Захар Чырвоны, вучань 7 класа ДУА “Пятрэвіцкая сярэдняя школа” Навагрудскага раёна актыўны чытач школьнай бібліятэкі. Разам з бібліятэкарам Наталіяй Юшкевіч, прынялі ўдзел у школьным этапе рэспубліканскага творчага конкурса юных чытальнікаў “Жывая класіка”.
Конкурс праводзіцца для павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання; развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства; выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры; прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання; пашырэння чытацкага кругагляду; пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі. Конкурс прысвечаны Году міра і стварэння.
Для чытання выбралі цудоўны ўрывак з паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа — “Мой родны кут”
Вынік – прайшлі на раённы этап, які пройдзе на базе Дзяржаўнай ўстановы дадатковай адукацыі «Навагрудскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі».
Жадаем Захару, перамагчы на раённым этапе рэспубліканскага творчага конкурса юных чытальнікаў “Жывая класіка” і, у маі, прыняць ўдзел у абласным этапе конкурсу.
Надзея САРАКАПЫТ,
вучаніца 8-га класа
ДУА “Пятрэвіцкая сярэдняя школа” Навагрудскага раёну,
Гродзенская вобласць