пытанні, тлумачэнні), практычны (практыкаванні, выкананне дакладных дзеянняў), гульнявы (дыдактычныя гульні, уяўляемая сітуацыя, выкананне гульнявых дзеянняў, раптоўнае з’яўленне аб’екта).

Тып занятку: замацоўваючы.

Развіваючыя адукацыйныя методыкі і тэхналогіі: метад нагляднага мадэлявання.

 

Ход занятку

І Уводны (арганізацыйны) этап

1 Сюрпрызны момант “Плач лялькі(франтальная форма работы)

Мэта: арганізацыя дзяцей, стварэнне камфортнай добразычлівай атмасферы, развіццё пазнавальнага інтарэсу.

 

 

 

 

2 Праблемная сітуацыя “Лялька плача, не можа заснуць. Што трэба зрабіць, каб лялька супакоілася і заснула?” (франтальная форма работы)

Мэта: актывізацыя моўнай і разумовай дзейнасці дзяцей.

Выхавальнік: Што трэба праспяваць ляльцы?Якія песні вы спяваеце сваім лялькам, калі ўкладваеце іх спаць? (Дзеці адказваюць на пытанні і прапаноўваюць пакалыхаць ляльку, спець ёй калыханку).

Выхавальнік: Якім голасам спяваецца калыханка? Чаму трэба спяваць ціхім, ласкавым голасам? Спяваецца калыханка хутка ці павольна? (Дзеці робяць выснову: каб лялька хутчэй заснула, трэба ціха і ласкава ёй спець калыханку).

 

ІІ Асноўны этап

1 Гульнёвая сітуацыя “Выхавальнік спявае калыханку ляльцы. Дзеці ўважліва слухаюць і запамінаюць словы калыханкі.”

Мэта: замацоўваць уменне слухаць і ўспрымаць беларускі фальклор, адрозніваць калыханку ад іншых жанраў.

 

 

 

 

2 Праблемная сітуацыя “Лялька заснула. Чаму лялька змагла так хутка заснуць?” (франтальная форма работы)

Мэта: актывізацыя моўнай і разумовай дзейнасці дзяцей.

Выхавальнік: Мы закалыхалі ляльку песняй-калыханкай? А вы спявалі песні-калыханкі? Хто спяваў? Вам падабалася іх слухаць? (Дзеці ўспамінаюць, якія песні ім спявала матуля, якія песні яны спяваюць сваім лялькам, калі ўкладваюць іх спаць).

Выхавальнік: Як вы лічыце, навошта матулі спяваюць калыханкі? (Дзеці робяць выснову, што калыханка – гэта чароўная песня, якая спяваецца ціхім ласкавым голасам, павольна, пяшчотна, каб немаўлятку прысніўся цудоўны сон. Спяваючы калыханку, матуля перадае дзіцяці сваю пяшчоту і любоў).

 

3 Гульнёвая сітуацыя “Праспяваем разам калыханку, каб сон у лялькі быў моцны”(франтальная форма работы)

Мэта: практычныя мастацка-моўныя дзеянні: паўтараць і ўзнаўляць радкі калыханкі.

 

 

 

 

4 Гульнёвае заданне з выкарыстаннем метада нагляднага мадэлявання “А ты, коцінька-каток” (індывідуальная работа)

Мэта: фарміраванне ўяўлення расказваць пры дапамозе схемы-мадэлі, развіццё ўмення слухаць адно аднаго.

 

 

 

 

5 Гульнёвая сітуацыя Паслухаем беларускія калыханкі і пакалышым свае цацкі(франтальная форма работы)

Мэта: практычныя дзеянні – калыханне ўяўляемых цацак.

Гучыць аўдыёзапіс з калыханкамі

 

 

 

 

ІІІ Завяршаючы этап

Гульнёвая сітуацыя “Мы любім спяваць калыханкі(франтальная форма работы, індывідуальная).

Мэта: аналіз вынікаў дзейнасці выхаванцаў, развіццё мовы і мыслення выхаванцаў.

Выхавальнік: Калі спяваецца калыханка і як яе трэба спяваць? (Адказы дзяцей).

 

Спіс выкарыстаннай літаратуры

1 Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2019.
2 Дубініна, Д.М. Выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай мастацкай літаратуры і фальклору: дапам. для педагогаў устаноў дашк. Адукацыі /Д.М.Дубініна. – Мінск : Новае знаніе, 2016. – 208с.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий