Тыпалогія і адметнасці ў мянушках і “вулічных прозвішчах”, сабраных у вёсцы Магенцы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці

- 13:28II И III СТУПЕНИ, Исследовательская деятельность, Методичка

Елізавета ВЫСАВЕНЬ, Аліна САРОКА,
вучаніцы 7-га класа
НПК “Эйгердаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” Іўеўскага раёна,
Гродзенскай вобласці 

Навуковы кіраўнік:
Іван ЗАХАРЭВІЧ,
настаўнік

 

 

 

Хто хоць раз з нас не цікавіўся, адкуль з’явіліся яго імя, прозвішча, імёны яго бацькоў, бабуль і дзядуль, назва роднай вёскі, горада, вуліцы, на якой ён жыве? Знайсці правільны адказ на такія пытанні, як паказвае практыка, бывае не заўсёды проста.

Таму мы і вырашылі пагаварыць пра мянушкі і “вулічныя прозвішчы”, якія існавалі ў асяроддзі жыхароў вёскі Магенцы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці ў апошнім дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя.

Вёска Магенцы знаходзіцца ўсяго за тры кіламетры ад нашай школы і да пачатку даследавання нам прыходзілася сустракацца з людзьмі сталага ўзросту з гэтага населенага пункта. Таксама ў нашай школе навучаюцца і вучні з гэтай мясцовасці. Даследаваннем мы займаліся на працягу мінулага навучальнага года.

Мэта даследавання:

– выявіць адметнасці паміж мянушкамі і “вулічнымі прозвішчамі” ў вёсцы Магенцы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці ў апошнім дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя;
– класіфікаваць дадзеныя ўласныя назвы, сабраныя ў вёсцы Магенцы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці ў апошнім дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя.

Задачы даследавання:

1) правесці лексіка-семантычны аналіз мянушак і “вулічных прозвішчаў” жыхароў вёскі Магенцы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці ў апошнім дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя;
2) класіфікаваць мянушкі і “вулічныя прозвішчы” жыхароў вёскі Магенцы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці ў апошнім дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя.

Аб’ект даследавання: вусная мова жыхароў вёскі Магенцы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці ў апошнім дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя.

Прадмет даследавання: мянушкі і “вулічныя прозвішчы” жыхароў вёскі Магенцы Іўеўскага раён Гродзенскай вобласці ў апошнім дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя.

Практычную значнасць сваёй працы мы бачым у тым, што ў ёй мы паказалі некаторую асаблівасць мовы жыхароў гэтай вёскі ў апошнім дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя.

Вядома, што сярод навукоўцаў, покуль яшчэ няма адзінага падыходу да класіфікацыі мянушак і “вулічных прозвішчаў”, якія сустракаліся і сустракаюцца сярод вясковых жыхароў у нашай краіне. Схема семантычных груп, якую прапанаваў У.Ліпскі, была ўзята за аснову нашага даследавання таму, што яна, наш погляд, найбольш адпавядае характарыстыцы мянушак і “вулічных” імёнаў, якія сустракаліся.

 

Тэматычныя групы мянушак, якія былі вылучаны

Мянушкі, якія ўтвораны ад назваў жывёльнага свету

Курыца. Жанчына атрымала сваю мянушку таму, што ў яе сям’і было шмат дзяцей.
Жаўручка.Так называлі жанчыну, якая вельмі рана ўставала і паліла святло ў сваёй хаце. Звычайна гэтая мянушка заставалася ў жанчыны на ўсё жыццё.
Сланом у вёсцы называлі мужчыну, які ў быў самым вялікім і дужым.
Вераб’ём звычайна называлі мужчыну, які ў вёсцы быў самым невысокім. Характар, ці знешні выгляд гэтага чалавека перадаўся яго сыну, ўнуку. Таму ў вёсцы людзі так і пачыналі называць гэтых людзей. Звычайна гэтая мянушка заставалася ў гэтай сям’і назаўсёды.

Мянушкі, утвораныя ад асаблівасцей знешняга выгляду чалавека

Насатая. Так у вёсцы называлі жанчыну таму, што ў яе быў доўгі нос.
Бяззубы. Мужчына атрымаў мянушку ад таго, што ў яго роце не было зубоў.
Белая. Такую мянушку атрымлівала маладая дзяўчына таму, што ў яе былі белыя валасы. Звычайна гэтая мянушка заставалася ў дзяўчыны на ўсё жыццё.

 Мянушкі, якія характарызуюць паводзіны і звычкі чалавека

Мурашка. Такую мянушку атрымлівала жанчына за тое, што яна была вельмі працалюбівай. Звычайна гэтая мянушка заставалася ў жанчыны на ўсё жыццё.
Вермутам называлі мужчыну, які часта ўжываў алкагольныя напіткі і пры гэтым вызначаўся адмоўнымі якасцямі характару.
Лайдак. Мянушку атрымліваў чалавек за тое, што не хацеў працаваць.

Мянушкі, утвораныя ад імёнаў і прозвішчаў людзей

Мянушка Якуб пайшла ад імя дзеда, у якога было імя Якуб. Характар, ці знешні выгляд дзеда перадаўся яго сыну, унуку. Таму ў вёсцы людзі так і пачалі гэтых людзей называць. Звычайна гэтая мянушка заставалася ў гэтай сям’і назаўсёды.

Мянушкі, якія з’явіліся ад назвы населеных пунктаў тых людзей, з якіх яны прыехалі ў вёску

Малдаванам у вёсцы называлі мужчыну, які прыехаў у вёску з Малдавіі. Характар, ці знешні від гэтага чалавека перадаўся яго сыну, унуку. Таму ў вёсцы людзі так і пачыналі называць гэтых людзей. Звычайна гэтая мянушка заставалася ў гэтай сям’і назаўсёды.
Пшэчкай называлі жанчыну, якая любіла размаўляць на польскай мове.

Мянушкі, утвораныя таму, што чалавек меў дэфекты мовы

Лыбак. Мянушка пайшла ад таго, што чалавек не толькі любіў лавіць рыбу, але яшчэ і не правільна вымаўляў гук “Р”. Звычайна гэтая мянушка заставалася ў чалавека на ўсё жыццё.

 

Намі была зроблена выснова, што мянушкі ў вёсцы Магенцы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці ў апошнім дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя існавалі:

1) для адрознення людзей, якія мелі аднолькавыя імёны, ці прозвішчы;
2) для выдзялення пэўнага чалавека па яго нейкай асаблівасці, якая адрознівала яго ад астатніх жыхароў вёскі;
3) найчасцей сярод вясковых жыхароў сустракаліся мянушкі, якія ўтвораны ад назваў жывёльнага свету, а менш за іншыя сустракаюцца мянушкі, якімі называлі чалавека, які меў моўныя парушэнні;
4) намі не былі сабраны мянушкі, якія ўтвораны ад назваў расліннага свету.

 

Такім чынам, мянушкі з’яўляюцца моўнымі адзінкамі жыхароў вёскі Магенцы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, якія імі перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий