Верасень адкрывае новы навучальны год — 2022/2023. Мы зноў разам з вамі будуем планы на будучыню, рыхтуемся рэалізаваць свае ініцыятывы, запусціць новыя праекты.
Шаноўныя калегі! Наша прафесія — адна з самых важных і самых складаных. Мы вучым юных грамадзян краіны, прывіваем ім маральныя каштоўнасці, выхоўваем у хлопчыкаў і дзяўчынак любоў да роднай зямлі. У сённяшні святочны дзень хачу нагадаць вам пра самакаштоўнасць дзяцінства. Гэты цудоўны перыяд у жыцці нашых дзяцей ніколі не паўторыцца, і ў нашых сілах зрабіць яго незабыўным.
Перыяд дзяцінства ў нас заўсёды асацыіруецца са школай. Менавіта вы, настаўнікі, выхавальнікі, дапамагаеце нашым дзецям набываць веды, адточваць уменні і навыкі, якія спатрэбяцца ім у дарослым жыцці. Вы дапамагаеце нашым хлопчыкам і дзяўчынкам сталець, ставіць перад сабой важныя мэты, ісці да іх і дасягаць поспеху.
Дарагія калегі! Паважаныя бацькі! Школа — гэта адна вялікая сям’я. А ў сям’і кожнага дзіцяці вучаць дабру і справядлівасці, міласэрнасці і любові. У кожнай школе — кожнай вялікай сям’і — мы любім кожнае дзіця. І любім не толькі за поспехі, але і за слабасці, за радасці і нават за дробныя няўдачы.
Жадаю ўсім нам, каб з кожным новым навучальным годам у нашых школах, дзіцячых садах і сем’ях станавілася ўсё больш дзетак. Таму што дзеці — наша будучыня. Светлая і радасная будучыня нашага грамадства.
Са святам вас! З Днём ведаў! Прафесійных поспехаў вам, калегі. Міру і дабра нашым сем’ям!
Андрэй ІВАНЕЦ,
міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь