Падрыхтоўка да экзамену па беларускай мове за курс базавай школы (з вопыту работы)

- 9:57II И III СТУПЕНИ, БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Ідэі, Методичка

У гэтым навучальным годзе дзевяцікласнікі здавалі экзамен за курс базавай адукацыі ў форме пераказу. Падрыхтоўка да яго мела свае асаблівасці: шмат увагі патрэбна было ўдзяліць працы з тэкстам.

Таццяна ГРЭЦКАЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 22 імя І.П.Бохана г. Гродна”

 

 

У гэтым навучальным годзе дзевяцікласнікі здавалі экзамен за курс базавай адукацыі ў форме пераказу. Падрыхтоўка да яго мела свае асаблівасці: шмат увагі патрэбна было ўдзяліць працы з тэкстам. Пры гэтым вывучэнне праграмных тэм ніхто не адмяняў. Таму паўтарэнне арфаграфіі, марфалагічных асаблівасцей, правапісу, сінтаксісу простага і складанага сказаў патрэбна было гарманічна спалучыць.

Дапамагчы ў гэтым могуць тэксты са “Зборніка матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Тэксты для пераказаў”.

Пры вывучэнні пэўнай тэмы для прыкладаў пры тлумачэнні новага матэрыялу бяруцца сказы з экзаменацыйных зборнікаў. Пасля гэтага можна выбраць з яго тэкст і прапанаваць вучням знайсці ў ім сказы, якія адпавядаюць новай тэме, а таксама вызначыць тыя, што адпавядаюць папярэднім тэмам. Дадатковае заданне: знайсці арфаграмы ці пунктаграмы на пэўныя правілы. Другі варыянт – карэкціроўка тэксту: паставіць знакі прыпынку, выправіць арфаграфічныя і граматычныя памылкі, запісаць сказы з простай мовай у выглядзе дыялогу і г.д. Усе заданні залежаць ад разглядаемай тэмы, узроўню падрыхтаванасці класа і тых задач, якія настаўнік ставіць на канкрэтным уроку.

З вопыту падрыхтоўкі магу сказаць, што праца на картках-заданнях, дзе прапанаваны тэкст, мае лепшы вынік тады, калі для вызначэння тых ці іншых арфаграм ці пунктаграм вучні выкарыстоўваюць маркеры, алоўкі, ручкі рознага колеру. Для чаго гэта патрэбна?

Пры вывучэнні любога новага матэрыялу інфармацыя запамінаецца лягчэй, калі яна разбіта на невялікія кавалкі. Акрамя гэтага сучасныя вучні запамінаюць візуальную інфармацыю хутчэй, чым вербальную. На занятках яны маюць права выбару таго колеру, што ім больш даспадобы (акрамя чырвонага), якім будуць выдзяляць арфаграмы ці пунктаграмы. Такі псіхалагічны прыём таксама дае станоўчы вынік: я сам выбіраю, я сам запамінаю. Можна прапанаваць працу ў парах. Напрыклад, першы варыянт вызначае зялёным колерам складаназлучаныя складаныя сказы, нумаруе іх і запісвае ніжэй схемы, другі варыянт з дапамогай жоўтага колеру такім жа чынам працуе са складаназалежнымі складанымі сказамі. Пасля правяраюць працу адзін аднаго, выпраўляюць памылкі, тлумачаць іх. Пры гэтым тэксты можна даваць аднолькавыя ці розныя. Таксама варта прапанаваць адрэдагаваць тэкст, уставіўшы ў яго выдаленыя сказы, змяніўшы іх на простыя ці пэўны від складаных. Скласці просты або складаны план, ужываючы перабудаваныя сказы з тэксту.

Некаторыя прыклады працы з тэкстамі прыведзены ў дадатках па спасылцы:
https://docs.google.com/document/d/1hmmoGHLVy2NJntdcEU1lcwTlAs5P071z/edit

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий