Абагульняльны ўрок беларускай мовы ў 2-м класе па тэме “Тэкст” (Урок 90)  

- 10:23Методичка, Начальная школа. Сценарии

Наталля КУЛАКОВА,
настаўнік пачатковых класаў
ДУА “Сярэдняя школа № 26 імя А.Н.Сівачова г. Гродна”

 

 

Тэма: Абагульняльны ўрок па тэме “Тэкст”

Мэта: стварыць умовы для актыўнай пазнавальнай дзейнасці вучняў па засваенні тэмы і выкарыстанні атрыманых ведаў у практычнай дзейнасці.

Задачы:

— навучальныя: плануецца, што ў канцы занятку вучні будуць ведаць што такое тэкст і яго асноўныя прыметы; умець вылучаць структурныя часткі тэксту; падбіраць да яго загаловак; вызначаць тэму і асноўную думку тэксту;

— развіваючыя: падчас выканання вучэбных задач садзейнічаць фарміраванню ўмення аналізаваць, рабіць вывады, узбагачаць і развіваць мову вучняў;

— выхаваўчыя: садзейнічаць фарміраванню культуры міжасабовага ўзаемадзеяння падчас калектыўнай работы, работы ў парах і групах; стварыць умовы для выхавання беражлівых адносін да прыроды.

Тып урока: абагульнення і сістэматызацыі ведаў.

Абагульляльны ўрок по тэме «Тэкст»

Ход урока

І Арганізацыйна-матывацыйны этап

Задача: забяспечыць псіхалагічную гатоўнасць класа да ўрока, арганізаваць увагу ўсіх вучняў, падрыхтаваць да працы.

Празвінеў званок і зноў
У клас пазваў маіх сяброў.
Будзем дружна працаваць,
Будзем веды набываць.

– Прачытайце словы, запісаныя на кветачцы. Як адным словам іх можна назваць? Сярод пералічаных слоў ёсць адно лішняе. Назавіце яго.

– Гэта адмоўная якасць, якая з’яўляецца перашкодай у дасягненні мэт. Якія з прапанаваных слоў спатрэбяцца нам на ўроку?

– Жадаю, каб наш урок прайшоў хутка, лёгка, таму што ў спадарожніках у нас працавітасць, стараннасць і іншыя станоўчыя якасці.

– Сёння на ўроку кожны з вас зможа вырасціць сваю незвычайную кветку. Адзначце на пялёстку пад нумарам 1 настрой, з якім вы пачынаеце наш урок

(аранжавы колер – настрой выдатны, жоўты – добры настрой, сіні – не вельмі хочацца працаваць).

 

II Аперацыйна-пазнавальны этап

Задача: узнавіць веды пра тэкст, яго асаблівасці і асноўныя прыметы, вучыцца прымяняць іх у практычнай дзейнасці.

 

1 Актуалізацыя ведаў. Удакладненне тэмы і мэты ўрока

Задача: актывізаваць веды вучняў, забяспечыць пазнавальную матывацыю, камунікатыўную дзейнасць.

Работа ў парах

– Перш за ўсё нам з вамі трэба вызначыць, пра што мы будзем сёння гаварыць на ўроку. Для гэтага вам прыйдзецца разгадаць крыжаванку, а дапамогуць вам у гэтым слоўнікавыя словы, якія вам таксама неабходна расшыфраваць.

 

 

– Адзначце на пялёстку пад нумарам 2, як вы справіліся з гэтым заданнем (аранжавы колер – без памылак, жоўты – не разгадалі адно слова, сіні – узніклі цяжкасці пры выкананні задання).

 

– Сёння ў нас з вамі апошні ўрок па тэме “Тэкст”. На ўроку мы абагулім усё, што вывучалі на мінулых уроках. Давайце вызначым задачы нашага ўрока. На ўроку мы ўспомнім:

— з чаго складаецца тэкст?
— чым адрозніваецца тэкст ад набору сказаў?
— якія часткі можна вылучыць у тэксце?
— што называюць тэмай тэксту?
— што называюць асноўнай думкай тэксту?
— на што можа ўказваць загаловак тэксту?

