Прымяненне актыўных метадаў навучання на факультатывах “Асновы праваслаўнай культуры” і “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”. Майстар-клас

- 13:16II И III СТУПЕНИ, Мастер-класс, Методичка

Наталля АБРАЖЭЙ, Іван ТРАСКЕВІЧ,
настаўнікі ДУА “ВПК Вензавецкі дзіцячы сад – сярэдняя школа”
Дзятлаўскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Мэтаусведамленне неабходнасці прымянення актыўных метадаў навучання на занятках па факультатывах “Асновы праваслаўнай культуры” і “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”.

Задачы:

1) паказаць асаблівасці заняткаў па факультатывах.
2) набыць практычны вопыт выкарыстання некаторых прыёмаў і метадаў.
3) стварыць умовы для актыўнага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў майстар-класа паміж сабой.

Абсталяванне: малюнкі “рамонак” і раздаткі для гульні “Знайдзі пару”.

План

І Арганізацыйны этап.

– прывітанне гасцей;
– знаёмства з планам работы.

ІІ Асноўная частка.

Педагагічны вопыт настаўнікаў.
Кароткае апісанне праграм выкладання факультатываў.
Прыёмы і формы работы на факультатывах.

IІІ Рэфлексія.

ІV Падвядзенне вынікаў.

 

Ход работы

I Арганізацыйны момант

Добры дзень, паважаныя калегі. Мы вельмі рады сустрэчы з вамі. Прапануем наступны план работы (план на дошцы).

Давайце пачнём наш майстар-клас з практыкавання «Прывітайся локцямі». Дзеці, а ў дадзеным выпадку вы, паважаныя калегі, выконваючы заданне, павінны дакрануцца адно да аднаго локцямі. Усміхніцеся, назавіце сваё імя, скажыце добрае слова суседу (паказ узору практыкавання). Такая пацешная гульня дазволіць весела пачаць урок, размяцца перад больш сур’ёзнымі практыкаваннямі, садзейнічае ўстанаўленню кантакту паміж навучэнцамі за некалькі хвілін.

Можна выкарыстоўваць прыём «Прывітайся вачыма» ці «Прывітайся насамі».

Мы з вамі прывіталіся, атрымалі ад гэтага шмат станоўчых эмоцый. Спадзяёмся на дапамогу і супрацоўніцтва, запрашаем да сумеснай працы.

 

Гульня «Чаканне»

Калі мы прыходзім на майстар-клас ці якое-небудзь іншае мерапрыемства, заўсёды хочам даведацца нешта новае, цікавае. Таму я прашу вас абвесці кружочкам свае пажаданні, чаго вы чакаеце ад сённяшняй сустрэчы.

Чаканні:

1) пазнаёміцца з вопытам калег-настаўнікаў;
2) даведацца новае;
3) убачыць цікавыя метадычныя прыёмы;
4) пагутарыць з калегамі;
5) прыемна правесці час;
6) абмяняцца вопытам;
7) іншае.
8)

Сёння мы з вамі падзелімся вопытам са сваёй практыкі, раскажам, якія прыёмы выкарыстоўваем.

Чытаючы тэмы заняткаў перад падрыхтоўкай да ўрока, бачыш, што матэрыял “сухі”. Вось і даводзіцца звярнуцца да актыўных метадаў навучання, каб зацікавіць дзяцей факультатывамі.

 

II Асноўная частка

1 Кароткае апісанне асноўных ідэй тэхналогіі выкладання факультатыва “Асновы праваслаўнай культуры”, настаўнік Н.І.Абражэй

Усе дарослыя ўдзельнікі адукацыйнага працэсу – педагогі, бацькі разумеюць, што факультатыў “Асновы праваслаўнай культуры” з’яўляецца патрабаваннем часу і прынцыповым крокам уз’яднання навучання і выхавання.

Асноўныя задачы курса:

– прыцягненне да праваслаўнай традыцыі рэлігійнага жыцця;
– знаёмства з асноўнымі дагматычнымі палажэннямі дактрыны Праваслаўнай Царквы;
– развіццё маральных пачуццяў; :
– знаёмства з асноўнымі падзеямі Ветхага і Новага Запавету;
– паведамленне некаторых звестак з гісторыі Праваслаўнай Царквы.

Курс разлічаны на чатыры гады (32–34 гадзіны ў год, адна гадзіна ў тыдзень).

У першым класе прапаноўвалася пазнаёміць дзяцей з найбольш яркімі і даступнымі іх успрыманню падзеямі з Ветхага і Новага Запавету (стварэнне свету, патоп, Іосіф і яго браты, Раство Хрыстова, цуды Спасіцеляі інш.). А таксама даць прадстаўленні аб асноўных палажэннях праваслаўнай веры; пазнаёміць з храмам, малітвай, іконай.

У 2–4-м класах дзеці вывучаюць у храналагічнай паслядоўнасці падзеі Ветхага і Новага Запавету, больш сістэматычней і падрабязней, чым у 1-м класе.

 

2 Кароткае апісанне асноўных ідэй тэхналогіі выкладання факультатыва “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”, настаўнік І.П.Траскевіч

З гэтага года ў школах Беларусі ўведзены факультатыў “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”. Патрэба ва ўвядзенні факультатыва падобнага зместу ўзнікла даўно: уся двухтысячагадовая культура і гісторыя еўрапейскай цывілізацыі заснавана на пастулатах хрысціянства. Яно аказала рашаючы ўплыў на развіццё архітэктуры, жывапісу, скульптуры, музыкі, літаратуры, тэатра, а таксама шматвяковых традыцый і абрадаў шматлікіх народаў. Таму не зусім правільна знаёміць школьнікаў з высокімі дасягненнямі мастацтва, не пазнаёміўшы іх з крыніцай натхнення мастакоў – Бібліяй. Названы курс і закліканы дапамагчы вывучыць духоўна-маральную і культурную спадчыну хрысціянства, а таксама пазнаёміць з яго роляй у развіцці беларускай дзяржаўнасці. Усё разам гэта спрыяе патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення грамадзян краіны, імкненню кіравацца ў сваім жыцці маральнымі нормамі, рабіць дабро, удасканальваць навакольнае жыццё ў адпаведнасці з ідэаламі хрысціянства. Разам з тым названы курс садзейнічае фарміраванню пазітыўных адносін да жыцця і прафілактыцы негатыўных праяўленняў і залежнасцей.

Задачы рэалізацыі вучэбнай праграмы:

– вывучэнне духоўна-маральнай і культурнай спадчыны хрысціянства, яго ролі ў фарміраванні беларускай дзяржаўнасці і патрыятычным выхаванні;
– прывіванне вучням імкнення кіравацца толькі маральнымі нормамі;
– фарміраванне ў іх усвядомленай пазіцыі сябе як грамадзяніна і патрыёта беларускай дзяржавы;
– фарміраванне навыкаў адказных паводзін, пазітыўнага стаўлення да жыцця;
– прафілактыка негатыўных праяў і залежнасцей;
– заахвочванне вучняў да духоўнага самаразвіцця і маральнага ўдасканалення;
– выхаванне любові да людзей, Айчыны, імкнення рабіць дабро, удасканальваць навакольнае жыццё ў адпаведнасці з духоўна-маральнымі ідэаламі хрысціянства.

Вучэбная праграма разлічана на 35 гадзін і прадугледжвае правядзенне адной гадзіны ў тыдзень.

 

3 Прэзентацыя вопыту работы настаўніка Н.І.Абражэй па вывучэнні факультатыва “Асновы праваслаўнай культуры”

Перада мною паўстала пытанне: як найбольш эфектыўна выстраіць супрацоўніцтва з дзецьмі ў працэсе вывучэння курса “ Асновы праваслаўнай культуры”. Я зразумела, што неабходна адыходзіць ад стандартнага ўрока, унесці нешта новае, што магло б прыцягнуць увагу, актывізаваць дзейнасць навучэнцаў, заставіць іх думаць, шукаць, дзейнічаць.

Я прыйшла да высновы, што прамы шлях да развіцця пазнавальнага інтарэсу ў навучэнцаў – гэта незвычайная форма навучання і актыўныя метады навучання.

Актыўныя метады навучання асноўваюцца на практычным кірунку. Таму, у сваёй працы часта выкарыстоўваю гульні, экскурсіі, майстар – класы, конкурсы малюнкаў, прагляд відэафільмаў і мультыплікацыйных фільмаў.

Так, пры вывучэнні тэм “Еўфрасіння Полацкая”, ”Сафія Слуцкая”, ”Свяціцель Кірыла Тураўскі” былі арганізаваны прагляды відэафільмаў і прэзентацый з сайта Сінадальнага аддзела праваслаўнай царквы. Лепш зразумець гісторыю святкавання праваслаўных свят дапамагла кніга “Праваслаўныя святы” з ілюстрацыямі да пачатковага курсу Закона Божага. Безумоўна знаёмства з прыходам адбылося сродкамі правядзення экскурсіі і гутаркі са святаром нашага храма. Тэма “Свята Перамогі” не абышлося без удзелу ў мітынгу і выканання песні “День Победы”.

Такім чынам, у ходзе асваення праграма факультатыўных заняткаў ”Асновы праваслаўнай культуры” навучэнцы праяўляюць цікавасць да чытання Бібліі, пераказваюць важнейшыя біблейскія сюжэты, маюць прадстаўленне аб праваслаўнай Беларусі, праваслаўных святах і традыцыях беларускага народа.

 

4 Прэзентацыя вопыту работы настаўніка І.П.Траскевіча па вывучэнні факультатыва “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”

Факультатыў “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” вядзецца ў 5-м класе. Факультатыўны занятак ахвотна наведваюць як дзеці з праваслаўных, так і каталіцкіх сем’яў. Цікаўныя пяцікласнікі наведваюць заняткі факультатыва, дзе няма адстаючых, дзе ў добразычлівай атмасферы абмяркоўваюцца вечныя пытанні: навошта мы жывём? Якога чалавека можна лічыць добрым? Што такое дружба, любоў і каханне? Як жыць у згодзе з іншымі людзьмі? Як стаць шчаслівым? Што значыць быць патрыётам?

З практыкі правядзення заняткаў заўважыў, што школьнікі валодаюць пэўнай сумай ведаў пра біблейскую гісторыю ад бацькоў, бабуль, з заняткаў царкоўнай школы. Праграма факультатыва дазваляе абагульніць і сістэматызаваць гэтыя ўрыўкавыя веды.

Парадавалі выдадзеныя якасныя і змястоўныя дапаможнікі для настаўнікаў і вучняў. Выданне распрацавана з улікам сучасных тэхналогій. У кнізе ёсць QR-коды, з іх дапамогай можна праслухаць урыўкі, аўдыязапіс або праглядзець ілюстрацыі, якія дапаўняюць тэму занятку. Змест матэрыялу адпавядае ўзросту школьнікаў і выклікае іх непадробную цікавасць.

Разам з падручнікам часта выкарыстоўваю такі прыём, як чытаем і абмяркоўваем апавяданні з Бібліі, “Закона Божага“, “мудрыя выказванні” (чытанне ўрыўкаў з літаратурных твораў з традыцыйнымі каштоўнасцямі беларусаў).

Для знаёмства з мастацтвам іканапісу выкарыстоўваю такі прыём, як “Галерэя”( разглядванне і абмеркаванне выяў ікон).

Пазнаёміцца з культавай архітэктурай дазваляюць “завочныя падарожжы” і экскурсіі.

Знаёмства з царкоўнымі спевамі адбывалася з выкарыстаннем наведвання сайта Навагрудскай епархіі (песнапенне мужчынскага хору Жыровіцкай семінарыі).

Пры вывучэнні тэмы “Духоўнае краязнаўства” шырока выкарыстоўваю інтэрнэт, а менавіта відэафільмы, прэзентацыі пра гарады Беларусі, іх гісторыю, святыні і славутасці.

Разам з тым праграма прадугледжвае шырокае выкарыстанне часу занятку для развіцця здольнасцей школьнікаў. Тут мы малюем біблейскія сюжэты, глядзім цікавыя відэаролікі. Такія рознахарактарныя прыёмы садзейнічаюць развіццю вучняў.

 

Гульня з прысутнымі

1) Па тэме «Біблія і Евангелле” выкарыстоўваў такую гульню, як “Знайдзі пару”. Многія прыказкі прыйшлі да нас з Бібліі. Заданне: знайдзі пару прыказкі і адпаведныя словы з Бібліі.

Шила в мешке не утаишь. «Не берись за множество дел: при множестве дел не останешься без вины. И если будешь гнаться за ними, не достигнешь» (Сир. 11:10)

Как аукнется, так и откликнется. «У терпеливого человека много разума, а раздражительный выказывает глупость » (Прит. 14:26).

За двумя зайцами погонишься – ни одного не поймаешь. «Ибо нет ничего сокровенного, что не открылось бы, и тайного, что не было бы узнано» (Мф. 10:26).

Умный смиряется, глупый надувается. «Не меняй друга на сокровище» (Сир. 7:20).

С кем поведешься, от того и наберешься. «Какою мерою мерите, такою же отмерится и вам»(Лк. 6:38).

Не имей сто рублей, а имей сто друзей. «Не дружись с гневливым и не сообщайся с человеком вспыльчивым, чтобы не научиться путям его и не навлечь петли на душу твою» (Прит. 22:24,24).

Друг познается в беде. «Почитай отца твоего и мать твою, чтобы тебе было хорошо и чтобы продлились дни твои на земле» (Исх. 20:12).

Над другим посмеешься – над собой поплачешь. «Бывает друг в нужное для него время и не останется с тобою в день скорби твоей» (Сир.6:8).

Кто родителей почитает, того Бог не забывает. «Кто радуется несчастью, тот не останется ненаказанным» (Притч. 17:5).

 

2) Пры рабоце над тэмай “Непадзельнасць любові да Бога” прапаную дзецям такое заданне: кожнаму даецца рамонак, і на кожным пялёстку патрэбна напісаць што для вас Бог.

Раздаецца кожнаму рамонак, дзеці ці калегі запаўняюць яго.

Аналіз выкананай работы.

 

Такім чынам, прыёмы, прадстаўленыя мною на майстар-класе адпавядаюць узросту школьнікаў і выклікаюць іх непадробную цікавасць. Думаецца, што даўно наспеўшая патрэба ў выкладанні гэтага курса будзе паспяхова рэалізавана і паспрыяе выхаванню ў душах дзяцей дабрыні, любові і патрыятызму.

 

ІІІ Рэфлексія

Паважаныя ўдзельнікі майстар-класа, давайце вернемся да пачатку нашай сустрэчы. Кожны з вас пісаў свае чаканні. А зараз прачытайце вашы чаканні і прааналізуйце, ці спраўдзіліся яны. Калі так – мы вельмі рады, што вы свой час патрацілі недарэмна. Калі не – то нам неабходна больш папрацаваць па гэтым кірунку.

 

ІV Падвядзенне вынікаў

 Усім вялікі дзякуй за сустрэчу.

Жадаем вам выконваць у жыцці правілы трох “Р”:

– Радуйцеся самі!
– Радуйце іншых!
– Радуйцеся жыццю ЗАЎСЁДЫ!

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий