Траўманебяспечныя месцы. Хатні траўматызм.  

- 14:47II И III СТУПЕНИ, Методичка, Основы безопасности жизнедеятельности

Урок па асновах бяспекі жыццядзейнасці ў 5-м класе з выкарыстаннем інтэрактыўнага модуля LearningApps.org, гульні «Медыяазбука» і праверачнага тэсту.

Наталля ЛУК’ЯН,
настаўнік АБЖ
ДУА “Пераганцаўская базавая школа”
Воранаўскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Тэма: Траўманебяспечныя месцы. Хатні траўматызм.

Форма правядзення: урок-падарожжа.

Мэта:

– пазнаёміць вучняў з траўманебяспечнымі месцамі і мерамі па прадухіленні траўм;
– вызначыць прычыны хатняга траўматызму.

Задачы:

– вучыць прадбачыць бяспеку, пазбягаць яе і пры неабходнасці правільна дзейнічаць; аналізаваць жыццёвыя сітуацыі, у якіх чалавеку можа пагражаць небяспека;
– развіваць уменні працаваць з дадаткамі ў сетцы інтэрнэт: інтэрактыўным модулем LearningApps.org, штрых-кодамі, праграмай для стварэння фотакалажаў MyCollages.ru; даваць аб’ектыўную самаадзнаку сітуацыям;
– выхоўваць пачуццё адказнасці за асабістую бяспеку і бяспеку іншых людзей.

Абсталяванне: праектар, прэзентацыя (медыяазбука “Віды траўм”), фотаздымкі, ноўтбукі па колькасці вучняў, камп’ютар, люстэрка, шкатулка, мабільныя тэлефоны па колькасці вучняў, запіс музычнай фізкультхвілінкі, раздатачны матэрыял.

Прэзентацыя. Медыяазбука «Віды траўм»

 

Ход урока

І Арганізацыйны момант

Прывітанне.

Прыём “Незвычайнае прывітанне”. Настаўнік звяртае ўвагу на настрой вучняў і прапануе прадэманстраваць незвычайныя спосабы прывітання.

Прыём “Шкатулка пажаданняў”. Вучні выцягваюць пажаданні і адрасуюць іх адно аднаму.

Пытанне класу:

– Якое ключавое слова вы вызначыце ў пажаданнях?” (Здароўе)
– А што трэба для таго, каб быць здаровым? Запішыце адказы на гексах. Вучні робяць вынік, што здароўе для чалавека – найважнейшая каштоўнасць.

 

ІІ Актуалізацыя папярэдніх ведаў

– Але нярэдка здараецца так, што наша здароўе хістаецца. А чаму? Успомніце, аб чым мы гаварылі на папярэднім уроку? (Аб відах траўм). Так. Давайце цяпер успомнім, што такое траўма.

– А зараз мы з вамі пагуляем. Увага на экран.

Прыём “Медыяазбука” (Слайды 1–6)      

– Калі ласка, вазьміце тэлефоны і адпраўце настаўніку імя таго вучня, які, на вашу думку, найлепш справіўся з заданнямі медыяазбукі. (Вучні адпраўляюць імёны ў месенджэры “Viber” і вырашаюць, чаму менавіта той ці іншы аказаўся пераможцам).

 

ІІІ Вывучэнне новай тэмы

– Цяпер зноў звярніце ўвагу на экран. Давайце прагледзім фрагмент відэа МНС “Волшебная книга” (прагляд з трэцяй хвіліны).

Спасылка на відэа: https://www.youtube.com/watch?v=LLxuHDik6GU

– Паспрабуйце здагадацца, аб чым мы будзем разважаць сёння на ўроку.
– На якім месцы знаходзяцца галоўныя героі?
– Што здарылася і чаму?
– Ці ўсе месцы падыходзяць для гульняў? (Не, ёсць траўманебяспечныя месцы.)
– Чаму гэтыя месцы так называюцца?
– Як вы думаеце, а навошта нам аб гэтым гаварыць, чаму гэта важна?

Запіс у сшытак тэмы ўрока. Пастаноўка мэты настаўнікам і вучнямі (сумесна). 

– Перад вамі на дошцы лісты, дзе размешчаны фотаздымкі (кросенс). Ваша задача – разгледзець фотаздымкі і паспрабаваць вызначыць чатыры самыя траўманебяспечныя месцы для дзяцей. (Вучні называюць і запісваюць у сшытак: дом, вуліца, спартыўная пляцоўкі і школа).

– А ці можна, на ваш погляд, працягнуць гэты спіс? (Так.)

– Як вы лічыце, у якім месцы мы часцей за ўсё можам атрымаць траўмы? (Дома, на вуліцы.) А чаму? (Больш часу праводзім менавіта там.)

Аналіз дыяграмы. (Слайд 7)

– А як вы лічыце, чаму адносна нізкі працэнт атрымання траўм у школе?

– Падыміце рукі, хто з вас атрымоўваў траўмы дома? 

– Чаму так здаралася? Давайце паспрабуем назваць прычыны хатняга траўматызму і скласці схему на дошцы. Каб вызначыць прычыны, вам можна звярнуцца да фотаздымкаў, а таксама атрымаць інфармацыю са штрых-кода, які размешчаны на дошцы. Сканіруйце інфармацыю і вызначце прычыны.

Састаўленне схемы (Вучні падыходзяць да дошкі, пераварочваюць чысты ліст і тлумачаць прычыну, пацвярджаюць асабістымі прыкладамі з жыцця).

– А зараз кожны з вас возьме па адной-дзве ілюстрацыі і паспрабуе растлумачыць прычыны траўматызму, а таксама даць рэкамендацыі, што трэба зрабіць, каб пазбегнуць траўм.

 

Фізкультхвілінка “Музычная” (на экране)

 

 

Рашэнне сітуацыйных задач (работа ў групе)

– Я прапаную вам пагуляць у гульню “Я ведаю”. На экране будзе прапанавана пэўная сітуацыя з жыцця, вам неабходна сумесна вырашыць і прыняць правільнае рашэнне. (Слайды 8–9)

– Калі ласка, вазьміце мабільныя тэлефоны. Ваша задача – падумаць, якія яшчэ месцы могуць быць траўманебяспечнымі і скласці калаж у спецыяльным сэрвісе. Калажы выслаць мне ў viber.

Аналіз калажаў, тлумачэнне, чаму выбралі гэтыя месцы.

 

IV Замацаванне

Тэст

Работа з інтэрактыўным модулем  LearningApps.org (за камп’ютарамі). АБЖ (“Знайдзі пару”). Прыказкі, тлумачэнне іх сэнсу.

 

V Рэфлексія

Прыём “Чамадан. Мясарубка. Карзіна”

На дошцы вывешваюцца малюнкі. Вучням прапаноўваецца выбраць, як яны паступяць з інфармацыяй, якую атрымалі на ўроку:

Чамадан – інфармацыя спатрэбіцца ў далейшым, вазьму з сабой.
Мясарубка – інфармацыю яшчэ раз перапрацую.
Карзіна – інфармацыю лічу непатрэбнай.

Аналіз работы на ўроку

Прыём “Люстэрка”

 

VI Дамашняе заданне

Творчае заданне: з бацькамі пагутарыць на тэму “Першая медыцынская дапамога пры траўмах. Вопыт з жыцця”.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий