11-ы ўрок з тэмы “З прыродай у гармоніі” (Mit der Natur in Harmonie). Навучанне разуменню прачытанага.
Марыя СПЕЦЕЛЮН,
настаўнік нямецкай мовы
ДУА “Нацкая сярэдняя школа”
Воранаўскага раёна,
Гродзенская вобласць
Тэма ўрока: Прырода і прыродаахоўныя запаведнікі Германіі (Natur und Naturschutzgebiete). Навучанне разуменню прачытанага.
Урок: 11-ы ўрок з тэмы “З прыродай у гармоніі” (Mit der Natur in Harmonie).
Мэта: фарміраваць і развіваць камунікатыўныя навукі адзінаццацікласнікаў, пашырыць веды навучэнцаў пра прыродаахоўныя запаведнікі Германіі.
Задачы:
– адукацыйная – арганізаваць дзейнасць навучэнцаў па прымяненні лексічнага матэрыялу па тэме ў розных моўных сітуацыях; пашырыць і актуалізаваць веды навучэнцаў пра запаведнікі Германіі; плануецца на канец урока паглыбіць і сістэматызаваць навыкі навучэнцаў па тэме; на выхадзе з урока адзінаццацікласнікі змогуць запытаць і расказаць пра прыроду і запаведнікі Германіі, на аснове тэксту для аўдзіравання змогуць даведацца пра Баварскі лес; на аснове самастойна прачытанага тэксту змогуць расказаць пра Ватавае мора.
– развіваючая – стварыць умовы для развіцця памяці, мыслення, фантазіі, актыўнасці, творчых і інтэлектуальных здольнасцей навучэнцаў, уменне выконваць заданні самастойна і ў групах; развіваць навыкі аўдзіравання.
– выхаваўчая – садзейнічаць пашырэнню кругагляду навучэнцаў па вывучаемай тэме, стварыць умовы добразычлівасці, абагачэння ўнутранага свету адзінаццацікласнікаў.
Абсталяванне: камп’ютар, прэзентацыя “Прыродаахоўныя запаведнікі Германіі “, падручнік для 11-га класа, індывідуальныя заданні вучням, карткі з пытаннямі для тэксту, відэафільм “Weltnaturerbe Wattenmeer – ein einmaliges Erlebnis” (“Міравая ўнікальная спадчына Ватавае мора”).
Форма правядзення: урок-экскурсія.
Віды дзейнасці: групавая, індывідуальная, франтальная.
Педагагічныя тэхналогіі: інфармацыйна-камунікацыйная, здароўезберагаючая тэхналогіі.
Міжпрадметныя сувязі: літаратура, геаграфія, інфарматыка.
Прэзентацыя “Прыродаахоўныя запаведнікі Германіі і Беларусі”: https://docs.google.com/presentation/d/1ADFgOAnxHmKHblSt1bkmksKJ2MlMgKdCWxbMXGb3NMU/edit?usp=sharing
Ход урока
1 Арганізацыйны момант
Эпіграф на дошцы:
“Viele kleine Leute an vielen kleinen Orten, die viele kleine Schritte tun, können das Gesicht der Welt verändern”.
Пытанне настаўніка: Seid ihr mit dieser Aussage einverstanden? (Вучні выказваюць сваю думку, ці згодны яны з гэтым меркаваннем).
2 Фанетычная зарадка (Phonetik Ladung)
– Nennt alle möglichen Wörter zum Thema «Natur»! (Вучні называюць словы на кожную літару алфавіта і запісваюць на дошцы);
– Nennt alle Wörter mit dem Wort „Natur“ (die Naturkatastrophe, der Natur-freund, das Naturdenkmal, das Naturschutzgebiet, der Naturforscher, die Naturwis-senschaft, der Naturschutz, das Naturprodukt);
– Prüfungsfrage: Was ist die Natur? (Вучні адказваюць на пытанне “Што значыць слова “Прырода”?).
3 Праверка дамашняга задання
1-я група – вуснае выказванне па тэме “Абарона навакольнага асяроддзя” („Um-weltschutz“).
2-я група – асацыяграмы па тэме “Станоўчае і адмоўнае прыродаахоўнага запаведніка” („Vorteile und Nachteile eines Naturschutzgebiets“); пісьмова.
4 Матывацыя (гутарка з класам), азнаямленне з задачамі ўрока
Пытанне настаўніка: Heute sprechen wir über Naturschutzgebiete von Deutschland. Was werden wir in der Stunde machen?
Прагляд презентацыі (Präsentation ansehen). Пасля прагляду вучні называюць задачы ўрока, дапаўняе і абагульняе настаўнік.
5 Новая тэма
– Was sind Vorteile und Nachteile eines Naturschutzgebiets? Lest Meinungen auf den Kärtchen und vergleicht sie mit ihren Meinungen.
Кожнаму вучню даецца адно выказванне, прачытаўшы якое, кожны павінен згадзіцца ці не, выказаць свой погляд пра прыродаахоўныя запаведнікі (Дадатак 1).
Аўдзіраванне. Праца з тэкстам “Баварскі лес” (Bayerischer Wald). Перад праслухваннем тэксту настаўнік раздае карткі з пытаннямі, на якія трэба будзе даць адказ пасля праслухвання (Дадатак 2).
Фізхвілінка (Augengymnastik)
Праца з тэкстам “Ватавае мора” (Wattenmeer), падручнік для 11-га класа (А.П.Будзько, І.Ю.Урбановіч, 2012), практ. 6(с) с. 169–71.
– прагляд відэароліка “Weltnaturerbe Wattenmeer – ein einmaliges Erlebnis” (прагляд відэароліка па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=n1kU6p9tKAM);
– прадтэкставы этап (тлумачэнне незнаёмых слоў і выразаў);
– тэкставы этап (самастойная праца з тэкстам – чытанне);
– паслятэкставы этап (выконваем заданні 3 і 4 па групах; 5-е заданне – франтальнае апытванне), с. 171–172.
6 Рэфлексія
Самаацэнка, ацэнка работы сваёй групы, што было новым, а што незразумелым (Дадатак 3).
7 Дамашняе заданне
1-я група – расказаць пра Ватавае мора;
2-я група – расказаць пра запаведнікі Германіі (Гарц, Баварскі лес);
3-я група – расказаць пра запаведнікі Беларусі.
8 Выстаўленне і каменціраванне адзнак
Дадатак 1
– Mit dem Naturschutzgebiet wird eine bestimmte Fläche der Natur überlassen.
– Mit dem Schaffen eines Naturschutzgebiets wird eine biologische Vielfalt ge-fördert, die sich sonst nicht entwickeln kann.
– Forscher können in Naturschutzgebieten wichtige Erkenntnisse für das Öko- System machen.
– Viele Tier und Pflanzenarten brauchen nicht nur lebendige Bäume, sondern auch totes und modernes Holz.
– Ein Naturschutzgebiet ist auch naturpädagogisch wichtig: Menschen können darin Natur erleben.
Дадатак 2
Text „Bayerischer Wald“
Die Insel der Natur im Zentrum Europas
Der Otter – выдра; der Marder – куніца.
Der Bayerische Wald besetzte einmal ein weites Gebiet. Heute ist seine Größe bescheidener, aber auch 2 Tausend Quadratkilometer wilder Wald, auf den deutschen Ländern gestreckt, sehen sehr beeindruckend aus. Der 1970 ge-gründete Bayerische Wald-Nationalpark ist eine natürliche Erweiterung des Böhmischen Böhmerwaldes.
Beide sind gut vor Wilderern und Liebhabern geschützt, um von dem freien Nutzen der Natur zu profitieren. Heute, im bayerischen Wald, finden Sie nur Touris-ten — Besucher und Naturliebhaber, die sich um jeden Grashalm unter den Füßen sorgen. Gutscheine nach Deutschland kaufen, viele Reisende interessieren sich für diese natürliche Attraktion und die Regeln ihres Besuchs.
Die reiche Pflanzenwelt und die Tiere, die unter den Bögen der jahrhundertealten Bäume leben, fühlen sich im bayerischen Wald großartig. Während der Periode der Existenz des Nationalparks wurde die Landschaft, die an einigen Orten Veränderun-gen im Laufe der menschlichen Aktivitäten veränderte, wieder aufgebaut.
Populationen von Hirschen, Luchsen, Ottern, Marder und anderen Waldtie-ren, deren Jagd nach dem Gesetz verfolgt wird, haben sich vervielfacht. Der Wald ist voller Vögel, unter denen es ziemlich seltene Arten gibt. Im Nationalpark ist eine ernsthafte wissenschaftliche Arbeit im Gange, um Tierarten in der natürlichen Um-gebung wiederherzustellen.
Besuchen Sie das Reich der Natur!
Die Beliebtheit des Bayerischen Waldes als eine der ältesten Naturschönheiten Euro-pas ist nicht überraschend. Jeder, der auf sein Land setzt, wartet auf ein kleines Wunder der Reinkarnation. Von einer zivilisierten Gesellschaft bis an den Rand der unberührten Natur — das Reich der wilden Tiere und Vögel, fühlt man einen un-glaublichen Anstieg von Kraft und Emotionen. Der bayerische Wald, mit seiner herrlichen frischen Luft, heilt von Depressionen und Stadtangst, wie keine Medizin in der Welt.
Пытанні да тэксту:
1. Wan hat der Bayerische Wald-Nationalpark gegründet?
2. Wie sind die Pflanzenwelt und die Tierwelt im Nationalpark?
3. Heilt der Bayerische Wald von Depressionen und Stadtangst?
4. Wer besucht gern Nationalpark?
Дадатак 3
Ліст самаацэнкі
Welches Resultat habe ich bekommen?
Was habe ich erreicht?
Was war für mich in der Stunde überraschend