Таццяна ЛОЙША,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 41 імя А.М.Кузняцова г. Гродна”
Заданне 1
Ці згодны вы з выказваннямі? Запоўніце табліцу (+/–). (Максімальная колькасць балаў – 5; па 0,5 б. за кожны правільны адказ.)
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
1 Легенда – гэта займальны аповед пра неверагодныя і фантастычныя падзеі і прыгоды.
2 Галоўныя героі народнай казкі “Музыкі” – гэта асёл, сабака, кот і певень.
3 Аўтар літаратурнай казкі “Падслуханая казка” – Максім Багдановіч.
4 Сапраўднае імя Якуба Коласа – Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч.
5 Прыкладам чарадзейнай казкі з’яўляецца “Разумная дачка”.
6 “Студзень пагодны – год будзе плодны”, – гэта прыкмета.
7 Загадкі ствараюцца з дапамогай апісання, пытання, супастаўлення.
8 Прыказка звычайна складаецца з дзвюх частак – паведамлення і вываду.
9 “Васількі” Міхася Лынькова – гэта аповесць.
10 Цітаўкі – гатунак яблыкаў (буйныя кісла-салодкія плады).
Адказы
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
– |
+ |
– |
+ |
– |
+ |
+ |
+ |
– |
+ |
1 Казка. 3 Андрэй Федарэнка. 5 “Залаты птах”. 9 Апавяданне.
Заданне 2
Запоўніце табліцу. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ)
Аўтар |
Назва твора |
Галоўныя героі |
Жанр |
Анатоль Кудравец |
|
Кастусь, дзед Агей, Мішка, Валік |
Апавяданне |
Якуб Колас |
“На рэчцы” |
|
Урывак з паэмы |
Уладзімір Караткевіч |
“Былі ў мяне мядзведзі” |
Сяргейка, Бурык |
|
|
“Страта” |
Стась, Міця |
Апавяданне |
Міхась Лынькоў |
|
Міколка |
Апавяданне |
Адказы. 1 “Цітаўкі”. 2 Костусь. 3 Апавяданне. 4 Генрых Далідовіч. 5 “Васількі”.
Заданне 3
Знайдзіце “чацвёрты” лішні. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 0,5 б. за кожны правільны адказ)
1 “Музыкі”, “Нямоглы бацька”, “Залаты птах”, “Разумная дачка”.
2 Галіна, Васілёк, Барына, Нара.
3 Апавяданне, аповесць, эпітэт, казка.
4 “Страта”, “Лісце”, “Кропля”, “Верасень”.
5 Кепачка, пенал, компас, партфель.
6 Чарадзейныя, бытавыя, магічныя, пра жывёл.
7 Якуб Колас, Аляксандр Пушкін, Максім Багдановіч, Анатоль Грачанікаў.
8 Параўнанне, прыказка, прыкмета, павер’е.
9 Уладзя, Костусь, Алесь, Міколка.
10 Экспазіцыя, сюжэт, завязка, развязка.
Адказы. 1. “Нямоглы бацька”; 2. Нара; 3. Эпітэт; 4. “Страта”; 5. Партфель; 6. Магічныя; 7. Аляксандр Пушкін; 8. Параўнанне; 9. Міколка; 10. Сюжэт.
Заданне 4
Прачытайце радкі верша і запоўніце табліцу. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ.)
Дагарэў за брамай ____________________,
Месяц паміж воблачкаў плыве.
Выйду зноў, як у мінулы май,
Басанож прайдуся па траве.
Дымная, сцюдзёная раса,
Цёмныя ў траве ад ног сляды.
Заданні |
Адказ |
|
Адказ |
1 Аўтар верша |
|
Уладзімір Караткевіч |
|
2 Назва твора |
|
“Бацькаўшчына” |
|
3 Тэма верша |
|
Тэма Радзімы, роднага краю |
|
4 Прапушчанае слова |
|
Небакрай |
|
5 Вызначце мастацкі сродак: дымная раса |
|
Эпітэт |
Заданне 5
Па прыведзеных ніжэй радках назавіце твор і яго аўтара. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 0,5 б. за кожны правільны адказ.)
Радкі з верша |
Аўтар |
Назва твора |
Чую тваю жаўруковую музыку |
Яўгенія Янішчыц |
“Мова” |
Як звіняць яны сардэчнаю струною, |
Пятрусь Броўка |
“Калі ласка!” |
Здароў, марозны, звонкі вечар! |
Максім Багдановіч |
“Зімой” |
Глянь на зямлю залатую, |
Уладзімір Караткевіч |
“Лісце” |
Трымціць раса на звонкіх павуцінах, |
Анатоль Грачанікаў |
“Верасень” |
Заданне 6
Назавіце літаратурнага героя па цытаце з твора. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 0,5 б. за кожны правільны адказ.)
1 “Быў самым цярплівым і ўважлівым дзедавым слухачом”.
2 “Быў у акулярах, надзвычай белы”.
3 “Стаў мастаком-анімалістам. Тым, хто малюе звяроў”.
4 “Адважны і дужы хлапчына, які шчырым сэрцам таксама кахаў сяброўку юнацтва – Галіну”.
5 “А меншы сын ні да чога спрыту не меў: сядзеў у запечку ды лучынкі стругаў”.
6 “Вочы яе блакітныя, колеру азёрнай хвалі, заўсёды весела ўсміхаліся”.
7 “Болей іншых трымаўся ён за Закон”.
8 “Добра малявала, да таго ж ведала і любіла мноства самых розных кветак”.
9 “Пасля такога здарэння ён стаў ціхім і яшчэ больш задуменным”.
10 “Сінімі васількамі адцвіталі вочы хлопчыка”.
Адказы. 1 Кастусь. 2 Міця. 3 Сяргейка. 4 Васілёк. 5 Іван. 6 Нара. 7 Гнат. 8 Марыйка. 9 Базыль. 10 Міколка.
Заданне 7
Суаднясіце правы і левы слупок. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 0,5 б. за кожны правільны адказ.)
1 __, 2 __, 3 __, 4 __, 5 __, 6 __, 7 __, 8 __, 9 __, 10 __.
1 Займальны аповед пра неверагодныя і фантастычныя падзеі і прыгоды. |
А Прыказка |
2 Супастаўленне двух прадметаў або дзвюх з’яў на аснове іх падабенства. |
Б Павер’е |
3 Трапнае народнае выслоўе, часцей з павучальным зместам, якое дае вобразную ацэнку чалавечым паводзінам, учынкам, якасцям. |
В Канфлікт |
4 Трапнае народнае выслоўе, у якім прадказваецца пэўны вынік, пацверджаны народным вопытам. |
Г Казка |
5 Сутыкненні, супярэчнасці характараў персанажаў. |
Д Літаратурны герой |
6 Жыццёвая з’ява або кола з’яў, якія прыцягнулі ўвагу аўтара, зацікавілі яго. |
Е Тэма |
7 Вусны народны аповед, заснаваны не на жыццёвым вопыце, а на фантазіі, часам на містыцы. |
Ё Параўнанне |
8 Дзеючая асоба ў мастацкім творы, надзелена адметнымі рысамі характару. |
Ж Прыкмета |
9 Вобразнае апісанне ўтоенага прадмета ці з’явы, якое патрабуе разгадкі. |
З Легенда |
10 Фантастычнае апавяданне, заснаванае на паэтызацыі гістарычных падзей і ўслаўленні народных герояў. |
І Загадка |
Адказы. 1Г, 2Ё, 3А, 4Ж, 5В, 6Е, 7Б, 8Д, 9І, 10З.
Заданне 8
Разгадайце крыжаванку. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 0,5 б. за кожны правільны адказ.)
1 Назва верша, з якога ўзяты наступныя радкі:
Дождж прарваўся ветрам
У спякоту,
Па пясках ударыў
Буйным шротам. (“Кропля”)
2 Найбольшае напружанне сюжэта. (Кульмінацыя)
3 Паслядоўнае разгортванне падзей, у якіх раскрываюцца характары і ўзаемаадносіны герояў. (Сюжэт)
4 Хатні настаўнік у дарэвалюцыйнай беларускай вёсцы. (Дарэктар)
5 Трапнае народнае выслоўе, часцей з павучальным зместам, якое дае вобразную ацэнку чалавечым паводзінам, учынкам, якасцям. (Прыказка)
6 Адгадка бедняка на загадку пана: “што на свеце сыцей за ўсё”? (казка “Разумная дачка”). (Зямля)
7 Мастацкае азначэнне, якое вобразна (жыва, наглядна, паэтычна) характарызуе прадмет, з’яву, чалавека. (Эпітэт)
8 Якія кветкі сніла Марыйка ў казцы А.Федарэнкі “Падслуханая казка”? (Маргарыткі)
9 Захворванне крыві, ці белакроўе. (Лейкоз)
10 Трапнае народнае выслоўе, у якім прадказваецца пэўны вынік, пацверджаны народным вопытам. (Прыкмета)
Заданне 9
Запішыце прапушчаныя тэрміны. (Максімальная колькасць балаў – 6; па 1 б. за кожны правільны адказ)
1 _____________ – мастацкае азначэнне, якое вобразна (жыва, наглядна, паэтычна) характарызуе прадмет, з’яву, чалавека.
2 _____________ – займальны аповед пра неверагодныя і фантастычныя падзеі і прыгоды.
3 _____________ – апісанне прыроды, якое дапамагае чытачу выразна ўявіць месца дзеяння, настроіць на ўспрыманне падзей, спрыяе раскрыццю ўнутранага стану героя ці самога аўтара (або апавядальніка).
4 _____________ – трапнае народнае выслоўе, часцей з павучальным зместам, якое дае вобразную ацэнку чалавечым паводзінам, учынкам, якасцям.
5 _____________ – супастаўленне двух прадметаў або дзвюх з’яў на аснове іх падабенства.
6 ____________ – паслядоўнае разгортванне падзей, у якіх раскрываюцца характары і ўзаемаадносіны герояў.
Адказы: эпітэт, казка, пейзаж, прыказка, параўнанне, сюжэт.
Заданне 10
Запоўніце табліцу. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ)
Аўтар |
Назва твора |
Галоўныя героі |
Жанр |
Якуб Колас |
“У старых дубах” |
Базыль, Грышка |
|
|
“Нямоглы бацька” |
Гнат, Пятро, бацька |
Казка |
Генрых Далідовіч |
|
Стась, Міця |
Апавяданне |
Андрэй Федарэнка |
“Падслуханая казка” |
|
Казка |
Максім Танк |
“Ля вогнішч начлежных” |
Галіна, Васілёк, Барына |
|
Адказы: апавяданне; Уладзімір Караткевіч; “Страта”; Марыйка; легенда; “Васількі”.
Заданне 11
Запішыце назвы твораў. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ)
Радкі з твора |
Назва |
– За тое, што вы не паслухалі свае маткі і кінулі сваю радзіму, вы будзеце вечна кружыцца па свеце і ніколі не збудзеце сваёй жальбы па родных кутках, і нідзе не будзеце мець вы прытулку на свеце. |
|
Базыль і Грышка – найлепшыя дружакі. Даўно ўжо цягнецца іх дружба – як запамятаюць. Дзве зімы ў школе сядзелі яны на адной лаўцы і трэцяе лета пасуць разам каровак. |
|
Часамі, калі мне бывае нялёгка на душы, калі мне нехта зробіць прыкрасць ці калі я сам ашукаюся альбо зраблю ганебны ўчынак, я думаю: жыў бы Міця, дык ён памог бы мне лепш ва ўсім разабрацца. |
|
Ранняй вясной яна любіла дзьмухаўцы і лотаць, улетку – смолкі і валошкі, увосень – вяргіні і астры… Якая ж з гэтых кветак самая прыгожая, самая любімая? За акном цяпер не вясна, не лета і не восень, а сцюдзёная зіма, белыя гурбы снегу, і адзіныя кветкі – тыя, што намаляваў мароз на аконным шкле. |
|
Рабілі заўсёды так: пад вечар, калі сонца садзілася за лес, а з лагчыны пачыналі напаўзаць халодныя цені, хто-небудзь адзін ішоў у будку да старога Агея. Будка стаяла пасярод саду, і з травяністай дарогі, па якой мала хадзілі і яшчэ менш ездзілі, яе можна было ўбачыць, толькі добра прыгледзеўшыся… |
|
Адказы: “Крыніца”, “У старых дубах”, “Страта”, “Падслуханая казка”, “Цітаўкі”.
Заданне 12
Запішыце адказы на прапанаваныя заданні. (Максімальная колькасць балаў – 6; па 1 б. за кожны правільны адказ)
1 Да якога жанру вуснай народнай творчасці адносіцца наступнае выказванне: “Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы”?
2 Вызначце мастацкі сродак у падкрэсленых словах:
Вось тут лясок, вось крыж пахілы,
Як вартаўнік чыёй магілы,
На ціхай горцы пахіліўся…
3 Хто аўтар верша “Калі ласка!”?
4 Яны бываюць бытавымі, чарадзейнымі, пра жывёл. Пра што ідзе размова?
5 Знайдзіце эпітэт у наступных радках, запішыце яго.
Узрывайце ж іх санямі, коні!
Звіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
У грудзях пачала кроў кіпець.
6 У сюжэце мастацкага твора выдзяляюць некалькі ключавых момантаў – этапаў. Які этап прапушчаны: экспазіцыя – завязка –____________ – развязка?
Адказы: 1. Прыказка 2. Параўнанне 3. Пятрусь Броўка 4. Казка 5. Вясёлых 6. Кульмінацыя.
Заданне 13
Суаднясіце аўтара і яго твор. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ).
1__, 2__, 3__, 4__, 5__.
1 |
А “Ля вогнішч начлежных” |
2 |
Б “Васількі” |
3 |
В “Былі ў мяне мядзведзі” |
4 |
Г “Цітаўкі” |
5 |
Д “На рэчцы” |
Адказы: 1В, 2А, 3Д, 4Б, 5Г.
Заданне 14
Якому твору адпавядае малюнак? (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ.)
1
2
3
4
5
Адказы: 1. “Пестунь”; 2. “Ля вогнішч начлежных”; 3. “Нямоглы бацька”; 4. “На рэчцы”; 5. “Цітаўкі”.
Заданне 15
Назавіце, які персанаж не з’яўляецца героем твора. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ.)
Назва твора |
Героі |
“Лішні” персанаж |
“Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў” |
Мядзведзь, Губаты, Барадаты, Жук |
|
“Цітаўкі” |
Кастусь, Мішка, Васіль, Валік |
|
“Дарэктар” |
Костусь, Алесь, Яська, Грышка |
|
“Ля вогнішч начлежных” |
Нара, Васілёк, Галіна, Барына |
|
“Нямоглы бацька” |
Гнат, Якім, Пятро, Максім |
|
Адказы: Губаты, Васіль, Грышка, Нара, Якім.