Трэнажор для адпрацоўкі ўменняў і навыкаў па тэме “Арфаграфія”

- 13:43Подготовка к ЦЭ/ЦТ

Прапанаваны трэнажор складаецца з 20 заданняў у выглядзе тэстаў, якія прызначаны для адпрацоўкі ўменняў і навыкаў па тэме “Арфаграфія”. Матэрыял можна выкарыстоўваць на ўроках беларускай мовы ў профільных 10-х, 11-х класах, а таксама для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену (цэнтралізаванага тэсціравання).

Ірына ЦІМОХАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Гімназія г. Быхава”
,
Магілёўская вобласць

 

 

 

 

 

 

1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара Ё:

1. дал..ка
2. рады..лячэнне
3. рады…тэлефон
4. л..гкакрылы
5. с…лета

2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара О:

1. Бакачы…
2. п…штоўка
3. др…васек
4. кр…хкі
5. др…блены

3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара Э:

1. хр…бет
2 ц…нзура
3. р…ўнаваць
4. нав…ла
5. ж..лацін

4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара А:

1. нонс…нс
2. ч…каніць
3. выкр…слены
4. ш…сцярня
5. кр…ваваты

5. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара А:

1. шыр…каплечы
2. ф…такамера
3. кар…тканогі
4. кар….ткачасовы
5. т…нкавалакністы

6. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара Э:

1. шын…ль
2. р…форма
3. кат…т
4. дыспетч…р
5. Юпіт…р

7. Адзначце рад(ы) слоў, дзе на месцы ўсіх пропускаў пішацца літара Э :

1. р..йкапракатны, пр…снаводны, ш…разём
2. кр…млёўскі, р…актыў, Герц…н
3. р…дактар, р…цэпт, ж…стыкуляцыя
4. інт…рэс, вет….рынар, барт…р
5. с….рца, ж…мчуг, ч…мадан

8. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара Я:

1. сп…цоўка
2. с…ржант
3. ап…тыт
4. м…дзведжы
5. кал…ндары

9. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара Е:

1. мац…рык
2. віц…зь
3. ап..льсін
4. м…траж
5. скальп…ль

10. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара Я:

1. земл…робства
2. в….лікапосны
3. земл…трасенне
4. пал…вод
5. зерн…сушылка

11. Адзначце правільна запісаныя словы

1. ранняспелы
2. каменядрабілка
3. полымепадобны
4. вялікароты
5. аленягадоўля

12. Адзначце рад(ы) слоў, дзе на месцы ўсіх пропускаў  пішацца літара Е:

1. л…сун, с…лянін, н…ўмека
2. бег…мот, в…люр, марм…лад
3. мал…рыя, б…йсбол, м…цеж
4. м…рзлякі, в…рацяно, п…льмені
5. Сц…паніда, Св…тлана, Г…надзь

13. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара У:

1. пера…васабленне
2. ка…чук
3. аквары…мныя рыбкі
4. соцы…м
5. но…тбук

14. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара Ў:

1. Рыжскае …змор’е
2. Яніна …ладзіміраўна
3. спектакль “Паўлінка” …разіў
4. еса…л
5. ма…залей

15. Адзначце правільна запісаныя словы

1. шоумен
2. па-ўрачыстаму
3. Каўказ
4. крычалі “ўра”
5. чулася ўхканне

16. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара Ь (мяккі знак)

1. сядз…це
2. вясел…ле
3. сляз…мі
4. кан…кі
5. пес…ня

17. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску не пішацца літара Ь (мяккі знак)

1. вагон…чык
2. песен…ка
3. кудыс…ці
4. чац…вёрты
5. кубан…скі

18. Адзначце правільна запісаныя словы

1. касса
2. вараннё
3. двукоссе
4. аккуратны
5. дзесяцю

19. Адзначце рад(ы), дзе абодва словы запісаны правільна:

1. Ілля, голле
2. піца, масаж
3. пападзя, дзесяццю
4. тэррыторыя, Палессе
5. мільённы, мадонна

20. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца апостраф:

1. Юр…еў
2. сем…янін
3. салаў…іныя
4. парц…еры
5. валяр…янка

 

Адказы:

1. 1, 3, 5
2. 4, 5
3. 2, 5
4. 2, 3, 4
5. 1, 3
6. 2, 3, 5
7. 1, 3
8. 1, 2, 4
9. 3, 4, 5
10. 1, 4
11. 1, 3
12. 2, 4
13. 3, 4
14. 1, 3, 5
15. 2, 3, 4
16. 1, 3, 4
17. 1, 4, 5
18. 2, 3
19. 2, 5
20. 1, 2, 5

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий