Канспект занятку па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” для дзяцей 3-4 гадоў “На падворку ў бабулі”

- 17:45ДОШКОЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ, Дошкольное образование. Сценарии, Методичка

Занятак накіраваны на фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту да беларускай мовы, а таксама на выхаванне асновы нацыянальнага светапогляду праз гульнявую дзейнасць.

 

Маргарыта АДАМЧУК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Дзіцячы сад № 40 г. Ліды”,
Гродзенская вобласць

 

 

Праграмныя задачы:

– фарміраваць уменне дзяцей адказваць на пытанні выхавальніка асобнымі словамі, працягваць фарміраваць уменне правільна вымаўляць гукі, уласныя імёны, назвы свойскай жывёлы: кот, карова, пеўнік, курачка; актывізаваць слоўнікавы запас дзяцей назвамі свойскай жывёлы, ветлівымі словамі (дзякуй, частуйцеся, калі ласка);
– развіваць мелкую маторыку рук; заахвочваць да эмацыянальнага і выразнага прагаворвання тэксту гульні;
– выхоўваць цікавасць да роднай мовы, аснову нацыянальнага светапогляду, жаданне праяўляць клопат пра жывёл.

Матэрыял і абсталяванне: аўдыязапіс “галасы жывёл”, макеты печы і хаткі, цацкі: курачка, пеўнік, кот, карова; малако ў збаночку, яечка, пячэнне; па колькасці дзяцей: дыдактычная гульня “Пакармі курачку” (скрыначка з ілюстрацыяй курачкі, фасоль), дыдактычная гульня “Кветачкі для каровы” (каляровая ілюстрацыя каровы на лузе, з каляровымі контурамі кветак, рознымі па памеры і колеры, кветачкі розныя па памеры і колеры на ліпучцы), медальёны для рухомых гульняў “Мышы”, “Кароўкі”; салёнае цеста, талерачкі.

 

Ход занятку

 

Выхавальнік (у вобразе бабулі): Добрай раніцы! Сёння наша хата гасцямі багата. Шчыра ўсіх вітаем і здароўя жадаем!

Выхавальнік і дзеці: Добрай раніцы мы кажам вам. Вельмі рады мы гасцям!

Выхавальнік: Мяне завуць бабуля Алена. А вас як? (Кожнае дзіця называе сваё імя на беларускай мове.)

Выхавальнік: Я вельмі рада вас бачыць у сваёй хаце. Праходзьце, калі ласка.

(Чуюцца галасы жывёл.)

Выхавальнік: Ай-я-яй! Хто гэта крычыць?

Дзеці па аднаму: Кот, пеўнік, карова і інш.

Выхавальнік: А адным словам – свойская жывёла. Паўтарыце? (Дзеці паўтараюць)

Выхавальнік: Я ж пакарміць жывёлу, забылася. Дзеці, дапамажыце, калі ласка.

(Падыходзяць да пеўніка з курачкай.)

Выхавальнік: Хто гэта?

Дзеці: Курачка, пеўнік.

Выхавальнік: Так, правільна. Гэта ён сёння першы прачнуўся і заспяваў. Як спявае пеўнік?

Дзеці: Ку-ка-рэ-ку! (Дзеці прагаворваюць індывідуальна)

Выхавальнік: Ко-ко-ко! Чуеце, дзеці, курачка сакоча, яна есці хоча. Давайце мы яе пакормім. Вось тут ёсць зярняткі. (Падыходзяць да сталоў, сядаюць)

Выхавальнік: Што любіць курачка?

Дзеці: Зярняткі.

Выхавальнік: Давайце пакормім курачку.

 

Гульня “Пакармі курачку”

Дзеці сядаюць за сталы, дзе для кожнага ляжыць скрыначка з ілюстрацыяй курачкі, фасоль. Патрэбна, каб дзеці пападалі фасоллю ў дзірачку, быццам “кормяць курачку”.

Выхавальнік: А паглядзіце, што гэта я ў гняздзечку знайшла?

Дзеці: Яечка.

Выхавальнік: Давайце скажам курачцы “дзякуй”.

Дзеці: Дзякуй!

 

(Гучыць голас каровы)

Выхавальнік: Му-у-у! А хто гэта мяне кліча? Чый гэта голас?

Дзеці: Каровы.

Выхавальнік: Як карова кліча нас? (паўтараюць “Му-у-у”). А давайце пагуляем у гульню “Пастух і каровы”, я буду пастух, а вы кароўкі. (Дзецям раздаюцца медальёны з выявай кароўкі).

 

Рухомая гульня “Пастух і каровы”

Выйшлі ўсе каровы на лужок,
Каб паскубці муражок.
Тут пастух: “Ту-ру-ру-ру”
А каровы ўслед яму:
– Му-му-му, малака каму?
Усе каровы маюць рожкі,
Хочуць пабадацца трошкі.
Тут пастух: “Ту-ру-ру-ру”,
А каровы ўслед яму:
– Му-му-му, малака каму?

(Дзеці ходзяць за выхавальнікам, імітуючы, як каровы пасуцца, бадаюцца.)

Гульня паўтараецца 2 разы

Выхавальнік: Зараз мы і кароўку пакормім смачнымі кветачкамі. (Дзеці сядаюць за сталы).

 

Дыдактычная гульня “Пакармі карову кветкамі”

На кожнага выхаванца ляжаць ілюстрацыі “Карова на лузе” і талерачкі з кветкамі, рознымі па памеры і колеры. Выхавальнік прапануе дзецям пакласці кветкі ў адпаведнасці з памерам і колерам кветак на лузе.

Выхавальнік: Вось малайцы якія! Дзеці, а што мы папросім у кароўкі?

Дзеці: Малачка!

Выхавальнік: 

Мычыць карова на лузе:
– Му-у, му-у!
Я малака вам даць магу!

Выхавальнік: Вось у нас і малачко, і яечка, і мука ёсць. Будзем пячы аладкі!

(Сядаюць за сталы, дзе ляжыць цеста і талерачкі. Давайце разамнём цеста!)

 

Пальчыкавая гульня:

Ладачкі, ладкі,
Пякла бабка аладкі (мнуць у далонях цеста)
Маслам палівала

Дзеткам раздавала (пачынаюць адрываць кусочкі цеста і класці на талерачку)
Ані – дзве,
Вані – дзве,
Машы – дзве,
Сашы – дзве.
Добрыя аладкі
У нашай бабкі! (Лепяць аладкі і выкладваюць на талерачку)

Выхавальнік: Вось цяпер мы іх у печку аднясём, хай пякуцца! (Нясуць усе разам)

 

Раптам чуецца голас ката “Мяў-мяў”, сядзіць каля печы.

Выхавальнік: Гэта ж мой коцік прыбег. Дзе ж ты гуляў? Давайце пагуляем у гульню з коцікам!

 

Рухомая гульня “Шэры кот” (дзецям адзяваюцца медальёны “мышкі”)

Раз, два, тры, чатыры,
Ката грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць. (Ходзяць па крузе)
“Кот”: Мышы ката баяцца?
“Мышы”: Не баяцца!
“Кот”: А я Кот-Катафей
Разганю ўсіх мышэй!

“Кот” ловіць “мышак” – дзеці ўцякаюць. Гуляюць 2 разы.

 

Выхавальнік (дастае з печы сапраўднае пячэнне ў форме аладак): А вось і аладкі нашы спякліся! Частуйцеся, калі ласка! І пачастуем нашых гасцей.

Дзеці хорам: Частуйцеся, калі ласка!

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий