Аўтар прапануе матэрыял для арганізацыі якаснай падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з навучэнцамі 6-га класа. Заданні дапамогуць паўтарыць вялікі аб’ём матэрыялу перад самім спаборніцтвам, пашырыць веды па фанетыцы, арфаграфіі, лексікалогіі, марфалогіі, словаўтварэнні, а таксама па беларускай літаратуры.
Таццяна МАРЦЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Ёдкаўская сярэдняя школа” Лідскага раёна,
Гродзенская вобласць
Мэты: актуалізаваць, сістэматызаваць і паглыбіць набытыя ў 5-6-м класах веды з розных раздзелаў беларускай мовы і літаратуры.
Задачы: пашыраць актыўны слоўнік, кругагляд, развіваць кемлівасць вучняў; выхоўваць паважлівыя адносіны да беларускай літаратурнай спадчыны, роднай мовы.
ЗАДАННІ
1. Выбраць з прапанаваных назваў тыя, якія ўяўляюць сабой словазлучэнне, назваць аўтара і жанр твора: “Прысяга сэрцам”, “Калі ласка”, “Жураўлі на Палессе ляцяць…”, “Разумная дачка”, “У старых дубах”, “Уцякала зіма ад вясны…”, “Конь і сабака”, “Зоры спяваюць”, “Малпін жарт”, “Дрымотна ціснуцца кусты”.
Твор | Аўтар | Жанр |
2. Паставіць назвы літаратурных твораў у патрэбным склоне, вызначыць аўтара і жанр твора.
Твор | Склон | Аўтар | Жанр |
“Пестунь” | Т. скл. | ||
“Лісце” | Т. скл. | ||
“Крыніца” | М. скл. | ||
“Дарэктар” | М. скл. | ||
“Насцечка” | М. скл. | ||
“Гарбуз” | М. скл. |
3. Уставіць патрэбныя прыметнікі ў назвы твораў, вызначыць іх разрад, назваць аўтара і жанр.
Твор | Прыметнік | Разрад прыметніка | Аўтар | Жанр |
“… вада” | ||||
“…скіт” | ||||
“…мудрасць” | ||||
“… удзячнасць” | ||||
“… яблыкі” |
4. Падлічыць колькасць неабходных гукаў у назвах твораў, назваць аўтара і жанр.
Твор | Колькасць гукаў | Аўтар | Жанр |
“Я – маленькая кропля з крыніцаў святых” | Мяккіх – | ||
“Падслуханая казка” | Глухіх – | ||
“Яшчэ ў дні старыя, у век наш лучынны…” | Санорных – | ||
“На рэчцы” | Шыпячых – |
5. Уставіць неабходнае слова ў назву твора, вызначыць, якім спосабам яно ўтварыліся, назваць аўтара і жанр.
Твор | Неабходнае слова | Спосаб утварэння | Аўтар | Жанр |
“… кадзіла” | ||||
“… Каляда на белым кані…” | ||||
“Добры хлопец …” | ||||
“Чужое …” |
6. Пра якога пісьменніка гэтыя факты? Суаднясіце факт з фотаздымкам пісьменніка і назавіце яго сапраўднае прозвішча.
Факт пра пісьменніка | Фотаздымак | Псеўданім і сапраўднае прозвішча |
1. Нарадзіўся ў засценку Акінчыцы | А.![]() |
І. Янка Маўр (Іван Фёдараў) |
2. Узяў у якасці псеўданіма мянушку свайго дзеда | Б.![]() |
ІІ. Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік) |
3. Першая кніга, якая пакінула незабыўнае ўражанне, была кніга М.Гогаля “Вечера на хуторе близ Диканьки” | В.![]() |
ІІІ. Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас) |
4. Паводле прызнання гэтага пісьменніка, дзве сутнасці жывуць у яго грудзях. Гэта кроў яўрэйскага Усходу… У другой жа валасы –ільняныя. Яна трымае ў руках гуслі і спявае песні беларускай зямлі | Г.![]() |
ІV. Максім Танк (Яўген Скурко) |
5. Заснавальнік прыгодніцкага і фантастычнага жанраў у беларускай літаратуры | Д.![]() |
V. Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі) |
7. Хто з герояў твора гаварыў гэтыя словы? Назавіце аўтара, устаўце неабходныя літары, знакі прыпынку, раскрыйце дужкі.
Урывак твора | Герой і твор | Аўтар |
Др..жба в..лікая спр..ва. Б..з др..жб.. ч..л..веку ця..ка ж..ць чу..це дзя..чаткі? Др..жба р..біць в..лікі.. спр..вы. | ||
Што было тое (быллё) п..р..сло. Усё пра..шло і н..ма чаго п..раг..в..рваць… Прахо..ь бр..т бліж..й да Л..ні ды ра..ка..вай. | ||
Усё і самае лё..кае тр..ба в..в..чыць зр..з..мець вел..мі ясна. В..в..чыш зр..з..мееш – н..вучы..ся д..м..ць р..зв..жаць усё будз..ш сх..пл..ваць на хаду. Мо..г свой трэба тр..н..раваць зм..лку. | ||
Кол..кі п..еў я гэтага с..ла а т..кога як еў у с..р..к тр..цім не д..в..дз..лася. |
8. Растлумачыць значэнне слоў: смуга, волат, лагчына, дыямент, запісаць іх у патрэбнай форме ў творы, вызначыць поўную назву твора і аўтара, сінтаксічную ролю выдзеленых займеннікаў.
Твор | Слова і яго лексічнае значэнне | Поўная назва твора | Аўтар | Сінтаксічная роля займенніка |
Падаюць сняжынкі – |
||||
Ёсць дрэвы-… і карлікі, засохлыя і крывыя, кучаравыя і абкарнаныя. Гэтак жа і ў лесе чалавечым… А я веру: у кожнага чалавека сваё Я. Непаўторнае! | ||||
Неба гэтымі днямі сінела чыстае і глыбокае. Яно не было цяпер такое яркае, як раней, часта атульвала яго белаватая, нібы малочная, … . |
||||
У балотнай …, парослай алешнікам, яшчэ адну плаціну даўным-даўно паставілі бабры. З аднаго боку ад рэчачкі стаяў на ўзгорку бор, пад ім хат з пяць маленькае вёсачкі. |
9. Перакласці на беларускую мову словы, утварыць ад беларускіх адпаведнікаў лексемы з памяншальна-ласкальным значэннем і ўставіць іх у народную песню: тулуп, кнут, телега, лошадь, дружка:
Прыехала Каляда на белым кані,
Яе … – ясен месячык,
Яе … – ясна зорачка,
Яе … – ясна звёздачка,
Яе … – з тоўстага лядку,
Яе … – з белага сняжку.
Як называецца мастацкі сродак у выдзеленых словазлучэннях?
10. Суаднесці твор з аўтарам і зборнікам, у якім ён быў надрукаваны.
Твор | Зборнік | Аўтар |
1. “Продкі” | А. “Шляхціц Завальня” | І. Янка Брыль |
2. “Купальскія светлякі” | Б. “Вянок” | ІІ. Алесь Пісьмянкоў |
3. “Вадзянік” | В. “Планіда” | ІІІ. Ян Баршчэўскі |
4. “Вужыная карона” | Г. “Казкі жыцця” | ІV. Максім Багдановіч |
5. “Над зямлёй – красавіцкае неба” | Д. “Жменя сонечных промняў” | V. Якуб Колас |
11. Разгадаць крыжаванку “Літаратурныя тэрміны”.
1. Частка вершаванага тэксту, якая змястоўна аб’ядноўвае некалькі радкоў.
2. Сугучнасць канчаткаў радкоў у вершаваным творы.
3. Літаратурныя творы, у якіх адбываюцца падзеі, немагчымыя ў рэальным жыцці.
4. Рыса, выразная падрабязнасць у паказе паводзін, учынкаў, перажыванняў, апісанні знешнасці героя, яго адзення, абстаноўкі.
5.Мастацкі прыём, калі нежывым, неадушаўлёным прадметам і з’явам надаюцца ўласцівасці чалавека або жывых істот.
6. Апісанне знешняга выгляду героя, якое дае ўяўленне пра гэтага чалавека, а таксама перадае адносіны да яго аўтара ці апавядальніка.
12. Адзначыць правільныя сцвярджэнні знакам “+”.
Факт | +/– | Факт | +/– |
Раней даследчыкі і паэты называлі Скарыну Георгій | Пісьменнікі Алена Масла, Генрых Далідовіч, Андрэй Федарэнка, Раіса Баравівова – гэта нашы сучаснікі | ||
У творы Уладзіміра Бутрамеева “Славутая дачка Полацкай зямлі” расказваецца пра Ефрасінню Полацкую | Сінонімам да выдзеленага слова з’яўляецца лексема чыгунок: “Не паспелі сесці пры сустрэчы, Як патэльня засквірчэла ў печы” (Пятрусь Броўка) |
||
Творы Анатоля Вярцінскага “Два полі” і Васіля Зуёнка прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны | У загадцы “Крылаў не маю, а хутка лятаю, сам мяне выпусціш, ды потым не зловіш” гаворыцца пра кнігу | ||
Апавяданне “Вужыная карона” спачатку было напісана на польскай мове | Народная песня “А на Купалу Рана сонца іграла…” прысвечана беларускаму пісьменніку Янку Купале |
Адказы
1.
Твор | Аўтар | Жанр |
“Прысяга сэрцам” | Пятрусь Броўка | Верш |
“Разумная дачка” | – | Беларуская народная казка |
“У старых дубах” | Якуб Колас | Апавяданне |
“Малпін жарт” | Уладзімір Корбан | Байка |
2.
Твор | Склон | Аўтар | Жанр |
“Пестунь” | Т. скл. “Пестунню” | – | Легенда |
“Лісце” | Т. скл. “Лісцем” | Уладзімір Караткевіч | Верш |
“Крыніца” | М. скл. “Крыніцы” | Якуб Колас | Літаратурная казка |
“Дарэктар” | М. скл. “Дарэктару” | Якуб Колас | Урывак з паэмы “Новая зямля” |
“Насцечка” | М. скл. “Насцечцы” | Кузьма Чорны | Аповесць |
“Гарбуз” | М. скл. “Гарбузе” | Алесь Звонак | Байка |
3.
Твор | Прыметнік | Разрад прыметніка | Аўтар | Жанр |
“… вада” | Жывая | Якасны | Якуб Колас | Літаратурная казка |
“…скіт” | Лебядзіны | Адносны | Уладзімір Караткевіч | Літаратурная казка |
“…мудрасць” | Векавая | Адносны | Іван Саверчанка | Урывак з легенды “Скарб крывічоў” |
“… удзячнасць” | Дамавікова | Адносны | – | Легенда |
“… яблыкі” | Салодкія | Якасны | Вячаслаў Адамчык | Апавяданне |
4.
Твор | Колькасць гукаў | Аўтар | Жанр |
“Я – маленькая кропля з крыніцаў святых” | Мяккіх – 8 | Алесь Казека | Верш |
“Падслуханая казка” | Глухіх – 7 | Андрэй Федарэнка | Літаратурная казка |
“Яшчэ ў дні старыя, у век наш лучынны…” | Санорных – 9 | Пятрусь Броўка | Верш |
“На рэчцы” | Шыпячых – 0 | Якуб Колас | Урывак з паэмы |
5.
Твор | Неабходнае слова | Спосаб утварэння | Аўтар | Жанр |
“Сармацкае кадзіла” | Сармацкае | Суфіксальны | Пімен Панчанка | Верш |
“Прыехала Каляда на белым кані…” | Прыехала | Прыставачны | – | Беларуская народная песня |
“Добры хлопец Дзік” | Дзік | Бяссуфіксны | Максім Лужанін | Аповесць |
“Чужое багацце” | Багацце | Бяссуфіксны | Георгій Марчук | Літаратурная казка |
6. 1 – Б – ІІІ; 2 – Г – V; 3 – В – ІV; 4 – А – ІІ; 5 – Д – І.
7.
Урывак твора | Герой і твор | Аўтар |
Дружба вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць, чуеце, дзяўчаткі? Дружба робіць вялікія справы. | Маці Насцечкі, аповесць “Насцечка” | Кузьма Чорны |
Што было, тое быллём парасло. Усё прайшло, і няма чаго перагаворваць… Праходзь, брат, бліжэй да Лёні ды расказвай. | Бацька Лёні, Апавяданне “Сябры” |
Алена Васілевіч |
Усё, і самае лёгкае, трэба вывучыць, зразумець вельмі ясна. Вывучыш, зразумееш –навучышся думаць, разважаць, усё будзеш схопліваць на хаду. Мозг свой трэб трэніраваць змалку. | Хлопчык Міця, апавяданне “Страта” | Генрых Далідовіч |
Колькі паеў я гэтага сала, а такога, як еў у сорак трэцім, не даводзілася. | Дзед Агей, апавяданне “Цітаўкі” | Анатоль Кудравец |
8.
Твор | Слова і яго лексічнае значэнне | Поўная назва твора | Аўтар | Сінтаксічная роля займенніка |
Падаюць сняжынкі – …-росы, Падаюць бялюткі за маім акном… |
Дыяменты – алмазы | Паэма “Дзясяты падмурак” | Паўлюк Трус | Азначэнне |
Ёсць дрэвы-… і карлікі, засохлыя і крывыя, кучаравыя і абкарнаныя. Гэтак жа і ў лесе чалавечым… А я веру: у кожнага чалавека сваё Я. | Волаты – асілкі | Кніга “Я: праўдзівы аповед пра твой і мой радавод” |
Уладзімір Ліпскі | Азначэнне |
Неба гэтымі днямі сінела чыстае і глыбокае. Яно не было цяпер такое яркае, як раней, часта атульвала яго белаватая, нібы малочная, … . | Смуга – туман | Раман “Подых навальніцы” | Іван Мележ | Дзейнік Дапаўненне |
У балотнай лагчыне, парослай алешнікам, яшчэ адну плаціну даўным-даўно паставілі бабры. З аднаго боку ад рэчачкі стаяў на ўзгорку бор, пад ім хат з пяць маленькае вёсачкі. | Аповесць “Паляванне на Апошняга Жураўля” | Алесь Жук | Акалічнасць |
9.
Прыехала Каляда на белым кані,
Яе конічак – ясен месячык,
Яе дружачка – ясна зорачка,
Яе пужачка – ясна звёздачка,
Яе вазочак – з тоўстага лядку,
Яе кажушок – з белага сняжку.
Ясен месячык, ясна зорачка, ясна звёздачка – сталыя эпітэты.
10. 1 – В – ІІ; 2 – Г – V; 3 – Б – ІV; 4 – А – ІІІ; 5 – Д – І.
11. 1 – страфа; 2 – рыфма; 3 – фантастыка; 4 – дэталь; 5 – увасабленне; 6 – партрэт.
12.
Факт | +/– | Факт | +/– |
Раней даследчыкі і паэты называлі Скарыну Георгій | + | Пісьменнікі Алена Масла, Генрых Далідовіч, Андрэй Федарэнка, Раіса Баравівова – нашы сучаснікі | + |
У творы Уладзіміра Бутрамеева “Славутая дачка Полацкай зямлі” расказваецца пра Ефрасінню Полацкую | – | Сінонімам да выдзеленага слова з’яўляецца лексема чыгунок: “Не паспелі сесці пры сустрэчы, Як патэльня засквірчэла ў печы” (Пятрусь Броўка) |
– |
Творы Анатоля Вярцінскага “Два полі” і Васіля Зуёнка прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны | + | У загадцы “Крылаў не маю, а хутка лятаю, сам мяне выпусціш, ды потым не зловіш” гаворыцца пра кнігу | – |
Апавяданне “Вужыная карона” спачатку было напісана на польскай мове | + | Народная песня “А на Купалу Рана сонца іграла…” прысвечана беларускаму пісьменніку Янку Купале | – |