У выніку плануецца, што навучэнцы будуць ведаць састаў кіслот, класіфікацыю і прымяненне кіслот у прыродзе.
Аксана АНДРУКОНІС,
настаўнік хіміі і біялогіі
УА “Доцішская сярэдняя школа”
Воранаўскага раёна,
Гродзенская вобласць
Тэма раздзела: Вадарод.
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: трэці.
Мэта ўрока: арганізаваць дзейнасць навучэнцаў, накіраваную на фарміраванне прадстаўлення пра кіслоты і індыкатары. У выніку плануецца, што навучэнцы будуць ведаць састаў кіслот, класіфікацыю і прымяненне кіслот у прыродзе.
Задачы ўрока:
адукацыйныя:
– фарміраваць уяўленні пра састаў і ўласцівасці кіслот (на прыкладзе сернай, салянай, азотнай, фосфарнай, вугальнай), паняцце пра індыкатары;
– працягваць вывучаць уменне вызначаць валентнасць кіслотнага астатку па формуле кіслаты;
– азнаёміць вучняў з правіламі бяспечнага абыходжання з кіслотамі;
– развіваць уменне карыстацца лабараторным абсталяваннем;
развіваючыя:
– садзейнічаць развіццю лагічнага і творчага мыслення;
– скласці ўмовы для ўдасканалення ўменняў самастойнай работы з інфармацыяй, умення выказваць свой пункт гледжання, абагульняць, рабіць высновы;
выхаваўчыя:
– павышаць цікавасць да вывучэння хіміі;
– пашыраць кругагляд;
– выхоўваць паважлівае стаўленне да аднакласнікаў.
Формы дзейнасці на ўроку: індывідуальная, групавая, парная.
Тып урока: урок засваення новых ведаў.
Абсталяванне да ўрока: узоры рэчываў кіслот (серная, саляная, азотная, фосфарная, вугальная), падручнік “Хімія”, 7-ы клас пад рэдакцыяй І.Я.Шымановіча, раздатачны матэрыял да ўрока.
Дэвіз урока: «Чтобы что-то узнать, нужно уже что-то знать», – С.Лем.
Ход урока
І Арыенціровачна-матывацыйны этап
– Добры дзень, паважаныя сямікласнікі! Словы Станіслава Лема я нездарма выбрала ў якасці дэвіза нашага ўроку. Сёння мы паспрабуем, апіраючыся на ўжо атрыманыя раней веды, падняцца яшчэ на адну прыступку да вяршыні хімічнага Алімпу.
– Рабяты, вы памятаеце казку “Рэпка”? У чым асноўная думка казкі? (Усё рабіць разам.) Сёння ад нашай сумеснай працы, ад кожнага з вас залежыць поспех нашага ўрока ў цэлым.
– Каб наша праца была зладжаная і прадуктыўная, з найменшымі часовымі выдаткамі, нам неабходна выконваць правілы сумеснай працы. Памяткі ляжаць у вас на сталах. Давайце прагаворым іх.
1) Кожны мае права выказваць сваё меркаванне.
2) Умець слухаць і быць пачутым.
3) Паважаць меркаванне кожнага члена групы.
4) Не зневажаць другога, нават калі пункты гледжання не супадаюць.
– Прымаецца!
ІІ Актуалізацыя атрыманых ведаў, уменняў і навыкаў
– Перад вамі невялічкі тэст, які дапаможа нам рухацца ўперад. (Работа ў парах; тэсты з “чалавечкам”).
– Пры правільным выкананні задання пры злучэнні лініяй правільных адказаў у вас павінна атрымацца ўсмешка Хімчыка. Выконваем заданне.
Тэставае заданне
1) Складанае рэчыва, у састаў якога ўваходзяць атамы двух хімічных элементаў, адным з якіх з’яўляецца кісларод – гэта …
а) аксід; б) аснова; в) кіслата.
2) Складанае рэчыва, у састаў якога ўваходзяць атамы вадароду і кіслотнага астатку – гэта …
а) аксід; б) аснова; в) кіслата.
3) Складанае рэчыва, якое складаецца з атама металу і адной або некалькі гідраксагруп – гэта …
а) аснова; б) аксід; в) кіслата.
Франтальнае апытванне
1) Якія рэчывы (злучэнні) называюцца аксідамі?
2) На якія дзве групы падзяляюцца аксіды? (кіслотныя і асноўныя)
3) Як скласці формулы аксідаў?
Складаем формулы аксідаў:
Аксід алюмінію і аксід вугляроду (IV)
III II IV II
Al O C O
III і II = 6 (НАК) IV і II = 4 (НАК)
6 : 3 = 2(Al) 4 : 4 = 1(С)
6 : 2 = 3(О) 4 : 2 = 2(О)
Al2O3 CO2
III Матывацыя і мэтапакладанне
– І сёння мы з вамі працягнем знаёмства з рэчывамі. А вось з якімі, вы даведаецеся, паглядзеўшы на карцінкі, якія вы бачыце на дошцы. Усе гатовы працягваць наша падарожжа? Тады ўперад! (На дошцы карцінкі яблыка, лімона, шчаўе).
– Што вы бачыце?
– Што паміж імі агульнага? Як вы думаеце?
– Лімон, яблык, шчаўе – кіслыя на смак… Гэты смак прадуктам харчавання надаюць асаблівыя рэчывы – кіслоты. Агульная колькасць кіслот вельмі вялікая – іх некалькі тысяч. Але ў паўсядзённым жыцці мы сустракаемся толькі з некаторымі з іх. Акрамя кіслот, якія ўтрымліваюцца ў прадуктах харчавання, дома мы можам знайсці і іншыя кіслоты. Гэта напрыклад, борная кіслата з дамашняй аптэчкі, серная кіслата для запраўкі аўтамабільных акумулятараў.
– Такім чынам, тэма ўрока – “Паняцце аб кіслотах”. Давайце паспрабуем сфармуляваць свае мэты, дапоўніўшы некаторыя сказы:
Я хачу даведацца…
Я хачу навучыцца…
Я хачу атрымаць…
Я хачу пашырыць…
Я хачу паўтарыць…
IV Аперацыйна-пазнавальны этап
– Давайце ўспомнім, што такое простыя і складаныя рэчывы, і адкажам на пытанне: “Да якіх рэчываў – простых ці складаных – адносяцца кіслоты?”(Кіслоты – гэта складаныя рэчывы.)
Праца ў парах з падручнікам
– На с. 119 прапаную разгледзіць табліцу 5 “Састаў кіслот і іх назвы”. Выпішыце назвы кіслот і іх формулы ў сшытак. Затым кожная пара ўслых чытае назву і формулу кіслаты.
– Што агульнага вы ўбачылі ў малекулах кіслот? (Прысутнасць H, ён і надае кіслы смак усім кіслотам.)
– Мы бачым, што кіслоты складаюцца з двух частак: спачатку атамы вадароду, а затым кіслотныя астаткі. Кіслотныя астаткі злучаны з атамамі вадароду ў адпаведнасці са сваёй валентнасцю.
– Як можна вызначыць валентнасць?
– Вы ведаеце, што вадарод заўсёды аднавалентны. Таму, калі ў малекуле HCl кіслотны астатак Cl злучаны з адным атамам H, то валентнасць кіслотнага астатку роўна аднаму, калі з двума атамамі H (H2SO4) – двум, а калі з трыма H (H3PO4) – тром.
– Давайце дадзім азначэнне, што ж такое кіслоты? (Кіслоты – гэта складаныя рэчывы, у састаў якіх уваходзяць атамы вадароду і кіслотныя астаткі.)
– Цяпер я прапаную вам прайсці па спасылцы і пазнаёміцца з такім паняццем, як індыкатары (https://youtu.be/XQM1rhYb9cY).
– Запісваем азначэнне ў сшыткі: індыкатары – гэта адмысловыя рэчывы, якія змяняюць свой колер у прысутнасці кіслот.
Выкананне лабараторнага доследу № 3
Перад выкананнем навучанне правілам бяспечных паводзін. Справаздача фіксуецца ў сшытках для лабараторных работ.
Меры засцярогі пры рабоце з кіслотамі
1) Пры рабоце з кіслотамі неабходна карыстацца сродкамі аховы – гумавыя пальчаткі, акуляры, рэспіратар і спецыяльнае адзенне: гумавы фартух і абутак.
2) Пры пападанні кіслаты на скуру або вопратку, неабходна неадкладна прамыць пашкоджаны ўчастак вялікай колькасцю вады, а затым прамыць слабым (1 %) растворам пітной соды.
3) Калі кіслата трапіла ў вочы, раствор неабходна разбавіць яшчэ ў два разы.
Выкананне доследу
– Перад вамі знаходзяцца дзве прабіркі: прабірка № 1 – раствор сернай кіслаты; прабірка № 2 – раствор салянай кіслаты.
1) У кожную прабірку дабаўце па адной кроплі раствору метыларанжу.
2) Якія змены адбыліся ў прабірках?
3) Параўнайце свае назіранні з данымі табліцы 6 на с. 122 падручніка.
Фізкультхвілінка для вачэй
IV Кантрольна-карэкцыйны этап
Заданне 1. Работа ў парах. Узаемаправерка
Дадзены тэкст, у якім “схованы” формулы кіслот. Падкрэсліце іх і дайце ім назву.
H2OSOHBrNa2CO3SO4KOH
H3PO4P2O5CaH2SHPH3HNO3CS2NH3CO3
HClBaSHKSHH2Na2OH2SiO3NaClH2SO4
Заданне 2. Работа з падручнікам
Запаўненне табліцы ў сшытках, с 123, № 4.
Заданне 3. Работа ў парах
Гульня “Хімічныя вагі”. Якая чаша вагаў пераважыць па агульнай малярнай масе кіслот?
– З атрыманнем кіслот і хімічнымі ўласцівасцямі кіслот больш падрабязна мы пазнаёмімся на наступным уроку.
V Рэфлексійна-ацэначны этап
– Прапаную вам скласці сінквейн (пяцірадкоўе).
Назоўнік (Тэма)
Прыметнік. Прыметнік (Апісанне)
Дзеяслоў. Дзеяслоў. Дзеяслоў.
Чатыры любыя часціны мовы (Вырашэнне адносін)
Адно слова (Вынік)
Кіслата
Аднаасноўная, ядавітая
Прымяняецца, змяшчаецца
Неабходная ў прыродзе
Смак
VI Дамашняе заданне (па ўзроўнях)
І узровень: § 20, заданне 2.
ІІ узровень: § 20, заданне 3 + творчае заданне: скласці адну гульню па тэме “Кіслоты”.