Гарадское і сельскае насельніцтва. Урок геаграфіі Беларусі, 9-ы клас  

- 17:45II И III СТУПЕНИ, ГЕОГРАФИЯ, География. Сценарии, Методичка

Гарадское і сельскае насельніцтва. Урок геаграфіі Беларусі, 9-ы клас

Тэрэса ЮЗВІК,
настаўнік гісторыі і геаграфіі
ДУА “Беняконская сярэдняя школа
Воранаўскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

 

Тэма 5. Геаграфія насельніцтва.
Урок 25. Гарадское і сельскае насельніцтва.

Мэта:

– пазнаёміць вучняў з асноўнымі відамі рассялення жыхароў Беларусі;
– фарміраваць веды пра асаблівасці рассялення насельніцтва ў гарадскіх і сельскіх паселішчах;
– вызначаць праблемы рассялення жыхароў.
 садзейнічаць фарміраванню асобы будучага актыўнага грамадзяніна, здольнага распрацоўваць стратэгію паводзін.

Тып урока: камбінаваны, з элементамі даследавання.

Абсталяванне ўрока: індывідуальныя заданні, контурныя карты, атлас Беларусі, песні, відэаролікі.

 

Ход урока

I Арганізацыйны момант

– Добры дзень, паважаныя вучні. Пачнём свой урок з усмешкі адно аднаму і пажадаем адно аднаму плённай працы.
– Я хачу ў вас запытаць, ці любіце вы сваю родную вёску?
– Што можаце вы зрабіць, каб ваш населены пункт быў яшчэ больш прыгожы?
– Ці ёсць пытанні па дамашнім заданні?

 

II Праверка дамашняга задання

Рашэнне тэста на камп’ютары, аналіз памылак, выстаўленне адзнак. Праверка заданняў 1–5, с. 126

 

III Новая тэма

– Сёння мы прадоўжым знаёмства з насельніцтвам нашай Беларусі, але перш давайце паслухаем песні і вызначым тэму ўрока. (Слухаюць песню і вызначаюць тэму ўрока https://youtu.be/B68gguGg1bY).

– Тэма нашага ўрока – “Гарадское і сельскае насельніцтва”.

Мы разгледзім:

1) Гарадское і сельскае насельніцтва.
2) Гарадское рассяленне і тыпы гарадоў.
3) Сельскае рассяленне.

– Давайце паставім мэту ўрока. (Адказы вучняў)

Абагульненне настаўніка: пазнаёмімся з асаблівасцямі рассялення насельніцтва ў горадзе і вёсцы, тыпамі паселішчаў.

– Успомніце з папярэдніх урокаў геаграфіі, урокаў гісторыі, якія тыпы паселішчаў існуюць у свеце?
– Што такое ўрбанізацыя?
– Насельніцтва расселена па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Давайце дадзім тлумачэнне паняццю “рассяленне”. (Адказы вучняў)
– А цяпер адкрыйце старонку 127 падручніка і параўнайце ваша тлумачэнне паняцця з тлумачэннем у слоўніку.
– Ці правільна вы разумелі гэтае паняцце? (Адказы вучняў)

 

– Давайце вызначым, якія асаблівасці мае гарадское і сельскае насельніцтва (можна арганізаваць работу ў групах, парах, у залежнасці ад колькасці вучняў).

1. Вызначце асаблівасці гарадскога насельніцтва з дапамогай дыяграмы і матэрыялаў падручніка (пункт 1), зрабіце вывады.

2. Вызначце асаблівасці сельскага насельніцтва з дапамогай дыяграмы і матэрыялаў падручніка (пункт 1), зрабіце вывады.

3. Вызначце прычыны змяншэння сельскага насельніцтва. Зрабіце вывад.

4. Абарона праекта “Насельніцтва Беняконскага сельскага савета” (апераджальнае заданне вучням).

А) Змяненне колькасці жыхароў Беняконскага сельскага савета

Б) Вёскі Беняконскага сельскага савета, у якіх на 01.01.2022 няма жыхароў

Вёска 1980 год 2022 год
     
     
     
     

 

5. Адзначце дыяграму, на якой правільна паказаны суадносіны гарадскога і сельскага насельніцтва ў агульнай колькасці насельніцтва Беларусі і падпішыце працэнты

 

Абарона заданняў, абагульненне настаўніка

 

– Давайце прааналізуем табліцу “Суадносіны гараджан і сельскага насельніцтва ў Беларусі і ў суседніх краінах”. Аналіз табліцы вучнямі

 

Абагульненне: Гарадское насельніцтва павялічваецца, а сельскае памяншаецца. А горад Мінск заселены шчыльней, чым Масква, але колькасць насельніцтва па гарадах Беларусі таксама пастаянна змяняецца. Давайце адправімся ў завочнае вандраванне па гарадах з 1930 года па 2020 (https://youtu.be/_KYEqqdXcOk).

– Які вывад можна зрабіць на падставе гэтага відэа?
– Успомніце з урокаў гісторыі, што такое горад?
– Дзе ўзнікалі старажытныя гарады?
– Пакажыце на карце Беларусі старажытныя гарады і растлумачце іх назву.

Работа з воблакам слоў

Заданне: Папрацуйце з воблакам слоў і растлумачце паняцці пры дапамозе падручніка (с. 128) і зрабіце вывад.

Заданне: Пакажыце на карце маладыя гарады: Наваполацк, Жодзіна, Салігорск, Светлагорск.

– Як вы думаеце, чаму ўзніклі гэтыя гарады?
– Што вы ведаеце пра гэтыя гарады?
– Ад колькасці насельніцтва гарады падзяляюцца…

Заданне: Запоўніце пропускі ў табліцы з дапамогай падручніка (апошні абзац с.128).

Узаемаправерка задання

– Які вывад можна зрабіць?
– Якіх гарадоў у Беларусі больш? Чаму?
– Якіх гарадоў менш? Чаму?

 

– У ХХ ст.асобае месца ў рассяленні насельніцтва занялі гарады-спадарожнікі. Як вы разумееце гэтае паняцце?

Работа з падручнікам, с. 129, прагляд відэа (https://youtu.be/XiRjGh3S2io) Заданне: Абазначце на контурнай карце гарады-спадарожнікі Беларусі (самастойная работа з контурнай картай).

Вывад: Гарады на тэрыторыі Беларусі размешчаны раўнамерна, насельніцтва гарадоў павялічваецца, асабліва ў Мінску, асобую ролю адыгрываюць гарады-спадарожнікі і маладыя гарады.

 

– Сельскае насельніцтва Беларусі пражывае ў 23100 населеных пунктах. Назавіце тыпы сельскіх паселішчаў і ўспомніце з урокаў гісторыі ў чым розніца паміж гэтымі паселішчамі.

Вёска – населены пункт з некалькімі дзясяткамі альбо сотнямі хат індывідуальнага збудавання, пераважным заняткам жыхароў якога з’яўляецца сельская гаспадарка і промыслы.
Сяло – тып буйнога сельскага пасялення, у цэнтры якога меліся царква, або касцёл.
Хутар – від сельскага паселішча, малое вясковае, аднадваровае адасобленае паселішча па-за межамі больш буйных вёсак або сёл.

– З 2005 года з’явіўся яшчэ адзін тып паселішча – аграгарадкі. У цяперашні час у Беларусі 1481 аграгарадок.

– Што такое аграгарадок?
– Чым ён адрозніваецца ад іншых паселішчаў?
– У нашым раёне таксама ёсць аграгарадкі, вам было апераджальнае заданне, падрыхтаваць паведамленне пра аграгарадкі нашага раёна.

(Выступленне вучняў і абагульненне пачутага).

Работа з дыяграмай “Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі”

Заданне: Прааналізуйце колькасць сельскага насельніцтва па абласцях і зрабіце вывад.

Вывад: сельскае насельніцтва памяншаецца.

 

IV Замацаванне вывучанага матэрыялу

Заданне: Выканайце заданне QR-кода:

V Рэфлексія

Прадоўжы сказ:

На ўроку я даведаўся…..
Мне было цікава…
Мне было складана…

 

VI Дамашняе заданне

§ 25, ст. 130; распрацаваць буклет “Сучасны горад Беларусі” (індывідуальнае заданне).

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий