Урокі-экскурсіі англійскай мовы ў школьным музеі

- 16:24Иностранный язык. Идеи, Методичка

Тамара МІРОНАВА,
настаўнік замежнай мовы
ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні”,
Гродзенская вобласць

 

 

 

 

Народны гісторыка-этнаграфічны музей сярэдняй школы № 5 Смаргоні часта выкарыстоўваецца педагогамі не толькі для правядзення пазакласных мерапрыемстваў, але і вучэбных заняткаў.

У музеі праходзяць урокі замежнай мовы пры вывучэнні тэм “Мой горад”, “Экскурсія у музей”. У час правядзення ўрокаў-экскурсій ролю экскурсаводаў выконваюць найбольш падрыхтаваныя вучні, якія загадзя рыхтуюць выказванні па канкрэтных экспазіцыях. Камунікатыўная актыўнасць стымулюецца з дапамогай заданняў, выкарыстаннем фраз-клішэ, азнаямленнем з новай лексікай. Перад правядзеннем экскурсіі абавязкова ўводзіцца новая лексіка, вучням даецца дамашняе заданне саставіць свае сказы, ужываючы новыя словы, якія сустрэнуцца ў час правядзення экскурсіі. У канцы ўрока-экскурсіі абавязкова праводзіцца тэст з заданнямі (вучні слухаюць пытанні і адказваюць на іх), а таксама выказваюць свае ўраджанні аб экскурсіі, ужываючы фразы-клішэ.

Клас дзеліцца на дзве групы для выканання дамашняга задання – састаўлення крыжаванкі па тэме экскурсіі. На наступным уроку групы абменьваюцца крыжаванкамі, выконваюць іх у групе і агучваюць свае адказы. Такая практыка дае магчымасць развіваць пазнавальны інтарэс да сваёй малой радзімы, вывучаць гісторыю роднага краю, адначасова ўдасканальваць навыкі ўспрымання і разумення маўлення на слых, гаварэння на англійскай мове.

Да дня заснавання школьнага музея рыхтуем і праводзім тэматычныя экскурсіі па вуліцы Майстроў. Творчыя экскурсіі даюць магчымасць наведвальнікам даведацца аб тым, якія рамёслы існавалі на Смаргоншчыне, чым займаліся жыхары горада. Навучэнцы расказваюць на англійскай мове аб гісторыі свайго горада, а таксама абавязкова мараць аб тым, якім будзе горад у будучыні. У вучняў застаюцца прыемныя ўраджанні ад такіх урокаў, папаўняецца слоўнікавы запас і, што асабліва важна, яны практыкуюцца ва ўспрыманні замежнай мовы на слых і гаварэнні.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий