Мая Радзiма – Беларусь. Канспект занятку па адукацыйнай галіне “Дзiця i грамадства” ў старшай групе

- 12:05Дошкольное образование. Сценарии, Методичка

Сцэнарый мерапрыемства, які можна выкарыстоўваць для знаёмства дзяцей з паняццем “малая радзіма”. Гульню можна адаптаваць для любога горада або вёскі.

 

Таццяна РАДЗIЕЎСКАЯ,
выхавальн
iк дашкольнай адукацыi
ДУА “Яслі-сад № 10 г. Навагрудка”
Гродзенская вобласць

 

 

Тэма: “Мая Радзiма – Беларусь”.

Мэта: выхаванне патрыятычных пачуццяў.

Праграмныя задачы:

– фарміраваць у дзяцей уяўленнi пра Беларусь як аб роднай краіне;
– даць паняцце “малая радзіма”;
– пазнаёмiць дзяцей з сімволікай: сцяг, герб (сімволіка колераў, значэнне знакаў);
– расказаць пра сталіцу Беларусі горад Мінск;
– працягваць развіваць цікавасць да роднага горада, яго славутасцей;
– выхоўваць пачуццё гонару за сваю малую радзіму, цікавасць да беларускай мовы.

Матэрыялы і абсталяванне: прэзентацыя, карта свету, карта Рэспублiкi Беларусь, беларуская сімволіка, фатаграфіі з вядомымі месцамі горада Навагрудка.

Папярэдняя праца: разгляданне фатаграфій з відамі i славутасцямi горада Навагрудка, чытанне і завучванне вершаў, прыказак пра родную краіну.

Прэзентацыя Мая Радзiма — Беларусь

Ход занятку

Арганізацыйны момант

Выхавальнік:

Дружна, дзеткі, усміхніцеся,
Зямлі нашай пакланіцеся
За шчаслівы дзень учарашні.
Усе да сонца пацягніцеся,
Улева, управа нахіліцеся,
Верацёнцам пакруціцеся.
Раз прысядзьце, два прысядзьце
І на крэселкi ціха сядзьце.

(Дзецi выконваюць рухi паводле тэксту)

 

Сюрпрызны момант: на тэлефон выхавальніку прыходзіць галасавое паведамленне ад Лунцiка. Дзецi разам з выхавальнікам праслухоўваюць яго.

Добры дзень, дарагія сябры! Я шмат чуў пра вашу краіну і даўно марыў наведаць яе. Але ў мяне ніяк не атрымліваецца гэта зрабіць. Не маглі б вы дапамагчы мне даведацца больш пра вашу выдатную краіну і яе славутасці?”

Выхавальнік: Дзецi, сёння мы з вамі атрымалі незвычайную просьбу – пазнаёміць Лунцiка з нашай роднай краінай і родным горадам. Вы гатовы мне дапамагчы? (Так!) Тады паслухайце, калi ласка, верш пра Радзіму:

Мая зямля, мой родны дом
Завецца Беларуссю.
Я знаю: пад тваім крылом
Заўсёды прытулюся.
У час трывогі і бяды
З табою мы адзіныя,
З любоўю шчыраю заўжды
Заву цябе Радзімаю.

 

Выхавальнік: Радзіма – гэта краіна, у якой мы жывём. Як яна называецца? (Рэспублiка Беларусь). У нашай краіне шмат гарадоў, вялікіх і маленькіх. А якія гарады Беларусі вы ведаеце? (Брэст, Гомель, Магiлёў, Баранавiчы i інш.) Але ёсць адзін – самы вялікі і галоўны горад. Хто здагадаўся, пра які горад я кажу? (Мінск) Так, Мінск – сталіца нашай Радзімы. Давайце разам паглядзім, які ён прыгожы (Слайды 17).

Выхавальнік: Скажыце, калi ласка, а калі мы з вамі жывём у Беларусi, то хто мы з вамі? (Беларусы) А на якой мове мы размаўляем? (На беларускай і на рускай). Усё правільна! А зараз давайце крыху паразмаўляем на нашай роднай беларускай мове.

 

Гульня Перакладчыкi

Родина – Радзiма
Спасибо – дзякуй
Пожалуйста – калi ласка
Картофель – бульба
Конфеты – цукеркi
Игрушки – цацкi

 

Выхавальнік: А зараз я хачу вам паказаць карту свету, на якой вы пабачыце шмат розных краін (Слайд 8).

Выхавальнік: Моры i акiяны абазначаны на ёй блакiтным колерам, а краiны – рознакаляровыя. Наша Беларусь на гэтай карце вельмi маленькая. А цяпер паглядзiце на карту Беларусi (Слайд 9).

Выхавальнік: Тут наша краiна вялiкая i магутная. У нас ёсць свой сцяг.лайд 10).

Выхавальнік: Адкажыце мне, калi ласка, якога колеру сцяг нашай Радзiмы? (Адказы дзяцей).

Выхавальнік: Чырвоны колер на сцягу сiмвалiзуе сiлу нашага народа. Зялёны колер – надзею, здароўе, маладосць, працавітасць, прыроду нашай краiны. Белы – чысціню, мудрасць нашага народа. А зараз давайце мы з вамi пагуляем у цікавую гульню.

 

Складзi герб і сцяг Беларусi

Дзецi дзеляцца на дзве групы i складаюць з разрэзаных кусочкаў цэлую карцiнку.

Выхавальнік: Дзецi, наша краіна вялікая. Радзіма пачынаецца з таго, да чаго вы бліжэй за ўсё. А хто ці што для вас самае блізкае? (Матуля, сям’я, сябры i г.д.) І дзе гэта ўсё знаходзіцца? У якім горадзе ці вёсцы? (У горадзе Навагрудку). Усё правільна! Наша краіна Рэспублiка Беларусь – гэта наша вялікая Радзіма, а горад Навагрудак – гэта наша малая радзіма (паўтарыць з дзецьмі). Гэта месца, дзе нам усё дорага і блізка, дзе ўсё для нас роднае і знаёмае, дзе мы нарадзіліся і расцём, дзе стаіць наш дзіцячы сад. Гэта месца, па якому людзі сумуюць, знаходзячыся на чужой старане. Гэта наш родны край, наша малая радзіма.

Выхавальнік: Дзецi, я запрашаю вас адправіцца на вiртуальную прагулку па нашым горадзе. Я буду вам паказваць фатаграфіі, а вы – называць знаёмыя месцы (Паказ славутасцей Навагрудка).

Выхавальнік: А яшчэ ў нашага горада ёсць свой сцяг (Слайд 11).

Выхавальнік: Што вы на ім бачыце? (Адказы дзяцей).

Выхавальнік: А цяпер, хлопчыкі і дзяўчынкі, давайце пагуляем у яшчэ адну гульню.

 

Я Беларусь, ты – мая часцінка

Выхавальнік пачынае, а дзецi працягваюць. Я – Беларусь, ты – мая часцінка. Хто ты? Дзеці: я – горад, я – вёска, я – лес, я – рака, я – помнік і г.д.

 

Выхавальнік: Вось і падышло да канца падарожжа па нашай Радзіме. Сёння вы даведаліся шмат новага. Праўда? А менавіта: ваша сям’я, ваш дом знаходзіцца ў Навагрудку. Гэта наша малая радзіма. А Навагрудак знаходзiцца ў Беларусі – гэта вялікая Радзіма.

А нашаму знаёмаму Лунцiку мы адправiм вiдэапаштоўку нашага занятку, каб ён падрабязней пазнаёмiўся з нашай краiнай.

А напаследак давайце пагуляем у гульню Перадай сэрца і скажы слоўца зеці перадаюць сэрца адно аднаму i кажуць, за што любяць свой горад, сваю краiну: Я люблю свой горад, таму што…”).

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий