Вера ДЗЯДОЛКА,
кіраўнік фізічнага выхавання,
ДУА “Дубненскі дзіцячы сад” Мастоўскага раёна,
Гродзенская вобласць
Праграмныя задачы:
– фарміраваць у дзяцей уяўленне пра правілы паводзін у лесе;
– развіваць рухальную актыўнасць, хуткасна-сілавыя якасці, вынослівасць, хуткасць рэакцыі, узгадняць свае дзеянні з дзеяннямі каманды;
– выхоўваць чулае стаўленне да прыроды, спаборніцкі інтарэс, мэтанакіраванасць.
Матэрыялы і абсталяванне: тэматычныя запісы песень, фанаграм і музыкі; эмблемы каманд “Вясёлка”, “Праменьчык”; “смецце” (банкі, склянкі, паперкі і іншае); кантэйнеры сіняга і жоўтага колеру; касцюм Сонейка для дарослага; “возера” – тканіна блакітнага колеру; “вогнішча” – абруч чырвонага колеру з імітацыяй полымя; 4 мяккія модулі (“паваленае дрэва”); дрэвы штучныя; па 2 вядры; кеглі па колькасці дзяцей, пластыкавыя лапаткі і палівачкі; мяшэчкі з пяском; цацкі рыбкі і жывёлы па колькасці дзяцей, праменьчыкі, 2 цацкі-зайчыкі, шапачка зайца.
Месца правядзення: фізкультурная зала.
Ход мерапрыемства
Пад песню І.Ударцава “Дзеці Зямлі” дзеці заходзяць у залу і строяцца ў адну шарэнгу.
Вядучы (кіраўнік фізічнага выхавання): Добры дзень, дзеці!
На вуліцы часта можна ўбачыць кучы смецця, засмеценыя берагі рэк і азёр. Змяніць мір да лепшага часцяком можна сваімі рукамі. Пасадзіць дрэва, разбіць клумбу і пасадзіць кветкі, ачысціць берагі возера, рэчкі, сабраць смецце – і свет стане крышачку чысцей і святлей.
А што можам зрабіць мы, рабяты, каб хоць нешта змяніць да лепшага? Перш за ўсё трэба ўспомніць пра сябе: а ці не кідаў я сам паперкі сабе пад ногі, ці не кідаў бутэлькі ў рэчку, ці не ламаў тоненькія і безабаронныя дрэўцы, не крыўдзіў птушак, звяроў, насякомых? Пакуль кожны з нас не пачне з самога сябе, няма чаго чакаць вакол нас змен да дабра. Калі камусьці з нас атрымаецца перамагчы свае шкодныя звычкі і схільнасці – ляноту, неахайнасць, грубіянства, нецярплівасць, нежаданне папрацаваць на агульнае дабро – то ўсім стане жыць весялей і вальней.
Гучыць трывожная музыка, у залу забягае Сонейка і крычыць.
Сонейка: Выратуйце! Дапамажыце! Дапамажыце!
Вядучы: Што здарылася!?
Сонейка: Я згубіла ўсе свае праменьчыкі. Я не магу сагрэць зямлю, каб яна прачнулася пасля зімовага сну. Сёння зазірнула ў лес, а там няшчасце здарылася! Усе звяры разбегліся, трава не расце, кветкі не цвітуць, птушкі перасталі спяваць, рыбкі ў рэчцы прапалі…трэба іх выратаваць!
Вядучы: Дзеці, дапаможам Сонейку праменьчыкі знайсці?
Дзеці: Так!
Вядучы: Наш экалагічны патруль гатовы адправіцца ў дарогу!
Сёння ў ім дзяжураць каманды “Вясёлка” і “Праменьчык”.
Дэвіз 1-й каманды:
Будзем лес любіць, аберагаць,
Будзем дарослым дапамагаць!
Дэвіз 2-й каманды:
Будзем берагчы лясы і рэкі,
Каб захавалася ўсё навекі!
Вядучы: Я бачу, што каманды гатовыя адправіцца ў дарогу. (Перастраенне ў адну калону.)
Размінка (пад музыку)
Па сцяжынцы мы пойдзем (хадзьба на месцы),
У лес усе разам трапім (хадзьба звычайная па зале).
На насочкі дружна станем і да неба мы дастанем (хадзьба на насках).
Добры дзень, сонца залатое (хадзьба на насках, рукі ўверх),
Добры дзень, неба блакітнае!
Тут ёсць камяні на шляху, іх нам трэба абысці (хадзьба паміж арыенцірамі)!
Гэй, рабяты, не зявайце, вышэй ногі падымайце (бег з высокім падыманнем сцягна).
Наперадзе – высокая трава, раз-два, раз-два (бег з захлёстам галёнкі).
А цяпер адзін за другім, хутка пабяжым (бег “змейкай”).
Праз лужыны скачыце, ногі вы не прамачыце (скачкі з перамяшчэннем наперад).
І прыйшлі мы з вамі ў лес, поўны казак і цудаў (хадзьба звычайная).
Вядучы: Каб атрымаць праменьчык, трэба пастарацца ў эстафетах.
Сонейка: Я бачыла ў лесе, што турысты вогнішча разводзілі і за сабой не патушылі. Дапамажыце патушыць!
Капітан каманды “Вясёлка”:
У лесе вогнішча небяспечнае
Для дрэў, птушак, звяроў.
Будзе лес для ўсіх цудоўны
Без пажараў і вуглёў!
Капітан каманды “Праменьчык”:
Усім даўно зразумела,
што запалкі – не гульня!
Усе павінны ведаць,
Што з агнём жартаваць нельга!
Вядучы: Наш экалагічны патруль гатовы прыступіць да тушэння вогнішча, каб пазбегнуць вялікай бяды – пажару ў лесе.
Эстафета “Патушы вогнішча”
Насупраць кожнай каманды размешчана “вогнішча”, побач з першымі ігракамі стаіць скрынка, у ёй – мяшэчкі з пяском.
Дзеці па сігнале пачынаюць эстафету: па чарзе бяруць мяшэчак, падбягаючы да “вогнішча”, кідаюць яго адной рукой у сярэдзіну, вяртаюцца ў каманду, перадаюць эстафету і строяцца ў канцы калоны.
Сонейка дзякуе дзецям і адзначае каманду-пераможцу, прымацаваўшы праменьчык да сонейка.
1-е дзіця:
Беражыце лес, рабяты!
Ён нам дорыць кісларод,
У ім яшчэ жывуць звераняты
Розных відаў і парод!
Вядучы: Рабяты, як вы думаеце, чаму лес называюць лёгкімі нашай планеты? (Адказы дзяцей). Што можна зрабіць для таго, каб лясоў на нашай планеце стала больш? (Пасадзіць шмат дрэў).
Тады прыступім да пасадкі!
Эстафета “Пасадзі дрэва”
Капітаны каманд па сігнале бяруць кеглю, лапатку і палівачку, бягуць да кольцаў (“ямак”), якія ляжаць на падлозе, імітуюць выкопванне лункі, садзяць кеглю (“дрэўца”) і яго паліваюць, затым вяртаюцца ў каманду, перадаюць прылады наступнаму іграку. Перамагае каманда, якая першай завершыць эстафету.
Сонейка дзякуе дзецям і прымацоўвае другі праменьчык.
2-е дзіця:
І не адразу, і не раптам,
Мы даведаліся: лес наш сябар.
Няма без лесу кіслароду,
Знікне адразу ўся прырода,
Без яго дыхаць не зможам
І ніхто нам не дапаможа.
Сонейка: Ну вось, паглядзіце на возера, прыйшлі турысты, адпачылі, паелі і сышлі, пакінуўшы за сабой кучы смецця.
Вядучы: Трэба нешта рабіць, інакш чыстай вады тут не відаць, рыбкам не будзе дзе жыць.
Капітаны каманд:
Мы парадак навядзём,
Смецце ўсё мы прыбяром!
Эстафета “Прыбяры смецце”.
(Выхаванцы надзяваюць аднаразовыя пальчаткі)
Насупраць каманды знаходзіцца “возера” і “смецце”. Каманда “Вясёлка” збірае папяровае смецце і складае ў кантэйнер сіняга колеру, каманда “Праменьчык” збірае пластыкавае “смецце” і складае ў кантэйнер жоўтага колеру.
Сонейка дзякуе дзецям і прымацоўвае праменьчык.
3-е дзіця:
Беражыце, рабяты, прыроду,
І кветкі, і дрэвы, і луг,
І жывёл, і глебу, і ваду,
Бо прырода – надзейны наш сябар!
Сонейка: Возера было забруджана, мы яго ачысцілі, давайце запусцім сюды рыбак.
Эстафета “Рыбкі ў возеры”
Побач з камандамі тазік з “рыбкамі” па колькасці ігракоў. У руках у капітана вядро. Па сігнале ігрок кладзе рыбку ў вядро і бяжыць да возера, “запускае” рыбку і бегам вяртаецца ў каманду. Вядро перадае наступнаму ўдзельніку.
Сонейка дзякуе дзецям і прымацоўвае праменьчык.
4-е дзіця:
У возера свае звяркі:
Слімакі, рыбкі і жабы…
Бо для прыроды ўсё важныя,
Карысныя вельмі і важныя!
Сонейка. Дзеці, на лясной паляне зайчыкі плачуць, у іх лапкі паранены. Дапамажыце ім.
Эстафета “Дапамажы параненай жывёле”
Удзельнічаюць па адной дзяўчынцы ад кожнай каманды.
На адлегласці ад іх пастаўлены крэслы. На крэслах знаходзяцца цацкі-зайцы. Кожная дзяўчынка трымае медыцынскі бінт. Па сігнале яны бягуць да крэслаў і аказваюць “першую (даўрачэбную) дапамогу” – забінтоўваюць “пацярпеламу зайчыку” лапку. Затым хутка вяртаюцца назад. Перамагае ўдзельніца, якая выканала заданне хутчэй і правільней.
Сонейка дзякуе дзецям, прымацоўвае праменьчык і запрашае пагуляць у беларускую народную гульню “Заінька”.
Гульня “Заінька”
Дзеці бяруцца за рукі і ўтвараюць круг. У сярэдзіне – заінька. Усе спяваюць:
Заінька бялюсенькі,
Заінька шарусенькі!
Праскачы ў дзірачку
Ды не пабі спіначку!
На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць: хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з іх.
Пасля гэтага дзеці спяваюць далей:
Заінька, павярніся,
Шэранькі, павярніся!
Тупні ножкай, паскачы
Ды ў далоні запляшчы!
Пры заканчэнні песні ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён дакранаецца да каго-небудзь з дзяцей і хутка становіцца на яго месца.
Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю заінькі.
Сонейка: Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь – дзяржаўны дакумент, які змяшчае пералік відаў разнастайных жывёл, раслінных культур, а таксама імхоў, грыбоў, якім пагражае поўнае знікненне ў краіне. Можа вы ведаеце, якім жывёлам і птушкам пагражае поўнае знікненне ў нашай краіне?
Эстафета “Чырвоная кніга”
Каманды стаяць за лініяй старту ў калоне па адным. Па сігнале першы ўдзельнік дабягае да першага абруча, дзе ляжаць карцінкі выміраючых жывёл і птушак, бярэ адну і бяжыць змейкай паміж двума конусамі і падбягае да “Чырвонай кнігі”, дзе пакідае сваю карцінку. Па прамой вяртаецца назад для перадачы эстафеты.
Сонейка дзякуе дзецям і прымацоўвае праменьчык.
Вядучы: Рабяты, вы пастараліся: вогнішча патушылі, смецце прыбралі, дрэвы пасадзілі, возера ачысцілі, рыбак запусцілі, назвалі знікаючых жывёл і птушак, дапамаглі зайчыкам. Засталося дапамагчы лясным жыхарам вярнуцца ў лес, да сябе дадому.
Эстафета “Вернем жывёл”
Каля каманды стаіць скрынка з цацачнымі жывёламі. Капітан бярэ цацку, пралазіць у абруч, пераступае праз “паваленыя бярвенні” (мяккія модулі), падбягае да “лесу” (штучная елка), пакідае там цацку і вяртаецца бегам, перадаючы эстафету наступнаму.
Сонейка дзякуе дзецям і прымацоўвае праменьчык.
Сонейка: Сябры, вы выдатна справіліся з усімі заданнямі, як сапраўдны экалагічны патруль! Сёння вы былі і смелымі, і спрытнымі, былі моцнымі, былі ўмелымі, былі хуткімі, вясёлымі і дружнымі. Дапамаглі мне знайсці мае праменьчыкі. За гэта я вас узнагароджу медалямі “Сябры прыроды”.
Сонейка ўзнагароджвае каманды медалямі.
Вядучы: А зараз нам час вяртацца ў дзіцячы сад.
Дзеці ўсе разам:
Лес цудоўны, да спаткання!
Абяцаем на развітанне,
Што берагчы цябе мы будзем,
Ніколі не забудзем!
Вядучы: Вось мы і вярнуліся. Ці спадабалася вам наша падарожжа? Што новага і цікавага вы даведаліся? (Адказы дзяцей).