 

2 Хвілінка прыгожага пісьма

– Кожны ўрок мовы мы пачынаем з хвілінкі прыгожага пісьма. І гэты ўрок не стане выключэннем.

Сяду роўна, не сагнуся.
За работу я вазьмуся.

– Прапаную вам акуратна прапісаць у рабочым сшытку вялікую і маленькую літару Т.

– Дайце характарыстыку гуку, які абазначаецца гэтай літарай (зычны, парны глухі, няпарны цвёрды).

Тт (успомніць, з якіх элементаў складаюцца літары)
та то ту ты тэ

– Чаму сярод запісаных спалучэнняў няма спалучэнняў з літарамі е, ё, ю, я, і?

– Адзначце на пялёстку пад нумарам 3, як вы справіліся з гэтым заданнем.

 

3 Замацаванне і абагульненне ведаў

– Прапаную вам разгадаць загадкі і запісаць адгадкі ў свой сшытак (адзін вучань працуе каля дошкі).

1. Адна я ў лесе з белаю карой.
Багата сокам веснавой парой (Бяроза).

2. Я зацвітаю кожным летам
Не пышным – ледзь прыкметным цветам.
Але як толькі зацвіту,
Дык пчолы чуюць за вярсту (Ліпа).

3. Я засцілаю дол ігліцай.
Спрадвеку слаўлюся жывіцай асна).

4. І ў сто гадоў я малады.
Маё насенне – жалуды (Дуб).

5. Стаіць у лесе дрэўца,
Пад ветрыкам лёгка гнецца,
А гронкі ягадак гараць,
І снегіры да іх ляцяць…
Хто здагадаецца, як дрэўца называецца? абіна).

6. Заўсёды, летам і зімой,
Мае іголачкі са мной.
Галінак у мяне багата.
Я сустракаю з імі свята (Ёлка).

Знайсці, падкрэсліць і растлумачыць вядомыя нам арфаграмы, вызначыць колькасць літар і гукаў у слове ёлка.

– Назвы чаго мы запісалі ў сшытак? Ці растуць гэтыя дрэвы ў нашых лясах? Якую карысць прыносяць дрэвы?

– Адзначце на пялёстку пад нумарам 4, як вы справіліся з гэтым заданнем.

– У вас на стале ёсць карта. Прачытайце. Ці можна гэта назваць тэкстам? Чаму?

На беразе (н, Н)ёмана раскіну…ся дубовы гай такіх дубо… больш нідзе не ўбач…ш за до…гія г…ды яны сталі больш магутныя і непахісныя іх старас..ь абмінула шмат чаго бач…лі на св…ім в…ку ж…ццё многіх пакаленняў прайшло перад імі.

 

– Вызначыце межы сказаў. Устаўце прапушчаныя літары.

Праверка. Тлумачэнне правапісу прапушчаных літар.

– Адзначце на пялёстку пад нумарам 5, як вы справіліся з гэтым заданнем.

– Прачытайце яшчэ раз тое, што ў нас атрымалася. Ці можам мы гэтыя сказы назваць тэкстам?

    • Пра што гэты тэкст? Вызначыце яго тэму. (У тэксце гаворыцца пра дубовы гай).
    • Якая асноўная думка гэтага тэксту? Пра што нам хацеў сказаць аўтар? (Пра тое, што дубы – гэта моцныя дрэвы, і іх жыццё шмат даўжэй чалавечага).
    • Дуб – гэта сапраўднае ўпрыгожванне лесу. Велічная прыгажосць і магутная сіла прымушаюць захапляцца гэтым дзіўным дрэвам. Таму кожны з нас павінен клапатліва адносіцца да прыроды, каб мець магчымасць назіраць за яе прыгажосцю.
    • Як бы вы назвалі гэты тэкст? На тэму ці галоўную думку будзе ўказваць гэты загаловак?
    • Запішыце ў сшытак першы сказ. Падкрэсліце словы, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца ў сказе.

 

Узаемаправерка. Узаемаацэнка.

 

Фізкультхвілінка (пад музыку).

 

 

 

 

Увага! Зараз ціха ўстаньце, дзеці (вучні выходзяць з-за парт),
Будзем крочыць па планеце (хадзьба на месцы).
Раз, два, тры, чатыры,
Крок за крокам па краіне.
Сонца грэе, прыпякае (левая і правая рукі ўгору),
Лёгкі ветрык павявае (махі рукамі),
Жыта спелае качае (нахілы ўлева, управа).
Вось дайшлі мы да крыніцы –
Выпіце з яе вадзіцы (нахіл уперад).
У небе птушак карагод, (левая і правая рукі ўгору),
I мы адправімся ў палёт. (махі рукамі),
Улева, управа павярніся (павароты ўлева і ўправа)
I сябрам сваім усміхніся (вучні ўсміхаюцца адно аднаму)

 

Работа ў групах (вучні падзяляюцца на групы па шэсць чалавек. Кожная група атрымлівае набор сказаў. Адна група працуе на мульцібордзе.)

– Прачытайце сказы на палосках. Размясціце іх у правільным парадку, каб атрымаўся тэкст.

Яна ціхенька адышла ад гн…зда.
Яна с…дзела на г…лінцы недалёка ад гн…зда.
На др…ве яна …бач…ла гн…здо з птушанятамі.
Сінічка пр…ля…ела к…рміць птушанят.
Аднойчы Волечка пайшла ў лес.
Дзя…чынка не захацела палохаць птушку.

Праверка выканання

– Адзначце на пялёстку пад нумарам 6, як ваша група справілася з гэтым заданнем.

   – Пра каго гаворыцца ў гэтым тэксце? (Пра дзяўчынку і птушку).
   – Якая галоўная думка тэксту? (Дзяўчынка не захацела палохаць птушку).
   –
Прыдумайце загаловак да гэтага тэксту.
   –
Колькі частак мы можам вылучыць у гэтым тэксце? Знайдзіце пачатак, асноўную частку, канцоўку.
   –
А як бы вы паступілі на месцы дзяўчынкі? Як вы паводзіце сябе, калі бываеце ў лесе. Якія правілы паводзін у прыродзе вы ведаеце? Давайце паўторым іх.

1. Нельга ламаць дрэвы і кусты.
2. Нельга раскладваць вогнішчы ў недазволеных месцах.
3. Нельга знішчаць жаб, змей і іншых жывёл.
4. Нельга рваць кветкі.
5. Нельга разбураць гнёзды, мурашнікі.
6. Нельга парушаць лясную цішыню.
7. Трэба прыбіраць за сабой смецце.

 

Гульня “Складзі прыказку”

Дзеці атрымліваюць разрэзаную на словы прыказку. Па сігнале павінны яе скласці і запісаць у сшытак.

1 рад: Многа лесу – не губі, мала лесу – зберажы, няма лесу – пасадзі.
2 рад: Згубіць дрэва – пяць хвілін, вырасціць – сто гадоў.
3 рад: Разбураючы мурашнік, ты разбураеш дом сваіх сяброў.

– У нашай кветачкі засталася нерасфарбаваная сярэдзінка. Вызначыце, як ваша група справілася з гэтым заданнем.

 

ІІІ Падвядзенне вынікаў урока

Задача: вызначыць узровень сфарміраванасці ведаў і ўменняў па тэме.

Работа з кластарам

– Давайце падагульнім нашы веды пра тэкст.

 

ІV Рэфлексія. “Рамонкі”

– Мы закончылі вывучэнне тэмы “Тэкст”. Кожны з вас сёння стараўся працаваць. Прапаную вам размясціць свае тварыкі на адпаведных рамонках.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий