Тэхналагічная карта занятку па навучанні грамаце па праграме спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі (ад 5 да 6 гадоў), з выкарыстаннем карэкцыйных заняткаў для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення
Алена ЮХНЕВІЧ,
настаўнік-дэфектолаг
ДУА “Трабская сярэдняя школа” Іўеўскага раёна,
Гродзенская вобласць
Тэма. Гук [й]. Гукавы аналіз слова “зайка”
Задачы
– пазнаёміць дашкольнікаў з гукам [й];
– стымуляваць дзяцей праводзіць гукавы аналіз слова, падбіраць словы на зададзены гук;
– развіваць уменне характарызаваць гук, звязнае маўленне, лагічнае мысленне, маторыку артыкуляцыйнага апарата, графічныя ўменні;
– выхоўваць у дзяцей інтарэс да беларускай мовы.
Абсталяванне: прадметны малюнак зайца, карта-схема для гукавога аналізу слоў, індывідуальныя карты-схемы для гукавога аналізу слоў, фішкі для гукавога аналізу слоў, люстэркі (для кожнага дзіцяці), сюжэтны малюнак “Зайка смяецца”, карткі з прадметнымі малюнкамі (апельсін, аўтобус, ананас, замок, зорка, зязюля, кот, конь, карова), карткі з заданнем для развіцця графічных уменняў (для кожнага дзіцяці), ручкі (для кожнага дзіцяці).
Занятак: https://drive.google.com/file/d/1Gi03Qosi0c4UKzhg9cJOb9J_r224t4ci/view?usp=sharing