Як распавесці дзецям пра мір як галоўную каштоўнасць кожнага беларуса і любога чалавека на планеце Зямля? Напрыклад, можна пагрузіць навучэнцаў у казачныя абставіны, каб яны самі растлумачылі “недасведчанаму” герою, значэнне гэтага важнага слова. Гульня “Светлячок у краіне Белага Бусла” якраз і дапамагае гэта зрабіць. Распрацоўка мерапрыемства можа быць выкарыстана класнымі кіраўнікамі пры правядзенні класных гадзін, урокаў ведаў, якія прымеркаваны да Года міру і стварэння.
Таццяна МАРЦЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Ёдкаўская сярэдняя школа”
Лідскага раёна,
Гродзенская вобласць
Мэты: усведамленне вучнямі значэння агульначалавечых каштоўнасцей, выхаванне адказных адносін да міру на ўсёй зямлі, развіццё ўмення раскрываць прычынна-выніковыя сувязі, пашырэнне кругагляду, слоўнікавага запасу.
Абсталяванне: заданні для гульні, тлумачальны слоўнік, фламастары, шарыкавыя ручкі.
Удзельнікі: 2 каманды, вядучы (класны кіраўнік).
Умовы гульні: каманды выконваюць заданні гульні, размалёўваюць карцінкі, пасля кожнага задання вядучы ажыццяўляе праверку, за правільныя адказы каманды атрымоўваюць жэтоны, перамагае тая каманда, якая назбірае найбольш жэтонаў.
Жэтон для гульні
Пампуйце і выкарыстоўвайце!