Матэрыял можна выкарыстоўваць як пры правядзенні пазакласнай работы па беларускай літаратуры, так і на ўроку пры вывучэнні творчасці Янкі Маўра.
Галіна ГАРДЗІЕНКА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Глінішчанская сярэдняя школа імя І.П.Мележа”
Хойніцкага раёна,
Гомельская вобласць
Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў) – беларускі пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцей і раманаў для дзяцей і моладзі. Пісаў на беларускай мове. Адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заснавальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры, стваральнік першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1968). Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).
Прапаную вашай увазе займальны матэрыял па жыццёвым і творчым шляху Я.Маўра.
1 Крыжаванка па жыццёвым і творчым шляху Я.Маўра
Па гарызанталі:
1. Псеўданім беларускага пісьменніка, з якім Я.Маўр знаходзіўся ў сяброўскіх адносінах (Колас).
2. На якім музычным інструменце іграў Я.Маўр (Скрыпка).
3. Імя дачкі Я. Маўра, якая выйшла замуж за сына Я.Коласа – Міхася (Наталля).
7. Адзін з беларускіх гарадоў, у якім ёсць вуліца Я.Маўра (Пінск).
9. У якім беларускім горадзе знаходзілася дача Я.Маўра (Ждановічы).
Па вертыкалі:
4. Кім працаваў бацька Я.Маўра (Сталяр).
5. Імя жонкі Я.Маўра (Стэфаніда).
6. Адно з захапленняў Я.Маўра (Спірытызм).
7. Назва настаўніцкай семінарыі, у якой вучыўся Я.Маўр (Панявежская).
8. На якім транспарце любіў ездзіць пісьменнік (Веласіпед).
2 Воблака слоў па аповесці Я.Маўра “Палескія рабінзоны”
З воблака слоў выпішыце тыя словы, якія маюць дачыненне да аповесці.
Адказ: запалкі, кантрабандысты, Мірон, човен, востраў, Віктар.
3 Расшыфруйце словы з аповесці Я.Маўра “Палескія рабінзоны”
1) 12, 1, 2, 1, 15; 9, 14, 32, 32; 14, 32, 5, 9, 3, 6, 5, 9, 29 (Кабан, змяя, мядзведзь).
2) 26, 1, 18, 1, 17, 1, 24, 1 (Чарапаха).
3) 9, 2, 18, 16, 32 (Зброя).
4) 19, 1, 22, 26, 21, 12 (Саўчук).
5) 12, 1, 15, 20, 18, 1, 2, 1, 15, 5, 28, 19, 20, 28 (Кантрабандысты).
4 Запоўніце табліцу
Назва твора | Жанр | Галоўныя героі (герой) |
“Сын вады” | Манг | |
аповесць | Віктар, Мірон | |
“Багіра” | апавяданне |
Адказ: аповесць, “Палескія рабінзоны”, Кошка Багіра, гаспадары (бацька і дачка).