Прапанаваны дапаможнік з’яўляецца сродкам навучання, накіраваным на рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу ўрока на этапе чыстапісання па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”. Дапаможнік прадстаўлены ў фармаце PDF, можна спампаваць і карыстацца.
Святлана ВАНЧУК, Таццяна НЕКРЭВІЧ,
Аксана ШУНДРЫК,
настаўнікі пачатковых класаў
ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Дзятлава”,
Гродзенская вобласць
Прапанаваны дапаможнік з’яўляецца сродкам навучання, накіраваным на рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу ўрока на этапе чыстапісання па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”.
Асноўная мэта распрацаваных матэрыялаў – садзейнічаць фарміраванню асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў, выхаванню пачуцця любові да малой радзімы і гонару за гісторыка-культурныя дасягненні краіны Беларусь праз выкарыстанне міжпрадметных сувязей пры вывучэнні прадметаў “Беларуская мова” і “Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь”.
Змест дыдактычнага матэрыялу цалкам адпавядае вучэбным праграмам вышэйпералічаных вучэбных прадметаў і прадстаўлены ў выглядзе асобных картак для хвілінак чыстапісання.
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ ХВІЛІНАК ЧЫСТАПІСАННЯ Ў 4-м КЛАСЕ