Калядны вечар. Музычная забава для дзяцей старшай групы (5–6 гадоў)

- 13:32Дошкольное образование. Сценарии, Методичка

Анастасія ЖУК,
музычны кіраўнік
ДУА “Санаторны яслі-сад № 2 г. Ліда
для дзяцей хворых на туберкулёз”,
Гродзенская вобласць

 

detsad2-lida@mail.lida.by

 

 

 

Мэты:

– развіваць цікавасць да музычнага выканальніцтва і творчасці;
– фарміраваць уменні ўспрымання музычных вобразаў народнай музыкі;
– выхоўваць жаданне актыўна праяўляць сябе ў музычна-выканальніцкай і творчай дзейнасці.

Матэрыял i абсталяванне: папяровыя сурвэткі (кожнаму дзіцяці), рознакаляровыя алоўкі, пярсцёнак, качан капусты, калядныя стравы: каўбаса, сала, бліны, яйкі, мёд.

 

Ход забавы

Зала маляўніча аформлена ў стылі беларускай хаты. У афармленні выкарыстаны прадметы побыту і прыкладнога мастацтва: стол, лавы, вышытыя ручнікі, самавар, беларускія народныя цацкі.

Гучыць народная музыка. Дзеці заходзяць у залу і сядаюць на крэслы. Дзяцей сустракае Гаспадыня і Гаспадар (вядучыя), якія апранутыя ў беларускія народныя касцюмы.

Гаспадыня: Добры вечар, хлопчыкi i дзяўчынкi. Як цудоўна, што вы завiталi да нас у госцi. У калядны вечар усе чакаюць гасцей. А вы ведаеце, што гэта за свята такое – Каляды? (Дзецi адказваюць). Тады слухайце ўважлiва, мы вам раскажам.

Гаспадар: У цёмныя зiмовыя вечары нашы продкi збiралiся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць самае галоўнае i ўрачыстае свята – Каляды. Да Каляд абавязкова адказна рыхтавалiся. Прыбiралi хату, старалiся пашыць новае адзенне.

Гаспадыня: Асаблiвае месца ў святкаваннi Каляд адводзiлася абрадаваму сталу i святочным стравам. Стол павiнен быць багатым, каб у наступным годзе быў добры ўраджай. У кожнай хаце на Каляды даставалi са схованак мяса ды каўбасы, сала, арэхi, яблыкi, мёд, яйкi, пяклi пiрагi i блiны.

Гаспадар: Калядаванне – адна з самых яркiх традыцый, што дайшла i да нас. Лiчылася, што толькi шумлiвыя гуляннi, вяселле могуць напалохаць злыдняў. У госцi прыходзiлi Калядоўшчыкi, Павадыр з Мядзведзем, Песеннiк, Цыганка, Каза i iншыя людзi, пераапранутыя ў жывел. Лiчылася, як Каляды правядзеш, такiм i будзе ўвесь год. Таму людзi весялiлiся, танцавалi, спявалi.

Гаспадыня: Ой, што гэта за гук? Хто гэта там iдзе?

Заходзяць Калядоўшчыкi, Каза, Цыганка (пад песню “Шчодры вечар, добры вечар”).

Першы калядоўшчык:

Наступілi Каляды
Доўга iх чакалі мы.
Каляды святкуе народ:
Радуецца і спявае.
Збірайся, народ,
Разявай пашырэй рот.
У нашай святліцы весялосьць –
Сягодня калядак праслаўленне!

 

Другі калядоўшчык:

Мы хадзілі, мы шукалі
Каляду святую.
Па ўсіх дварах, па правулачках!
(Калядоўшчыкі падыходзяць да дома)
А знайшлася Каляда ды ў вашага двара!
Гаспадыня, будзьце здаровыя!
Жывіце без бедаў шмат, шмат гадоў!

Калядоўшчыкi: Цi рады вы нам?

Гаспадыня і Гаспадар: Рады, рады.

Калядоўшчыкi: Гаспадыня, добрая, пачастуй нас.

Гаспадыня: Яшчэ рана частаваць, спачатку трэба з нашымi дзеткамi пагуляць ды загадкi адгадаць.

– Хто снег белы раскідаў, рэчку моцным лёдам скаваў? З завірухай, з холадам прыйшла… як завуць яе?.. (Зіма)
– Што за зорачкі скразныя на паліто і на хустцы? Усе скразныя, выразныя, а возьмеш – вада ў руцэ? (Сняжынка)
– Белы, ды не цукар, няма ног, а ідзе. (Снег)
– Прыгажуня якая стаіць, святлом бліскаючы? Як пышна ўпрыгожана… скажыце, хто яна? (Навагодняя ёлка)
– Які гэта майстар на шкло нанёс: і лісце, і травы, і зараснікі руж? (Мароз).

Гаспадар: Малайцы. Не згубiлiся, нашы загадкi правiльна разгадалi.

Цыганка: Добры вечар, шчодры вечар усiм людзям на ўвесь вечар! Цi пазналi вы мяне, сябры? …так! Добра! У цудоўны калядны вечар збываюцца розныя пажаданні. Калi вы вельмi пастараецеся, магчыма, вашы пажаданнi таксама збудуцца.

 

Гульня “Чарадзеi”

Цыганка: Кожная “сурвэтка” мае свой магiчны сэнс, Каляда пройдзе ў гэтым годзе i абавязкова вернецца ў наступным годзе, а вашыя мары i пажаданнi абавязкова здзейсняцца, i будзе вам шчасце цэлы год. (Цыганка збiрае “сурвэткi” i аддае калядоўшчыкам.)

Першы калядоўшчык: Якiя дзецi ўмелыя ды разумныя! Давайце пагуляем!

 

Гульня “Зайцы на гары стаялi”

Каза: Цi ведаеце вы калядную песню пра мяне?

Дзецi: А як жа? Ведаем!

 

Карагод “Го-го-го каза”

Другі калядоўшчык: Вось як добра мы спявалi ды танцавалі! Чым, Гаспадыня, Казу пачастуеш?

Гаспадыня: Дам я козцы-казе качан капусты! (Дае качан).

Другі калядоўшчык: А зараз мы з вамi пагуляем у такую гульню…

 

Гульня “Пярсцёнак”

Першы калядоўшчык: Малайцы, дзеткi. А цяпер, Гаспадынька, можа нас пачастуеш каляднымi стравамi?

Гаспадыня:

Будзе, будзе Каляда
Мне гасцiнцаў не шкада.
Вось калядныя, блiны ладныя
Каўбаса, яечкі
Пышкi, перапечкi!
(Гаспадыня звяртае ўвагу на стол са стравамi.)

Калядоўшчыкi: (кланяюцца i выходзяць са словамi) Каб ваша хата была заўжды багата. Усім добрым людзям жадаем дабра, золата, срэбра! Пышных пірагоў, мядовых бліноў! Добрага здароўя! Масліца Каровіна!

Гаспадыня i Гаспадар: Вось такi знатны “Калядны вечар” у нас атрымаўся. Добра мы пагулялi ў гульнi i паспявалi песнi, а цяпер пара i нам з вамi развiтацца. Да новых сустрэч.

 

 

 

 

 

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий