Зінаіда КОЖУН,
настаўнік матэматыкі
ДУА “Высокаўская сярэдняя школа імя Дняпроўскай флатыліі”
Пінскага раёна,
Брэсцкая вобласць
Мэта вучэбнага занятку: плануецца паўтарыць тэарэтычны матэрыял, прадоўжыць фарміраваць уменне рашаць задачы, падрыхтавацца да праверачнай работы.
Задачы:
– адукацыйныя – сістэматызаваць і абагульніць веды навучэнцаў аб відах трохвугольнікаў па старанах і па вуглах, аб знешнім вугле трохвугольніка і яго ўласцівасці; фарміраваць у навучэнцаў уменні прымяняць тэарэму аб суме вуглоў трохвугольніка пры рашэнні задач; праверыць ступень засваення навучэнцамі матэрыялу па гэтай тэме;
– развіваючыя – развіваць у навучэнцаў лагічнае мысленне, навыкі самакантролю, акуратнасць, уважлівасць; стварыць умовы для павышэння актыўнасці навучэнцаў, самастойнасці;
– выхаваўчыя – фарміраваць у навучэнцаў пазітыўныя адносіны да прадмета, уменне працаваць у камандзе, аб’ектыўна ацэньваць вынікі сваёй работы.
Тып вучэбнага занятку: вучэбны занятак абагульнення і сістэматызацыі ведаў.
Метады і прыёмы навучання: славесныя, наглядныя, часткова-пошукавыя.
Формы работы навучэнцаў: франтальная, індывідуальная, самастойная.
Сродкі навучання: інтэрактыўны плакат https://view.genial.ly/61851a485156e00deea4fa12/learning-experience-didactic-unit-7-klass-geometriya, камп’ютар, мультыборд.
Ход урока
З.Кожух. Сума вуглоў трохвугольніка. Урок матэматыкі ў 7-м класе
Поделиться ссылкой:
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Viber
- Skype
- Telegram