Беларуская кветка. Занятак па адукацыйнай галіне “Выяўленчае мастацтва” у старшай групе

- 9:22ДОШКОЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ, Дошкольное образование. Сценарии, Методичка

У ходзе занятку дзеці навучацца рабіць аплікацыю з нітак.

 

Лілія УРЫНОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Дзіцячы сад № 37 г. Ліды”,
Гродзенская вобласць

 

Праграмныя задачы:

– фарміраваць уяўленне пра гісторыю развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
– развіваць уменне ствараць аплікацыю з розных матэрыялаў (нітак); параўноўваць прыёмы і спосабы стварэння аплікацыйных работ;
– выхоўваць эстэтычныя пачуцці.

Абсталяванне: клубкі нітак, выявы нятканых габеленаў на мальбертах, калаўрот, ткацкія ручныя станкі, узор для паказу, загатоўкі для выканання дзецьмі, нарэзаныя ніткі, клей, сурвэткі, пэндзлікі.

Папярэдняя праца: разгляданне малюнкаў ткацкіх прылад, гутаркі пра прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, экскурсія ў музей “Беларуская хатка”.

 

Ход занятку 

Выхавальнік: Дзеці, паглядзіце, нейкія ніткі цягнуцца ў нас у пакоі. Куды яны нас, цікава, прывядуць? (Нітка прыводзіць да калаўрота, разглядаем яго.) Ніткі перанеслі нас у даўніну, калі іх яшчэ нельга было купіць. Людзі самі вырошчвалі лён, каб зрабіць ніткі, ці стрыглі авечак. Воўну выцягвалі ў адну нітачку (пралі) і змотвалі яе ў клубочак. А рукамі гэта было цяжка рабіць, вось тады і прыдумалі калаўрот.

Але ж нітка ў нас не адна, давайце паглядзім, куды прывядзе нас другая. (Бачым станкі, разглядаем). Ну а потым прыдумалі станочак для пляцення і назвалі яго ткацкі станок, на ім плялі рукамі. Звалася гэтая справа “ручное ткацтва”. Амаль кожная жанчына ў доме з малых гадоў умела ткаць адзенне, паясы, стужкі, ручнікі, абрусы, посцілкі, фіранкі, палавікі і многае іншае. Спачатку сыравіну вырошчвалі, апрацоўвалі, адбельвалі, затым фарбавалі. Фарбы таксама былі раслінныя.

А трэцяя нітка нас вядзе да выставы. Сёння я вам хачу паказаць незвычайнае ткацтва – габелен. Ён робіцца з нітак. Толькі такі габелен не ткуць, а выкладаюць па ўзоры пры дапамозе рэзанай або цэлай доўгай ніткі. Паглядзіце на выявы гэтых габеленаў, правядзіце па ўзоры пальцам – і ўбачыце, як цягнецца нітка, такая доўгая і звілістая.

Мы з вамі ўявім сябе майстрамі нятканага габелена і паспрабуем выкласці выяву вельмі прыгожай кветачкі, якая з’яўляецца таксама нашым прыродным сімвалам. Як яна называецца? (Адказы дзяцей)

Разглядванне ўзору. Паказ выканання.

Але перад тым, як вы пачняце сваю працу, давайце разамнём нашыя пальчыкі!

Пальчыкавая гімнастыка

Вышывае, шые іголка, (левая далонька раскрытая, у правай – уяўная іголка.)
Пальцу балюча, пальцу колка (іголка “шые” і кранае кончык указальнага пальца левай рукі)
А напарстак у імгненне тое (робяць такі рух, быццам апранаюць напарстак)
Да дзяўчынкі на пальчык скок!
Кажа іголцы: шый! (ізноў “шыюць”. Пагражаюць паказальным пальцам правай рукі)
А калоцца ты не смей!

Выкананне аплікацыі на падрыхтаваным узоры ніткамі.

Выхавальнік: У кожнага з вас будзе вось такі намаляваны ўзор кветкі, а таксама я вам прыгатавала ніткі. Адкажыце мне, ці аднолькавай яны даўжыні? Якога колеру?

Пачнём мы з пялёсткаў. Бяром пэндзлік і мажам клеем выяву самой кветкі. Ніткі якога колеру нам спатрэбяцца для валошкі? Так, сіняга. Зараз ніткамі сіняга колеру сярэдняй даўжыні выкладаем выяву кветкі. Ніткі кладзём блізенька адну каля адной, прыціскаем сурвэткай.

Далей мы будзем выкладваць сярэдзінку. Для гэтага нам спатрэбяцца дробна парэзаныя ніткі зялёнага колеру. Зноў мажам клеем сярэдзінку на паперы і сыплем ніткі; высока руку не падымаем, каб яны папалі толькі на месца, асцярожна прыціскаем сурвэткай.

І засталося прыклеіць сцябло. Мажам яго выяву на паперы клеем, бяром доўгую зялёную нітку, якая ў нас засталася, і кладзём роўна па сілуэце, паўтараючы ўсе выгібы, як на малюнку. Прыціскаем сурвэткай. І вось якая атрымалася прыгожая кветка.

Афармленне выставы дзічых работ на мальбертах.

Выхавальнік: Я, думаю, вашыя работы таксама трэба адзначыць, як работы сапраўдных мастакоў габелена. Раскажыце кожны, што было цяжка, што спадабалася?

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий