Дыдактычны матэрыял лэпбука “Мая Радзіма – Беларусь” садзейнічае пашырэнню ведаў у выхаванцаў пра Беларусь, суседнія краіны, сімвалы Беларусі, музеі і помнікі сталіцы, дазваляе спрыяць выхаванню павагі да роднай зямлі, народа, яго культуры.
Наталія ЖУЛІНСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Дзіцячы сад № 12 г. Навагрудка”,
Гродзенская вобласць
Адным з найважнейшых напрамкаў развіцця выхаванцаў дашкольнага ўзросту з’яўляецца патрыятычнае выхаванне дзіцяці, як аснова фарміравання будучага грамадзяніна. Гульнявая форма паднясення матэрыялу найбольш адпавядае псіхалагічным магчымасцям дзяцей дашкольнага ўзросту. Менавіта таму мы вырабілі лэпбук “Мая Радзіма – Беларусь”. Гэта інтэрактыўная папка, зручная, інфарматыўная, адпавядае ўзроставым патрабаванням, патрабаванням вучэбнай праграмы, а таксама вельмі падабаецца дзецям.
Лэпбук “Мая Радзіма – Беларусь” – інтэрактыўны дапаможнік, у якім сабраны матэрыял, накіраваны менавіта на развіццё ўяўленняў дзяцей пра нашу краіну, сімволіку Беларусі, музеі, помнікі, народныя промыслы ў выхаванцаў старшай групы. Дыдактычны матэрыял, сабраны ў дапаможніку, накіраваны на выхаванне ў дзяцей патрыятычных пачуццяў, выхаванне пачуцця павагі і пачуцця гонару за сваю дзяржаву.
Лэпбук “Мая Радзіма – Беларусь” можа выкарыстоўвацца на занятках, у індывідуальнай працы, у працы з невялікай падгрупай дзяцей. Практыкаванні, якія прадстаўлены дзецям у выглядзе гульняў, не стамляюць іх, не выклікаюць негатыўных рэакцый і адмовы ад выканання ў выпадку няўдачы.
Дыдактычныя гульні, прадстаўленыя ў дапаможніку
Дыдактычная гульня “Складзі карту Беларусі”
Мэта: спрыяць замацаванню ўяўленняў у дзяцей пра карту Рэспублікі Беларусь, развіваць уменне пазнаваць па контуры вобласці.
Дыдактычная гульня “Знайдзі сімвалы Беларусі”
Мэта: замацоўваць веды пра сімвалы беларускай дзяржавы і сімвалы Беларусі; развіваць лагічнае мысленне, памяць; выхоўваць павагу да сваёй Радзімы.
Дыдактычная гульня “Беларусь і нашы суседзі”
Мэта: удакладняць і замацоўваць уяўленні дзяцей пра суседнія краіны; практыкаваць ва ўжыванні патрэбных слоў; уменне арыентавацца на плоскасці; выхоўваць пачуццё павагі да іншых краін і пачуццё гонару за сваю дзяржаву.
Дыдактычная гульня “Назаві музеі Мінска”
Мэта: дапамагчы выхаванцам больш глыбока пазнаёміцца з роднай краінай, помнікамі Мінска – сталіцы Беларусі, яе культурай, гісторыяй.
Дыдактычная гульня “Назаві помнікі сталіцы нашай краіны”
Мэта: фарміраваць пазітыўныя адносіны да Рэспублікі Беларусь, павагу і цікавасць да гісторыі і традыцый сваёй краіны, папоўніць веды пра Беларусь.
Дыдактычная гульня “Беларускія фальклорныя святы”
Мэта: фарміраванне асноў нацыянальнай самасвядомасці дзяцей праз знаёмства з нацыянальнай культурай і традыцыямі беларускага народа, азнаямленне з беларускім народным календаром, гульнямі і абрадамі; выхаванне павагі і цікаўнасціда нацыянальных традыцый.
Дыдактычная гульня “Рамёствы Беларусі”
Мэта: пазнаёміць дзяцей з вырабамі народных майстроў, развіваць цікавасць да культуры беларускага народа, выхоўваць паважлівыя адносіны да працы рамеснікаў.