Селекцыя раслін, жывёл і мікраарганізмаў. Урок біялогіі ў 11-м класе

- 13:34БИОЛОГИЯ, Биология. Сценарии, Методичка

 

Людміла АМЕЛЬЧАНКА,
настаўнік біялогіі і хіміі
ДУА “Бярозавіцкая сярэдняя школа”
Пінскага раёна,
Брэсцкая вобласць

 

 

 

Тэма: Селекцыя раслін, жывёл і мікраарганізмаў.

Тып урока: урок засваення новых ведаў.

Мэта: вучні павінны ведаць тэрміны і паняцці селекцыя, парода, сорт, штам, гібрыдызацыя, поліплаідыя, штучны адбор, інбрыдынг, інбрэдная дэпрэсія, аўтбрыдынг, аддаленая гібрыдызацыя, гетэрозіс, штучнае асемяненне, аўтаполіплаідыя, алаплаідыя; асноўныя напрамкі, метады і дасягненні сучаснай селекцыі.

Задачы:

– замацаваць веды аб класіфікацыі мутацый;
– фарміраваць паняцце аб селекцыі, сорце, пародзе і штаме;
– пазнаёміць з асноўнымі напрамкамі селекцыі;
– акцэнтаваць увагу на важнейшых метадах селекцыі;
– разгледзець прыклады найбольш значных дасягненняў беларускіх селекцыянераў;
– садзейнічаць фарміраванню ўстойлівай увагі, лагічнага мыслення, уменняў слухаць, працаваць з тэкстам і табліцай, рабіць вывады;
– выхоўваць беражлівыя адносіны да жывой прыроды, генафонду жывых арганізмаў, добрасумленныя адносіны да працы на прыкладзе дасягненняў селекцыянераў.

Веды, уменні, навыкі і якасці, якія набудуць (замацуюць) вучні ў ходзе ўрока:

– будуць ведаць тэрміны і паняцці селекцыя, парода, сорт, штам, гібрыдызацыя, поліплаідыя, штучны адбор, інбрыдынг, інбрэдная дэпрэсія, аўтбрыдынг, аддаленая гібрыдызацыя, гетэрозіс, штучнае асемяненне, аўтаполіплаідыя, алаплаідыя;
– будуць ведаць асноўныя напрамкі і метады сучаснай селекцыі;
– будуць ведаць аб спецыфічных асаблівасцях селекцыі раслін, жывёл і мікраарганізмаў;
– будуць ведаць практычнае прымяненне метадаў селекцыі;
– будуць умець па знешняму выгляду гібрыдаў вызначаць напрамак селекцыі.

Метады навучання: славесныя (гутарка з апорай на атрыманыя раней веды, расказ), практычны (работа з раздатачным матэрыялам).

Формы дзейнасці вучняў: індывідуальная, франтальная, калектыўная.

Неабходнае абсталяванне : гербарый, экзэмпляры селекцыйных сартоў садавіны і агародніны.

Дыдактычнае забеспячэнне ўрока: карткі з заданнямі, камп’ютарная прэзентацыя “Селекцыя раслін, жывёл і мікраарганізмаў”, камп’ютар, мультымедыйная ўстаноўка.

 

Ход урока

Ход урока па тэме Селекцыя раслін, жывёл і мікраарганізмаў. 11-ы клас

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий