Праверачная работа па раздзеле “Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія”. 5-ы клас

- 16:03II И III СТУПЕНИ, БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Матэрыялы да ўрокаў, Методичка

Гэта праверачная работа згодна планавання праводзіцца ў ІІІ чвэрці (у сакавіку).

Галіна БРЭЙВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Воранаўская сярэдняя школа”,
Гродзенская вобласць 

 

 

Варыянт 1

1 Зрабіць фанетычны запіс прапанаваных слоў.

Патрыёт, прыезд, барацьба, якасць, усміхаешся, схіліцца, бясшумны.

2 Выпісаць словы, у якіх літары д з і д ж абазначаюць адзін гук.

Ураджай, аджыць, дажджлівы, медзь, адзвоньваць, адзіночны.

3 Падкрэсліць літары ў словах з фанетычным падаўжэннем адной рыскай, а з марфалагічным падваеннем – дзвюма рыскамі.

Бясспрэчна, збожжавы, жыллёвы, заззяць, зацішша, асенні.

4 Уставіць літары о, э, а, ы.

В_дны, д_брыня, адр_с, ж_этон, бр_во, інж_нер.

5 Уставіць літары е, ё, я.

П_чора, бо_зь, п_сняры, г_ройскі, м_ккаваты.

6 Уставіць, дзе неабходна, мяккі знак або апостраф.

Разал_ю, вас_мёрка, аб_яднанне, самадзяржаў_е, сур_ёзны, міл_ярд.

7 Уставіць літары ў або у.

Па_за, індывіду_м, но_-ха_, станцыя метро “_сход”, дзядзька _ладзімір, па_збекску, а_л.

8 Уставіць, дзе неабходна, прыстаўныя або ўстаўныя літары.

Дрот  _ржавы, _ордэнскі, _узор, па_ук, _оптыка, вока_мгненна, па _льгоце, _эты, за_мшэлы.

9 Уставіць літары т(ц), д (дз).

У бі_ ве, вя_ём, _юльпан, ан_эна, мун_ір, _ыялог, _юль, увер_юра.

10 Перакласці на беларускую мову.

Бастион, гениальный, диета, патриот, скорпион.

 

Адказы

1 [патрыйот], [прыйэст], [барадз’ба], [йакас’ц’], [ус’м’іхайэс’а], [сх’іл’іца], [б’ашумны].
2 Ураджай, дажджлівы, медзь, адзіночны.
3 Словы з фанетычным падаўжэннем: збожжавы, жыллёвы, заззяць, зацішша; словы з марфалагічным падваеннем: бясспрэчна, асенні.
4 Водны, дабрыня, адрас, жэтон, брыво, інжынер.
5 Пячора, боязь, песняры, геройскі, мяккаваты.
6 Разалью, васьмёрка, абяднанне, самадзяржаўе, сурёзны, мільярд.
7 Паўза, індывідуум, ноу-хау, станцыя метро “Усход”, дзядзька Уладзімір, па-ўзбекску, аул.
8 Дрот іржавы, ордэнскі, узор, павук, оптыка, вокамгненна, па льгоце, гэты, замшэлы.
9 У бітве, вядзём, цюльпан, антэна, мундзір, дыялог, цюль, уверцюра.
10 Бастыён, геніяльны, дыета, патрыёт, скарпіён.

 

Варыянт 2

1 Зрабіць фанетычны запіс прапанаваных слоў.

Патрыярх, адказ, айсберг, звязаны, мыешся, скідка, бесчалавечны.

2 Выпісаць словы, у якіх літары д з і д ж абазначаюць два гукі.

Джгаць, аджынаць, аджартавацца, адзначыць, дзесьці, падземны.

3 Падкрэсліць літары ў словах з фанетычным падаўжэннем адной рыскай, а з марфалагічным падваеннем – дзвюма рыскамі.

Раззлаваны, палоззе, аддаляць, калоссе, былінны, меддзю.

4 Уставіць літары о, э, а, ы.

Лод_р, літ_ратура, майст_р, ч_мпіён, бл_ха, поч_рк.

5 Уставіць літары е, ё, я.

С_ржант, дроб_зь, пав_сялелі, Арг_нціна, к_рамічны.

6 Уставіць, дзе неабходна, мяккі знак або апостраф.

Цв_к, парц_еры, вераб_ і, барац_біт, пагалоў_е, кампан_ён.

7 Уставіць літары ў або у.

Ма_залей, насілі _нты, архівары_с, песні-_ спаміны, “Вясёлка” _першыню друкуе, на _краіне, Ланда_.

8 Уставіць, дзе неабходна, прыстаўныя або ўстаўныя літары.

На  _льдзіне, _астравы, _очы, на_ окал, над _льдом, за_астрыць, _ордэны, _этак, пры_мчацца.

9 Уставіць літары т(ц), д(дз).

У Лі_ве, _мітрый, _ікавы, _эрмін, ак_ёр, _эталь, _юны, на_юрморт.

10 Перакласці на беларускую мову.

Биограф, материал, диалог, авиация, биология.

 

Адказы

1 [патрыйарх], [аткас], [айз’б’эрх], [з’в’азаны], [мыйэс’а], [ск’ітка], [б’эшчалав’эчны].
2 Аджынаць, аджартавацца, адзначыць, падземны.
3 Словы з фанетычным падаўжэннем: палоззе, калоссе, меддзю; словы з марфалагічным падваеннем: раззлаваны, аддаляць, былінны.
4 Лодар, літаратура, майстар, чэмпіён, блыха, почырк.
5 Сяржант, дробязь, павесялелі, Аргенціна, керамічны.
6 Цвік, парцьеры, верабі, барацьбіт, пагалоўе, кампаньён.
7 Маўзалей, насілі унты, архіварыус, песні-ўспаміны, “Вясёлка” ўпершыню друкуе, на Украіне, Ландау.
8 На льдзіне, астравы, вочы, навокал, над ільдом, завастрыць, ордэны, гэтак, прымчацца.
9 У Літве, Дзмітрый, цікавы, тэрмін, акцёр, дэталь, дзюны, нацюрморт.
10 Біёграф, матэрыял, дыялог, авіяцыя, біялогія.

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий