Паэт красы і гармоніі. Інтэрактыўны літаратурны квест па жыцці і творчасці Максіма Багдановіча для вучняў 9–11-х класаў  

- 11:31II И III СТУПЕНИ, Беларуская мова і літаратура. Пазакласная работа, Методичка

Таццяна ТРОЦКАЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Арэхаўская сярэдняя школа імя Ю.В.Смірнова Аршанскага раёна”,
Віцебская вобласць

tata.tr@list.ru

 

 

Мэта: сістэматызаваць веды вучняў пра жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча; развіваць назіральнасць, памяць, інтэлектуальныя здольнасці вучняў; падтрымліваць цікавасць да вывучэння прадмета.

Абсталяванне: камп’ютары або смартфоны з праграмамі для чытання QR-кодаў, QR-коды, маршрутныя лісты.

Умовы правядзення: у квесце ўдзельнічае тры каманды (6–8 чалавек у кожнай). Каманды адначасова атрымліваюць QR-коды або спасылку на квест і маршрутныя лісты. Выканаўшы заданне, гульцы атрымліваюць частку выказвання Максіма Багдановіча. Пасля выканання заданняў з усіх частак складаюць выказванне паэта і аддаюць журы запоўненыя маршрутныя лісты. Перамагае тая каманда, якая першая выканае правільна ўсе заданні.

https://learningapps.org/watch?v=pef0ui74c21

Ход квеста

I Арганізацыйны момант

Каманды займаюць месцы. Настаўнік тлумачыць правілы гульні.

 

II Асноўная частка. Правядзенне квеста

1 Стужка часу

Суаднясіце даты і гарады, звязаныя з жыццём Максіма Багдановіча.

Адказы: 1 –Г; 2 – Д; 3 – Е; 4 – В; 5 – А; 6 – Б.

Пасля выканання задання гульцы атрымліваюць частку выказвання: «Добра быць…».

 

2 Віктарына «Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча»

Адкажыце правільна на пытанні па біяграфіі і творчасці паэта.

1) Колькі гадоў пражыў Максім Багдановіч? (25)
2) Назва зборніка паэта. («Вянок»)
3) Максім Багдановіч – адзін з пачынальнікаў у беларускай літаратуры гэтага віду лірыкі. (Філасофская)
4) Якую адукацыю атрымаў Максім Багдановіч? (Юрыдычную)
5) Куды Максім Багдановіч паехаў лячыцца? (У Ялту)
6) Што ўвёў Максім Багдановіч у беларускую літаратуру? (Санет, трыялет, верлібр)
7) У якую газету дасылаў свае вершы? («Наша ніва»)
8) Ад каго Максім Багдановіч атрымаў свой талент? (Ад маці)
9) Які прадмет не даваўся Максіму ў час вучобы ў гімназіі? (Замежныя мовы)
10) Назва ўстановы, у якой Максім вучыўся ў Ніжнім Ноўгарадзе. (Гімназія)
11) Першы надрукаваны твор. («Музыка»)
12) Назва ўстановы, у якой Максім вучыўся ў Яраслаўлі. (Ліцэй)
13) Хвароба, якой хварэў. (Сухоты)
14) Імя маці паэта. (Марыя)
15) Імя бацькі паэта. (Адам)

 

Пасля выканання задання гульцы атрымліваюць частку выказвання: «… коласам, але…».

 

3 Псеўданімы Максіма Багдановіча

У кожным слупку вызначыце правільны псеўданім паэта.

1. Максім Беларус,
Максім Крыніца,
Авадзень,
Ясакар

2. Максім Бяднейшы,
Дзед Архіп, 
Максім Кніжнік, Асот

3. Беларус,
М.Б.,
Сымон Пустэльнік,
Эхо

4. Иван Февралёв,
Тарас Гушча,
Н-ский,
Іскра

Адказы: 1. Максім Крыніца; 2. Максім Кніжнік; 3. Эхо; 4. Иван Февралёв.

 

Пасля выканання задання гульцы атрымліваюць частку выказвання: «… шчаслівы той,..».

 

4 Цытата верш

Прачытайце вершаваныя радкі Максіма Багдановіча, запішыце назвы вершаў.

1. «І ліецца хваляй песня, –
Ціхі, ясны гімн вясне.
Ці не сэрца напявае,
Навявае яго мне?»

2. «Знічка коціцца агністаю слязой,
Прашумела мякка скрыдламі сава;
Бачу я, з прыродай зліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной…»

3. «Будзь жа, век малады,
Поўны светлымі днямі!
Пралятайце, гады,
Залатымі агнямі!»

4. «Душой стаміўшыся ў жыццёвых цяжкіх бурах,
Свой век канчаю я ў манастырскіх мурах
І пільна летапіс другі ўжо год пішу…»

5. «А за сцяной смяецца поле,
Зіяе неба з-за акна, –
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расцвіла вясна».

6. «Замёрзла ноччу шпаркая крыніца;
Твая пара, зімовая нуда!
Цяпер няма ўжо руху ні сляда,
I нават зверху слоем снег лажыцца».

Адказы: 1. «Маёвая песня»; 2. «Цёплы вечар, ціхі вечар, свежы стог…»; 3. «Маладыя гады»; 4. «Летапісец»; 5. «Слуцкія ткачыхі»; 6. «Санет».

 

Пасля выканання задання гульцы атрымліваюць частку выказвання: «… каму давялося…».

 

5 Філворд «Вершы Максіма Багдановіча»

Знайдзіце ў філвордзе назвы сямі вершаў паэта.

Адказы: «Летапісец», «Песняру», «Трыялет», «Санет», «Кніга», «Зімой», «Вадзянік».

 

Пасля выканання задання гульцы атрымліваюць частку выказвання: «…быць васільком…».

 

6 Воблакі слоў па вершах Максіма Багдановіча

Разгледзьце воблакі слоў па вершах паэта. Вызначыце вершы, якія «схаваны» ў аблоках.

   

                               1                                                                     2

   

                              3                                                                      4

   

                            5                                                                           6

Адказы: 1. «Санет («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі»); 2. «Зімой»; 3. «Вадзянік»; 4. «Слуцкія ткачыхі»; 5. «Зорка Венера»; 6. «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…».

 

Пасля выканання задання гульцы атрымліваюць частку выказвання: «…Бо нашто каласы,..».

 

7 Крыжаванка «Жанры лірыкі Максіма Багдановіча»

Вызначыце жанры лірыкі, да якіх адносяцца вершы паэта. (Тэксты вершаў камандам прапануюцца.)

Па гарызанталі: 2. «Зорка Венера». 4. «Узор прыгожых пекных зор». 6. «Як моцны рэактыў…». 7. «Ёсць чары ў забытым, старадаўнім…». 8. «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…».

Па вертыкалі: 1. «Чыстыя слёзы з вачэй пакаціліся…». 3. «Замёрзла ноччу шпаркая крыніца…». 4. «На чужыне». 5. «Калісь глядзеў на сонца я…».

Адказы.
Па гарызанталі: 2. Раманс. 4. Рандо. 6. Актава. 7. Тэрцыны. 8. Верлібр.
Па вертыкалі: 1. Пентаметры. 3. Санет. 4. Рандэль. 5. Трыялет.

 

Пасля выканання задання гульцы атрымліваюць апошнюю частку выказвання: «… калі няма васількоў?»

 

8 Выказванне Максіма Багдановіча

Запішыце правільна выказванне паэта, часткі якога вы атрымалі ў час выканання квеста. (Адказ запішыце ў двукоссі і са знакамі прыпынку.)

Адказ: «Добра быць коласам, але шчаслівы той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?»

 

ІІІ Заключная частка

Запоўненыя маршрутныя лісты здаюцца журы. Настаўнік агучвае правільныя адказы. Падводзяцца вынікі гульні, вызначаецца каманда-пераможца.

Маршрутны ліст 

Заданне Адказ
I. Стужка часу  
II. Віктарына
«Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча»
 
III. Псеўданімы Максіма Багдановіча  
IV. Цытата – верш  
V. Філворд «Вершы Максіма Багдановіча»  
VI. Воблакі слоў па вершах Максіма Багдановіча  
VII. Крыжаванка
«Жанры лірыкі Максіма Багдановіча»
 
VIII. Выказванне Максіма Багдановіча  

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий