У дапаможніку прадстаўлены спецыяльна распрацаваныя скорагаворкі для замацавання правільнага вымаўлення гукаў беларускай мовы.
Прапануем настаўнікам-дэфектолагам пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, выхавальнікам груп інтэграванага навучання і выхавання, настаўнікам класаў інтэграванага навучання і выхавання ўстаноў адукацыі з беларускай мовай навучання, бацькам.
Алена ЮХНЕВІЧ,
настаўнік-дэфектолаг
ДУА “Трабская сярэдняя школа Іўеўскага раёна”
Гродзенская вобласць
Дзіця навучылася правільна вымаўляць гукі роднай мовы. Трэба замацаваць іх вымаўленне. У гэтым вам дапаможа Вясёлы Язычок – герой кніжкі “Размаўляй-ка, або Скорагаворкі Вясёлага Язычка”.
Дзеці любяць паўтараць скорагаворкі за Вясёлым Язычком, правільна вымаўляць вывучаныя гукі. У практычным дапаможніку даецца тлумачэнне незразумелых беларускіх слоў, што спрыяе развіццю цікавасці да беларускай мовы ў дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.
Дапаможнік: https://drive.google.com/file/d/10iMirO-P8uLoJ84aHNjmbzPekIgc_ya1/view?usp=sharing