Металы і сплавы. Урок тэхнічнай працы ў 7-м класе

- 13:12II И III СТУПЕНИ, Методичка, Трудовое обучение

 

Галіна КЛІМАШЭЎСКАЯ,
настаўнік тэхнічнай працы
ДУА Навасёлкаўская сярэдняя школа
Ашмянскага раёна,
Грод
зенская вобласць

 

 

Тэма ўрока: Металы і сплавы.

Тып урока: камбінаваны. 

Мэты ўрока:

– навучальная: даць паняцце аб сплавах, іх класіфікацыі і ўласцівасцях; пазнаёміць з найважнейшымі сплавамі і іх роляй у жыцці грамадства з выкарыстаннем ужо наяўных ведаў;
– выхаваўчая: выхоўваць цікавасць да тэхнічных прадметаў праз сувязь з прафесіяй, уменне рабіць вывады і працаваць у калектыве;
– развіваючая: развіваць прафесійную пісьменнасць, кругагляд, лагічнае мысленне.

Задачы:

– сфарміраваць у навучэнцаў веды аб металах і сплавах металаў, іх уласцівасцях;
– садзейнічаць развіццю ўменняў прымяняць веды на практыцы;
– выхоўваць у навучэнцаў самастойнасць у рабоце.

Абсталяванне: камп’ютар, калекцыя сплаваў каляровых і чорных металаў (чыгуны і сталі, алюміній і медзь), вырабы са сплаваў, слясарны варштат, прэзентацыя.

Метады ўрока: тлумачэнне, апавяданне, гутарка, самастойная праца з падручнікам.

Дадатковае заданне: за тыдзень да ўрока, навучэнцам даецца заданне падрыхтаваць інфармацыю аб гісторыі стварэння сплаваў і іх практычным прымяненні ў наш час

 

Ход урока

I Арганізацыйны момант

II Паведамленне тэмы і мэты ўрока

Заданне (на дошцы):

Разгледзьце малюнкі.
Што іх аб’ядноўвае?
Вызначце тэму ўрока.

– Правільна! І сёння на ўроку мы з вамі разгледзім, што такое металы і сплавы, пазнаёмімся з уласцівасцямі металаў і сплаваў, іх класіфікацыяй, з найважнейшымі сплавамі і іх роляй у жыцці грамадства.

 – Якія мэты вы паставіце перад сабой на ўроку?

 

III Вывучэнне новай тэмы

С далёких лет и вплоть до наших дней
Жизнь человека связанна с металлом.
Сначала медный, бронзовый был век,
Затем железа очередь настала.
Никто не помнит уж, в каком году
Ворвалась в нашу жизнь металлургия.
Мы научились добывать руду
И укрощать в печах огня стихию.

 

1 Рубрыка Цiкава ведаць (паведамленні навучэнцаў)

1. Назва “метал” паходзіць ад грэчаскага métallon (ад metalléuo –выкопваю, здабываю з зямлі), якое спачатку азначала шахта, руднікі). У старажытнасці людзі лічылі, што існуюць толькі сем металаў. Іх колькасць адпавядала колькасці вядомых на той момант планет: Сонца (золата), Юпітар (волава), Месяц (серабро), Марс (жалеза), Меркурый (ртуць), Сатурн (свінец), Венера (медзь). Археалагічныя даследаванні сведчаць, што людзі здабывалі метал з даўняй пары.

 

2. У глыбокай старажытнасці людзі пазнаёміліся з жалезам, якое змяшчалася ў метэарытах– егіпцяне называлі іх нябеснымі, грэкі– зорнымі. Метэарытнае жалеза спачатку шанавалася даражэй за золата. Жалезныя ўпрыгожванні насілі самыя багатыя, знатныя людзі.

Любая сучасная краіна павінна мець шмат добрага металу, бо гэта не толькі відэльцы, лыжкі, а перш усяго тэхніка. Але перш чым прыступіць да вырабу якой-небудзь дэталi, трэба правільна выбраць прыдатны для яе матэрыял.

Металы ў тэхніцы прымяняюцца не ў чыстым выглядзе, а ў выглядзе сплаваў, якія атрымліваюцца шляхам змешвання ў расплаўленым стане двух або некалькіх металаў у дакладна вызначаных суадносінах.

 

3. Металаў і іх сплаваў у прыродзе няма. Выключэнне складаюць толькі ў невялікім аб’ёме самароднае золата, серабро, плаціна, медзь, ртуць, свінец, волава і метэарытнае жалеза, якое трапляе на Зямлю з космасу. Колькасць самароднага металу ў нетрах Зямлі невялікая. Таму металы і іх сплавы для прамысловай вытворчасці трэба атрымліваць з руды. Руда з’яўляецца мінеральным рэчывам, што ўяўляе сабой злучэнне таго ці іншага металу з іншымі рэчывамі або хімічнымі элементамі. Тэхналогія атрымання металаў з руды называецца тэхналогіяй выплаўлення металаў.

 

2 Фарміраванне новых ведаў

– Вы ўжо ведаеце, што металы адыгрываюць у жыцці людзей значную ролю. Паспрабуйце ўявіць сабе сучасныя машыны або іх механізмы, якія былі б выраблены не з металаў, а, напрыклад, з драўніны.

– Ці можна ўявіць сучасную цывілізацыю без металаў або вырабаў з іх?

– Давайце запішам у сшытку тэму нашага сённяшняга ўрока і разбяромся, што такое металы і сплавы.

Металы – гэта простыя рэчывы, якія валодаюць характэрнымі ўласцівасцямі: электраі цеплаправоднасцю, пластычнасцю, коўкасцю і інш.

Металічным сплавам называюць рэчыва, што валодае металічнымі ўласцівасцямі і складаецца з двух і больш кампанентаў, з якіх хоць бы адзін з’яўляецца металам.

– Магчымасць атрымання з металаў сплаваў, якія валодаюць шырокім спектрам уласцівасцей, значна павялічыла выбар канструкцыйных матэрыялаў, неабходных для патрэб вытворчасці. Металы, што выкарыстоўваюцца ў прамысловасці і будаўніцтве, падзяляюць на дзве групы: чорныя і каляровыя (Праца з падручнікам. Групы металаў (мал. 76, с. 93).

 

3 Прафесіі і вытворчасць

– Металы шырока выкарыстоўваюцца ў прамысловасці, будаўніцтве. Вось чаму металургія – адна з найбольш старажытных тэхналогій у свеце. Металургічная прамысловасць і машынабудаванне вызначаюць узровень навукова-тэхнічнага прагрэсу і адыгрываюць важную ролю ў развіцці эканомікі любой краіны.

З развіццём металургічнай прамысловасці значна ўзрос аб’ём металічных вырабаў: узводзяць металічныя каркасы прамысловых і грамадзянскіх будынкаў, масты, вырабляюць арматуру, а таксама розныя прадметы, неабходныя ў хатняй гаспадарцы: посуд, упрыгожванні, заклёпкі, балты, гайкі і многае іншае. Вытворчасць металаў – велізарная галіна сучаснай вытворчасці.

Прагляд відэа пра Беларускi металургiчны завод у Жлобiне.

 

4 Прафарыентацыйны момант

– Галіна прамысловасці, якая вырабляе сучасную тэхніку з металічных матэрыялаў, называецца металургіяй. Металург – гэта чалавек, які працуе ў галіне вытворчасці металу з горных парод і металалому. Металург павінен мець тэхнічную спецыяльнасць. Яго прафесія патрабуе вялікай фізічнай сілы, хуткай рэакцыі і рашучасці.

Найбольш папулярнымі прафесіямі металургіі з’яўляюцца прафесіі сталявара, плавільшчыка, тэхніка-тэхнолага доменнай вытворчасці, награвальшчыка металу, інжынера-металурга. Аб характарыстыках і асаблівасцях гэтых прафесій вы зможаце прачытаць у кнігах і ў інтэрнэце. А металургічную прафесiю можна атрымаць у такіх установах, як Жлобiнскi дзяржаўны металургiчны каледж, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

 

5 Уласцівасці металаў і сплаваў

– Прыступаючы да стварэння вырабу, неабходна выбраць адпаведны для яго матэрыял. Правільны выбар металу або сплаву ў якасці канструкцыйнага матэрыялу можна зрабіць, ведаючы яго ўласцівасці.

Праца з падручнікам (с. 94–95).

Уласцівасці металаў i сплаваў

Фізічныя

Механічныя

Тэхналагічныя

Колер

Трываласць

Коўкасць

Шчыльнасць

Цвёрдасць

Цякучасць

Плаўленне

Вязкасць

Наяўнасць магчымасці апрацоўваць рэзанне

Цеплаправоднасць

Пругкасць

Каразійная стойкасць

Электраправоднасць

 Пластычнасць

 

Цеплавое расшырэнне

 

 

– Тэхналагічныя ўласцівасці металаў і сплаваў улічваюцца пры выбары спосабу апрацоўкі металаў і сплаваў.

– А зараз, сябры, давайце разгледзім уласцівасці найбольш распаўсюджаных металаў і сплаваў, якія выкарыстоўваюцца ў прамысловай вытворчасці (Прэзентацыя + падручнiк, с. 96105).

 

6 Хвiлiнкa iнфармавання

Никель, № 28.  В первой половине прошлого столетия никель добывался в небольших количествах и стоил очень дорого. Он считался поэтому ювелирным металлом. Позднее никель стали добавлять в стальную броню. Долгие годы это было его основное применение. Однако позже он стал неотъемлемой составляющей бронированных орудий и танков. 

Никель был такой же сложной проблемой для Германии, как горючее, а может, и сложней. Ведь горючее из нефти можно хоть чем-то заменить. Никель же незаменим. Без никеля нет брони. Без брони нет танков. Без танков нет победы на военных дорогах Второй мировой войны.

Когда советские танки Т-34 появились на полях сражений, немецкие специалисты были поражены неуязвимостью их брони. По приказу из Берлина первый же захваченный Т-34 был доставлен в Германию. Здесь за него взялись химики. Они установили: русская броня содержит большой процент никеля, что делает ее сверхпрочной. Недостаток никеля в стали привел к тому, что к 1944 г. имперские военные заводы вынуждены были изготовлять танковую броню повышенной толщины, и “тигры”, и “пантеры”, и “Фердинанда”, одетые в нее, оказывались тяжелее и слабее советских танков и самоходок”.

Осенью 1941 г., когда враг был уже в пригородах Москвы, а западные и южные районы страны были оккупированы, Нижний Тагил стал одной из главных кузниц оружия для фронта. В то время стояла задача создать танк, который не боялся бы ни пулемета, ни колючей проволоки. Три качества этой машины – мощность огня, скорость, прочность брони – должны были так сочетаться, чтобы ни одно из них не приносилось в жертву другим. Нашим конструкторам во главе с Михаилом Ильичом Кошкиным удалось создать лучший танк периода Второй мировой войны. В осеннюю распутицу, когда немецкие танки безнадежно вязли в грязи, Т-34 оставался единственным танком, которому было не страшно бездорожье. Башня танка поворачивалась с рекордной скоростью: она делала полный оборот за 10 с вместо обычных 35 с. Благодаря небольшому весу и размеру танк был очень маневренный. Броня с повышенным содержанием никеля не только оказалась самой прочной, но и имела самые выгодные углы наклона, поэтому была неуязвимой.

Производство “тридцатьчетверок”, как их называли, было налажено в самые короткие сроки, хотя ценой тому были дни и ночи напряженного труда. Люди, у которых в холодном цехе пальцы примерзали к металлу, неделями не покидали рабочих мест и в конце декабря 1941 г. отправили на фронт первый эшелон с боевыми машинами. Тепло отозвался о танке Т-34 прославленный маршал И.С.Конев. Он писал: “Не было лучшей боевой машины ни в одной армии. До самого конца войны Т-34 оставался непревзойденным. Как мы были благодарны за него нашим уральским рабочим и инженерам!”

 

7 Практычная праца. Вывучэнне ўласцівасцей металаў і сплаваў (с.105–106, калекцыя металаў)

Мэта: навучыцца па прапанаваных узорах вызначаць металы і сплавы.

Парадак выканання працы

1. Атрымайце ў настаўніка ўзоры металаў і сплаваў.
2. Вызначыце колер узору.
3. Пасля візуальнага агляду (па вонкавым выглядзе) вызначыце ўласцівасці ўзору.
4. Дайце назву металу або сплаву.
5. Прапануйце варыянты выкарыстання металу або сплаву.
6. Вынікі назіранняў запішыце ў табліцу ў сшытку (табліца на с. 106 падручніка).

 

IV Замацаванне пройдзенага матэрыялу

Заданне 1. “Першыя памочнікі”

З прапанаваных металаў сем, якія былі знаёмыя чалавецтву ў глыбокай старажытнасці:

Аg – серабро, Al-алюміній, Au – золата, Ca – кальцый, Cu – медзь, Co – кобальт, Hg – ртуць, Fe – жалеза, Mg – Магній, Na – натрый, Ni – нікель, Pb – свінец, Sb – Сурма, Sn-волава, Ti – тытан, V – Ванадый, W – вальфрам, Zn – цынк.

Адказ: свінец, золата, ртуць, волава, медзь, серабро, жалеза.

 

Заданне 2. “Касмiчная радня

Якой планеце адпавядае метал, якi чалавек ведаў у старажытнасцi?

Металлы: Ag серабро, Au – золата, Cu – медзь, Hg – ртуць, Fe – жалеза, Pb – свiнец, Sn – волава

Касмiчны аб’ект

Сонца

Меркурый

Венера

Месяц

Марс

Юпiтар

Сатурн

метал

золата

ртуць

медзь

серабро

жалеза

волава

свiнец

 

Заданне 3. “Усё пра метал

Размяркуйце характарыстыкi:

Пластычнасць, наяўнасць магчымасцi апрацоўваць рэзаннем, цеплаправоднасць, цвёрдасць, каразійная стойкасць, коўкасць, электраправоднасць, трываласць, цякучасць, шчыльнасць, колер, цеплавое расшырэнне, пругкасць, плаўленне, вязкасць, каразійная стойкасць.

Уласцiвасцi

фiзiчныя

механiчныя

тэхналагiчныя

 

 

 

 

Заданне 4. “Які?”

Устаўце прыметнік у словазлучэнне, якое характарызуе літаратурныя назвы, якія змяшчаюць назвы металаў. Пакажыце, якія ўласцівасці металаў ляжаць у аснове ўтварэння гэтых літаратурных выразаў.

“Металічны” прыметнік

Аб’ект

Уласцівасцi металаў

жалезныя

нервы

цвёрдасць, трываласць

залатое

сэрца

каштоўны і рэдкі

залатыя

рукі

каштоўныя і рэдкія

свінцовы

кулак

цяжкi

срэбны

iней

металічны бляск

свінцовыя

хмары

цяжкi

 

Заданне 5Класіфікатар

Размеркаваць каляровыя металы па групах:

Алюміній, натрый, калій, тытан, медзь, цынк, хром, кобальт, свінец, волава, марганец, золата, серабро, плаціна, паладый, ірыдый, літый, тантал, ніобій.

Лёгкiя

Цяжкія

Высакародныя

Рэдкія

алюміній

медзь

золата

літый

натрый

цынк

серабро

тантал

калій

хром

плаціна

ніобій

тытан

кобальт

паладый

 
 

свінец

ірыдый

 

 

волава

 

 

 

марганец

 

 

 

Заданне 6. Тэст па тэме Металы і сплавы (Дадатак)

 

V Падвядзенне вынікаў. Выстаўленне адзнак

 

VI Рэфлексія

– А зараз, хто жадае, падзяліцеся ўражаннямі ад урока.

Сёння я даведаўся…
Мяне здзівіла…….
Было цікава…
Было цяжка…
Я зразумеў, што…
Я навучыўся…

 

Дадатак

Тэст па тэме Металы і сплавы

Тэст уключае 10 заданняў з выбарам адказу (правільныя адказы выдзелены курсівам)

1. Выберыце з ніжэйпрыведзенага спісу сплавы:

1) сталь
2) чыгун
3) медзь
4) волава
5) латунь
6) цынк
7) бронза
8) дзюралюміній
9) алюміній

2. Як называюцца складаныя рэчывы, якія з’яўляюцца спалучэннем якога-небудзь простага металу з іншымі металамі або неметаламі? (Сплавы)

3. Выберыце з ніжэйпрыведзенага спісу каляровыя металы:

1) сталь
2) латунь
3) волава
4) бронза
5) чыгун
6) медзь
7) цынк
8) дзюралюміній
9) алюміній

4. Як называецца метал чырвонага колеру з наступнымі ўласцівасцямі: устойлівы да карозіі, лёгка апрацоўваецца, пластычны, добра праводзіць электрычны ток?

1) алюміній
2) латунь
3) медзь
4) бронза
5) волава

5. Як называецца сплаў жалеза з утрыманнем вугляроду менш 2,14%? таль)

6. Выберыце з ніжэйпрыведзенага спісу каляровыя сплавы:

1) сталь
2) медзь
3) латунь
4) волава
5) бронза
6) дзюралюміній
7) цынк

7. Як называецца сплаў, які ўжываецца для адліву станін станкоў, радыятараў ацяплення, карпусоў магутных рухавікоў? ыгун)

8. Як называецца сплаў медзі (з цынкам) з высокай пластычнасцю, які мае добрыя антыфрыкцыйныя ўласцівасці, высокую трываласць і цвёрдасць, каразійную стойкасць і добра апрацоўваецца?

1) латунь
2) бронза
3) сталь
4) дзюралюміній
5) тытан

9. Выберыце з ніжэйпрыведзенага спісу чорныя сплавы:

1) латунь
2) бронза
3) чыгун
4) медзь
5) сталь
6) свінец

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий