Павышэнне матывацыі вучняў да вывучэння матэматыкі праз выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій

- 14:01II И III СТУПЕНИ, Математика. Материалы к урокам, Методичка

Ала КАЛАЛА,
настаўнік матэматыкі
ДУА “Уселюбскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”
Навагрудскага раёна,
Гродзенская вобласць

nov_vselub@yonovogrudok.by

 

 

 

Інфарматызацыя грамадства патрабуе навучання і выхавання дзяцей, якія будуць здольныя жыць у адкрытым грамадстве, якія маюць цэласнае ўяўленне аб свеце і яго інфармацыйным адзінстве. У той жа час у перыяд усебаковай інфарматызацыі грамадства для развіцця чалавека набывае перавагу ўменне збіраць неабходную інфармацыю, вылучаць найбольш значную, рабіць адпаведныя вывады, выкарыстоўваць навейшыя інфармацыйныя тэхналогіі. У адукацыйным працэсе інфармацыйныя тэхналогіі можна выкарыстоўваць у розных прадметных галінах і на розных этапах вучэбнага занятку. На мой погляд, выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на ўроках матэматыкі не толькі насычае ўрок разнастайным матэрыялам, але і прыдае вучэбнаму матэрыялу большую нагляднасць і становіцца найбольш зразумелым, павышае матывацыю да вывучэння прадмета.

Абагульненне вопыту работы ў гэтым кірунку абумоўлена ўкараненнем і выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе. Лічу, што выбраная мною тэма з’яўляецца актуальнай, так як укараненне інфармацыйных тэхналогій праходзіць імклівымі тэмпамі.

Мэтай вопыту з’яўляецца стварэнне інтэрактыўных заданняў па вывучаемых тэмах прадмета матэматыка для вучняў ІІ і ІІІ ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі з дапамогай разнастайных інтэрнэт-сэрвісаў.

На пачатку работы я паставіла перад сабой наступныя задачы:

1. Пазнаёміцца з навукова-практычнай і метадычнай літаратурай па пытаннях выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе.
2. Распрацаваць інтэрактыўныя заданні па матэматыцы з выкарыстаннем разнастайных інтэрнэт-сэрвісаў.
3. Правесці маніторынг паспяховасці вучняў у выніку выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе.

Пачатак сістэмнай работы па выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій на ўроках матэматыкі ў 5–11-х класах вядзецца з 2017 года. У ходзе работы вывучыла нарматыўную і прававую дакументацыю, навукова-метадычную літаратуру,  інтэрнэт-сэрвісы па распрацоўцы і выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій на ўроках матэматыкі (https://learningapps.org/, https://app.onlinetestpad.com/). У 2017 годзе прайшла навучанне ў дыстанцыйнай форме па вучэбнай праграме “Праектаванне электронных вучэбных матэрыялаў па вучэбных прадметах “Інфарматыка”, “Фізіка” ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

У 2018 годзе сумесна з настаўнікам матэматыкі І.М.Радзюк прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” у намінацыі “ЭАР у агульнай сярэдняй адукацыі (па вучэбных прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыклу па тэме “Формулы квадрата сумы і квадрата рознасці двух выразаў”. Гэты рэсурс выкарыстоўваецца ў адукацыйным працэсе, на факультатыўных занятках, пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання.

 

У 2020 годзе праходзіла навучанне па вучэбнай праграме павышэння кваліфікацыі настаўнікаў матэматыкі “Выкарыстанне сучасных сэрвісаў сеткі Інтэрнэт і інтэрактыўных дадаткаў у выкладанні вучэбнага прадмета “Матэматыка” ў дыстанцыйнай форме. У выніку ўзнікла ідэя сістэматызаваць накоплены вопыт.

У працэсе навучання адбываецца пастаяннае ўзаемадзеянне настаўніка і вучняў. Засваенне матэрыялу на ўроках кожным з вучняў адбываецца па-рознаму: адзін – не можа прадэманстраваць засвоеныя веды, другі – на падставе раней атрыманых ведаў паказвае фенаменальныя здольнасці, а трэці – засвоіў вызначаны стыль адносін да прадмета і не выказвае жадання вучыцца.

Увядзенне ў педагагічныя тэхналогіі элементаў інтэрактыўнасці дазваляе настаўніку не толькі і не столькі вучыць, колькі дапамагаць вучыцца, накіроўваць у патрэбным напрамку пазнавальную дзейнасць навучэнцаў. Інфармацыйныя тэхналогіі дапамагаюць вучням павысіць матывацыю да вывучэння вучэбнага прадмета “Матэматыка”.

У адукацыйным працэсе інфармацыйныя тэхналогіі выкарыстоўваюцца дастаткова даўно.

Вялікі ўклад у развіццё інфармацыйных тэхналогій унеслі такія даследчыкі, як Г.К.Селяўко, Н.Х.Насырава, А.К Макарава і іншыя.

У сваёй рабоце я абапіраюся на напрацоўкі Н.Х.Насыравай, якая вылучыла асноўныя элементы інфармацыйнай кампетэнтнасці педагога:

— матывацыя і інтарэс да атрымання ведаў, уменняў і навыкаў у галіне тэхнічных, праграмных сродкаў і інфармацыі;
— сукупнасць грамадскіх, прыродазнаўчых і тэхнічных ведаў, якія адлюстроўваюць сістэму сучаснага інфармацыйнага грамадства;
— спосабы і дзеянні, якія вызначаюць аперацыйную аснову пошукавай пазнаваўчай дзейнасці;
— вопыт пошукавай дзейнасці ў асяроддзі праграмнага забеспячэння і тэхнічных рэсурсаў;
— вопыт адносін “чалавек-камп’ютар”. [5, с. 39]

У ходзе адукацыйнага працэсу галоўная задача педагога – зацікавіць вучня і выклікаць у яго інтарэс да вывучэння вучэбнага прадмета.

Матыў навучання – гэта накіраванасць вучня на асобныя бакі вучэбнай дзейнасці, якія звязаныя з унутранымі адносінамі вучня да яе.

Матывацыя вучняў адлюстроўваецца:

— у разуменні, ацэнцы і прыняцці вучэбнай задачы;
— у вызначэнні канечных і прамежкавых мэт работы;
— у фарміраванні накіраванасці мыслення;
— у эстэтычным успрыняцці свету;
— у адносінах да настаўніка;
— у выкарыстанні папярэдняга вопыту.

Для вучняў ІІ і ІІІ ступеней навучання прымяненне інфармацыйных тэхналогій на ўроках матэматыкі лічу найбольш паспяховым. Сутнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій заключаецца ва ўвядзенні разнастайных форм дзейнасць і выканання заданняў розных узроўняў складанасці. Вучэбны матэрыял і заданні складаюцца настаўнікам з выкарыстаннем разнастайных праграмных сродкаў або інтэрнэт-сэрвісаў.

 

У сваёй практычнай дзейнасці на ўроках па вучэбным прадмеце “Матэматыка” я выкарыстоўваю матэрыял, які ўмоўна можна падзяліць на тры блокі:

1. Тэарэтычны матэрыял.
2. Заданні, накіраваныя на замацаванне атрыманых ведаў.
3. Заданні, накіраваныя на кантроль па вывучаемай тэме.

 

Блок 1. Тэарэтычны матэрыял

Для актывізацыі пазнаваўчай дзейнасці па тэме ўрока ўспрыняцце тэарэтычнага матэрыялу мае найважнейшае значэнне. Каб асноўныя паняцці былі ўспрыняты вучнямі ў поўнай ступені выкарыстоўваю:

– дэманстрацыйныя слайды, створаныя ў праграмным сродку MS PowerPoint;
– відэа з тлумачэннем матэрыялу

 

 

Блок 2. Заданні, накіраваныя на замацаванне атрыманых ведаў

Заданні гэтага блока прадугледжваюць замацаванне ведаў па тэме ўрока. Для гэтага распрацоўваю трэніровачныя заданні, якія дапамагаюць вучням найбольш трывала засвоіць вывучаемы матэрыял і эканомяць час. Напрыклад, пры вывучэнні тэмы “Квадрат сумы і квадрат рознасці двух выразаў” на інтэрнэт-сэрвісе https://learningapps.org/ стварыла заданні:

1) прымяніце формулу квадрата сумы (квадрата рознасці) і запішыце выраз у выглядзе мнагачлена стандартнага выгляду, выкарыстаўшы алгарытм;
2) выкарыстайце формулу квадрата сумы (квадрата рознасці) і вылічыце;
3) спрасціце выраз і знайдзіце яго значэнне

 

 

Блок 3. Заданні, накіраваныя на кантроль ведаў па вывучаемай тэме

У заданнях гэтага тыпу прадугледжана падрыхтоўка тэставых работ, у якія ўключаю рознаўзроўневыя заданні. Напрыклад, па тэме “Квадрат сумы і квадрат рознасці двух выразаў” мною састаўлены навучальны тэст, які ўключае 5 заданняў

і кантрольна-вымяральны тэст, які ўключае 10 заданняў,

па тэме “Плошча прамавугольнага трохвугольніка і некаторых відаў многавугольнікаў” па раздзелу геаметрыі для 8-га класа

Гэтыя тэсты састаўлены з выкарыстаннем сэрвіса https://onlinetestpad.com/.

 

У аснове аналізу вынікаў – дасягненне вучнямі пэўнага ўзроўню пры выкананні заданняў. Я карысталася нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў агульнаадукацыйных устаноў па вучэбным прадмеце “Матэматыка”, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нізкі ўзровень. Вучні, якія дасягнулі гэтага ўзроўню, могуць прадэманстраваць пазнаванне і адрозненне вывучаемых аб’ектаў, прад’яўленных у гатовым выглядзе.

Здавальняючы ўзровень. Вучні, якія дасягнулі гэтага ўзроўню, могуць значную частку матэрыялу ўзнавіць па памяці, выконваць заданні па прапанаваным ўзоры.

Сярэдні ўзровень. Вучні, якія дасягнулі гэтага ўзроўню, могуць вылучаць некаторую асноўную інфармацыю, даваць тлумачэнні сувязей паміж вывучаемымі аб’ектамі, рашаць тыпавыя задачы па вызначаным ўзоры.

Дастатковы ўзровень. Вучні, якія дасягнулі гэтага ўзроўню, дэманструюць валоданне і аперыраванне вывучаемым матэрыялам, самастойна рашаюць тыпавыя задачы з частковым або поўным іх абгрунтаваннем.

Высокі ўзровень. Вучні, якія дасягнулі гэтага ўзроўню, дэманструюць здольнасць прымяняць атрыманыя веды ў незнаёмай сітуацыі, пры выкананні практычных заданняў прад’яўляюць рацыянальныя спосабы рашэння задач, рашэння творчых задач.

 

На працягу двух гадоў праводзіўся маніторынг паспяховасці вучняў па вучэбным прадмеце “Матэматыка” у выніку выкарыстання інфармацыйных тэхналогій. Па выніках навучанасці вучняў устаноўлена, што паступова павышаецца матывацыя да вывучэння прадмета і павышаецца якасць навучаннасці.

Павялічылася колькасць вучняў, якія засвоілі праграмны матэрыял на сярэднім узроўні (на 16,67 %), на дастатковым узроўні (на 16,67 %) і на высокім узроўні (на 16,67 %).

Такім чынам, прымяненне інфармацыйных тэхналогій спрыяла павышэнню матывацыі да навучання, фарміраванню агульнаадукацыйных уменняў і навыкаў, развіццю інфармацыйнай культуры вучняў. Выкананне інтэрактыўных заданняў прадугледжвала свабоднае валоданне праграмным зместам не толькі ў знаёмай, але і ў незнаёмай сітуацыі, набыццё ведаў і ўменняў у рабоце вучняў з разнастайнымі інтэрактыўнымі заданнямі.

Пазітыўнай умовай, якая ўплывае на эфектыўнасць і выніковасць вопыту, з’яўляецца высокая зацікаўленасць настаўнікаў матэматыкі ў выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій, паколькі павышаецца візуальнае ўспрыняцце матэрыялу, надаецца магчымасць ствараць інтэрактыўныя рознаўзроўневыя заданні, праводзіцца тэматычны кантроль у больш  высокім тэмпе, застаецца больш часу для выканання дадатковых заданняў.

Негатыўнай умовай вопыту з’яўляецца тое, што пры выкананні заданняў маецца верагоднасць угадвання правільнага адказу, адсутнічае магчымасць тлумачэння алгарытму дзеянняў.

 

Такім чынам, каштоўнасць маюць толькі тыя веды, якія адпавядаюць патрабаванням часу. Гэтае сцвярджэнне стала асновай маёй працы па тэме “Павышэнне матывацыі вучняў да вывучэння матэматыкі праз выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій”. У сувязі з гэтым асаблівае значэнне маюць разнастайныя інтэрактыўныя заданні, прымяненне якіх на ўроках дазволіла павысіць матывацыю да вывучэння прадмета.

 

Планую гэты вопыт удасканальваць шляхам:

– распрацоўкі інтэрактыўных заданняў на сэрвісе https://app.genial.ly/ і сістэматызацыі іх па раздзелах вучэбнай праграмы;
– распрацоўкі анлайн-урока па тэме “Звычайныя дробы” (у межах конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”).

Распрацаваныя інтэрактыўныя заданні, відэаўрок, прэзентацыі могуць быць выкарыстаны настаўнікамі матэматыкі для актывізацыі пазнаваўчай дзейнасці па прадмеце (на факультатыўных занятках, пры падрыхтоўцы да алімпіяд, даследчых работ).

Вопытам работы дзялілася з калегамі на школьным педсавеце, а таксама на пасяджэнні раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў матэматыкі Навагрудскага раёна. Праводзіла цыкл семінараў-практыкумаў для педагогаў установы па выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий