Чароўны куфар. Канспект занятку для дзяцей сярэдняй групы

- 11:36ДОШКОЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ, Дошкольное образование. Сценарии, Методичка

Алена АСТРЭЙКА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Дзіцячы сад № 37 г. Ліды”,
Гродзенская вобласць

 

 

 

Праграмныя задачы:
– працягваць знаёмства з беларускай народнай глінянай цацкай;
– фарміраваць уяўленні дзяцей пра гліняную цацку, як прадмет беларускага прыкладнога мастацтва (традыцыйнасць, прастата формы, стрыманасць дэкаратыўнага рашэння;
– развіваць уменне самастойна выкарыстоўваць розныя віды ліній, колер, разумець розніцу паміж працай акварэллю і гуашшу;
– выхоўваць эстэтычныя пачуцці, цікавасць да беларускага прыкладнога мастацтва.

Абсталяванне: гуаш, пэндзлікі, сурвэткі, падстаўкі для пэндзлікаў, куфэрак, вырабы з гліны, непралівайкі з вадой, відэа (зварот Несцеркі).

Папярэдняя работа: разглядванне вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі, размалёўванне сілуэтаў жывёл, лепка беларускай народнай цацкі, абследаванне беларускіх народных цацак, знаёмства з сімваламі беларускага арнаменту.

 

Ход занятку

 

Выхавальнік: Дзеці, сёння раніцай па электроннай пошце наша група атрымала ліст ад Несцеркі. Цікава даведацца, пра што ён нам хоча паведаміць? (Адказы дзяцей)

На экране з’яўляецца Несцерка.

Прывітанне, дзеці! Я Несцерка, плясун і весялун, усім у бядзе дапамагаю і народ забаўляю, вось вырашыў завітаць і да вас. А для вас я адправіў чароўны куфэрак. Вы хочаце даведацца, што там знаходзіцца?”

Выхавальнік разам з дзецьмі адказвае.

Несцерка: Для гэтага вы павінны вымавіць чароўныя словы. Слухайце ўважліва:

Куфэрак, куфэрак, адчыніся,
Што ў куфры ляжыць, пакажыся!

Несцерка: Запомнілі? А цяпер разам са мной паўтараем (дзеці разам з Несцеркам паўтараюць чароўныя словы)

Выхавальнік: Дзеці, паглядзіце, што ляжыць у куфэрку? (Адказы дзяцей). А ці здагадаліся вы, з чаго зроблены гэтыя цацкі? (Адказы дзяцей).

Несцерка: Цацкі гэтыя з гліны, іх рабілі ў выглядзе птушак, жывёл, людзей. Майстар спачатку выбіраў гліну, потым ляпіў фігурку, сушыў яе, а затым размалёўваў, але ў майго майстра скончыліся фарбы. Калі ласка, дапамажыце нам іх размаляваць і вышліце іх выявы. Загадзе дзякую!

Выхавальнік: Ну што, дзеці, дапаможам? (Адказы дзяцей). Беларусы рабілі вельмі многа розных вырабаў з гліны, саломы, ільну, тканіны, а каб упрыгожыць іх, прыдумалі і выкарыстоўвалі свой беларускі арнамент, які складаўся з сімвалаў. Паглядзіце калі ласка на экран і назавіце, што азначаюць гэтыя сімвалы. (Адказы дзяцей). Якія колеры выкарыстоўвалі майстры, каб упрыгожыць цацкі з гліны? (Белы, чырвоны).

Сёння мы з вамі таксама пабудзем майстрамі. А як вы думаеце, якой фарбай нам будзе лепш за ўсе размалёўваць, гуашшу ці акварэллю? (Адказы дзяцей).

На экране з’яўляюцца геаметрычныя фігуры, якія выкарыстоўваюцца ў складанні ўзору (дзеці паўтараюць).

Выхавальнік: А цяпер нам засталося толькі размяць свае рукі, і можна будзе прыступаць да працы.

Пальчыкавая гульня

Пальцы ў хованкі гулялі,
(згібаць і разгібаць пальцы)
І галоўкі ўсе схавалі,

(згібаюць пальцы ў кулак)
1, 2, 3…1, 2, 3….

(паварочваць кулакі ў бакі)
Дзе галоўкі?? Вось яны!!!!
(паказ пальцаў)

Гучыць спакойная беларуская музыка, дзеці ўпрыгожваюць гліняныя цацкі.

Выхавальнік: Вось і цацкі гліняныя, сонца льецца з іх на нас, быццам залацістыя, праменьчыкі іскрыстыя.

Дзіця падыходзіць, паказвае сваю цацку і расказвае пра яе: Прыходзьце хутчэй, пазнаёмлю з цацкай глінянай вось такой….

Выхавальнік: Малайцы, дзеці, як вы пастараліся, а цяпер давайце зробім здымак і адправім Несцерку.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий