Гульня-падарожжа “Мой край завецца Беларуссю” з выкарыстаннем аўтарскага дыдактычнага дапаможніка – лэпбука (для дзяцей 5–7 гадоў)

- 15:19ДОШКОЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ, Дошкольное образование. Авторские пособия, Методичка

Для фарміравання ў гульні ўяўленняў выхаванцаў пра нацыянальныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, яе гісторыю і культуру, а таксама разнастайнасць прыроды аўтар эфектыўна выкарыстоўвае распрацаваны дыдактычны дапаможнік.

 

Аляксандра ШЧАРБАЧЭНЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Дзіцячы сад № 7 г. Мазыра”,
Гомельская вобласць

 

 

Сучаснаму дзіцяці неабходна не столькі шмат ведаць, колькі паслядоўна і доказна думаць, праяўляць разумовую актыўнасць. Таму перад выхавальнікам стаіць задача выкарыстання ў адукацыйным працэсе новых нестандартных форм дзейнасці з выхаванцамі. На змену традыцыйнай адукацыі прыходзіць прадуктыўнае навучанне, якое накіравана на развіццё творчых здольнасцей, фарміраванне ў дзіцяці цікавасці да стваральнай дзейнасці.Адной з такіх магчымасцей сучаснай адукацыі, якую мы эфектыўна ўжываем у сваёй працы, з’яўляецца лэпбук.

 

Мэта: фарміраванне ўяўленняў выхаванцаў пра нацыянальныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, гісторыю і культуру Рэспублікі Беларусь, разнастайнасць прыродных аб’ектаў роднага краю.

Праграмныя задачы:

– сістэматызаваць уяўленні дзяцей пра жывёльны і раслінны свет Рэспублікі Беларусь;
– развіваць уменні адрозніваць і называць жывёл і расліны Беларусі, сімвалы Беларусі і нацыянальнае адзенне;
– выхоўваць павагу да сімвалаў краіны, любоў і адданасць свайму народу, адказныя і беражлівыя адносіны да роднай прыроды.

 

Ход гульні

 

Выхаванцам прапануецца адправіцца ў падарожжа па родным краі.

 

Прыпынак 1. “Пазл «Мая Беларусь«”

Лік гульцоў: два дзіцяці.

Абсталяванне: складовыя часткі пазла: “Мая Беларусь” і “Зубры на паляне” Апісанне гульні: выхаванцам прапануецца сабраць пазл, а затым апісаць карцінку, якая атрымалася.

 

Прыпынак 2. “Нацыянальныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”

Лік гульцоў: два дзіцяці.

Абсталяванне: карткі з выявай сімволікі розных краін.

Апісанне гульні: выхаванцам раздаюцца карткі з выявай сімволікі розных краін, дзеці знаходзяць сцяг і герб сваёй краіны, а таксама расказваюць, што яны ведаюць пра сімвалы Беларусі.

 

Прыпынак 3. “Дыдактычная гульня «Апрані ляльку«”

Лік гульцоў: адно дзіця.

Абсталяванне: папяровая лялька і пяць нацыянальных касцюмаў розных краін.

Апісанне гульні: выхаванцу прапануецца апрануць ляльку ў розныя нацыянальныя касцюмы, а затым знайсці падабенства і адрозненне паміж касцюмамі. Далей звяртаецца ўвага выхаванцаў на дэталі элементаў адзення.

 

Прыпынак 4. “Раслінны і жывёльны свет роднага краю”

Лік гульцоў: 2–4 дзіцяці.

Абсталяванне: 4 наборы картак з выявамі жывёл, раслін, птушак і насякомых.

Апісанне гульні: выхаванцам раздаюцца карткі з выявамі раслін, жывёл, птушак і насякомых, ім неабходна вызначыць што намалявана на картцы, апісаць карцінку, а затым пакласці яе ў кішэньку.

 

Прыпынак 5. “Лато «Чырвоная кніга«”

Лік гульцоў: 2–4 дзіцяці.

Абсталяванне: 4 вялікія карткі, 24 маленькія карткі з выявамі жывёл і раслін Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь.

Апісанне гульні: Выхаванцы выбіраюць сабе па адной вялікай картцы, і выхавальнік прапануе дзецям адправіцца ў займальнае падарожжа па старонках Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь. Вядучы паслядоўна паказвае малюнкі жывёл і раслін на маленькіх картках, суправаджаючы кожную карцінку цікавай інфармацыяй пра аб’ект жывой прыроды. Карцінка ўсталёўваецца на вялікай мапе гульца, у якога прысутнічае гэты малюнак. Выйграе дзіця, якое першым правільна закрые ўсе выявы на вялікай мапе.

 

Прыпынак 6. “Дыдактычная гульня «Накармі жывёл«”
Узрост: 5–7 гадоў.
Колькасць гульцоў: адзін-два.
Абсталяванне: гульня-рулетка з выявамі жывёл і птушак, ежай, якой яны харчуюцца.

Апісанне гульні: дзіцяці прапануецца распавесці, якая жывёла чым сілкуецца і суаднесці ежу з зададзенай жывёлай.

 

Прыпынак 7. Прыказкі

Колькасць гульцоў: 2–4.

Абсталяванне: карткі з беларускімі прыказкамі.

Апісанне гульні: выхавальнік чытае выхаванцам прыказку, а затым тлумачыць яе сэнс, або прапануе растлумачыць яе сэнс дзецям.

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий